Блоги LEPEL.BY

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ: 03.06.2012 (07:30) — 6 лет назад

ТРЫ САЖАЛКІ, або ЗВАЛКА Ў ГОРАДЗЕ

Тема: Прырода Лепельскага краю    Сегодня: 1, за неделю: 4, всего: 504

Вандроўныя нататкі старога валацугі

Упершыню пачуў пра сажалку за Аршанскай шашой насупраць вытворчай базы лясгаса яшчэ напрыканцы 80-х гадоў -- тады ў ёй утапіўся першакласнік. Пасля здаралася бываць у тых мясцінах некалькі разоў, можна сказаць, без прычыны. На гэты раз падаўся туды спецыяльна, каб даследаваць прыгарадную мясцовасць. Хаця прыгараднай яе наўрад ці назавеш, паколькі цяпер там паступова забудоўваецца мікрараён прыватнага сектара “Поўдзень-1”.

Тая мясцовасць за Аршанкай у 80-я гады рыхтавалася пад завод шасцерань, які збіраліся пераносіць з Мінска ў Лепель. Пад яго нулявы цыкл паспелі навазіць незлічоную колькасць грунту. Напамінкам аб грандыёзнай задумцы засталіся тры невядома для чаго выкапаныя сажалкі, вежавыя канструкцыі растворнага вузла, які некалькі гадоў эксплуатаваўся і пасля згортвання работ.

Першая сажалка мае ўтульны бераг у прагалах ва ўзбярэжным кустоўі. Іх вытаўклі рыбаловы. Нейкі гаспадар паставіў дом ля самай сажалкі. Добрае месца -- рыба пад бокам, прырода цудоўная. Сажалка настолькі доўгая і звілістая, што, трапіўшы да яе з кустоў, можна падумаць -- рака, бо не бачна пачатку і канца.

Другая сажалка размешчана за паўсотню метраў ад першай. Яна больш нагадвае балота -- пасярод воднага люстра растуць кусты. І хаваецца дзесьці ў кустах. У яе ссунулі бульдозерам усялякі будаўнічы друз, глыбы асфальту, гліну -- зямля там увогуле гліністая. Аднак вытаўчаныя рыбаловамі берагі сведчаць, што і тут водзяцца карасі.

 

 

Да трэцяй сажалкі трэба дабірацца пракладзенай у траве сцежкай. Таксама доўгі вадаём скрозь хаваецца ў кустоўі. Аднак у ім усюдыісныя рыбаловы нарабілі шмат прагалаў. Прыходзіць думка, што сажалкі гэтыя прыродныя, і існавалі задоўга да з´яўлення сталічных будаўнікоў.

Над лісцёвым зараснікам узвышаецца металічны каркас нейкага цэха. Невядома, чаму метал з яго не парэжуць на металалом ці нарыхтоўкі. Паміж руінамі растворнага вузла і недабудаванага цэха ўтворана вялікая звалка. Гэта пашчыравалі, хутчэй за ўсё, прадпрыемствы, паколькі сметнік больш утрымлівае прамысловых адходаў -- будаўнічага друзу, тоўчанага шыферу. Ёсць, праўда, і бытавы хлуд.

Падаўся шукаць чацвёртую сажалку, пра існаванне якой чуў ад аднаго мясцовага рыбалова. Спачатку выйшаў на ўзвышаную пляцоўку, занятую лапікамі агародаў. Далей пацягнуўся даўні папар паўз запоўненае вадой балота. З’явілася палявая дарога. Прывяла яна да Мінскай шашы насупраць вёскі Вялікае Поле. Паварочваю назад. Каб лепш вывучыць мясцовасць, зварочваю ў бок Забаення. З доўгага папару кіруюся ў кусты, каб нацянькі выйсці да растворнага вузла. Паляна. Самотная сасна. І непраходнае балота. Назад!

Зараснік лубіну. Удалечыні ўзвышаюцца вежавыя канструкцыі камбікормавага завода. Хмыз да таго густы, што прадрацца скрозь яго неяк. У двух месцах удаецца, аднак балота вяртае назад.

Тэмпература +9. Халодны вецер шпарка гоніць нізкія аблокі. Аднак з твару градам сыплецца пот.

Не думаў, што ў непасрэднай блізкасці ад горада можна ўбачыць столькі цікавага і так наталіць заўсёдную цягу да прыгод.

Чацвёртую сажалку так і не знайшоў.

Ваўчок ВАЛАЦУЖНЫ (Валадар ШУШКЕВІЧ). 2012 год. ЛЕПЕЛЬ.









Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
либо используйте:

Темы автора


  




Популярные за неделю


ЧЕЛОВЕК В ТРАНШЕЕ. ЛЮДЯМ ПОФИГУ — 4 дня назад,   за неделю: 579 
ДАСЯГАЕМ УЗРОЎНЮ ЎКРАІНЫ 2005 ГОДУ Ў СФЕРЫ ГАНДЛЮ — 3 дня назад,   за неделю: 359 
ПАДЕНИЕ ИНТЕРЕСА К ЧТЕНИЮ. Шуш Эсенскі — 6 дней назад,   за неделю: 353 
ПАПІЛІ-ЗАКУСІЛІ НАД ВЕРАБСКІМ КАНАЛАМ. ФотаФік — 7 дней назад,   за неделю: 341 
ПАДПОЛЬНАЯ ЗВАЛКА НАБІРАЕ РАЗМАХ — 2 дня назад,   за неделю: 306 
ЛАТЫШСКІ І БЕЛАРУСКІ БЕЛАРУСЫ ПРА СВАІХ ПРЭЗІДЭНТАЎ — 1 неделю назад,   за неделю: 290 
668. А ШТО ЗА ЎСХОДНЯЙ МЯЖОЙ РАЁНА? Тухта Валер — 21 час назад,   за неделю: 122 
 

Copyright © 2009 - 2018 — Леонид Огурцов

LEPEL.BY - Карта Лепеля

Пользовательское соглашение