28 янв 2021 в 08:56 — 10 месяцев назад

800. БАЦЬКІ ПРЫЕХАЛІ! Лісічонак (Гурко) Тамара

Тема: Лепельщина без прикрас     Сегодня: 1, за неделю: 4, всего: 1053

Звесткі аб аўтары глядзець тут.

 Жылося мне ў краіне дзяцінства вольна, шырока і люба. Палі ў маім Міхалове шумелі жытам, слаліся шоўкавым лёнам, лугі – разнатраўем. Шумелі ветрыкам бярозы. І беглі сцяжынкі ў розныя бакі.

 Адна сцяжынка пачыналася адразу за гародчыкам, бегла па задах аж да лініі, пераскоквала праз яе, далей - скрозь кусты да фермы, пакуль не ўпіралася ў дарогу, што вяла да шашы.

 Але сёння дабягаю толькі да лініі, забіраюся на яе і бягу ў бок Казармы, да прыпынку Лазовікі. Хутчэй, хутчэй! Са шпалы на шпалу… Хаця б не спазніцца сустрэць цягнік, бо ім едуць мае бацькі з Данбасу, у водпуск.

 Во, ужо дабегла да пераезду. Па дарозе едзе дзед Пракоп у брычцы.

 - Хадзі, сядай, унучачка.

 Адмахваюся рукой. Пакуль ён са сваім канём развернецца, я ўжо буду ля Казармы – бягу шпарчэй.

 Фу-ты, стамілася! Але дабегла ўжо. На лаўцы сядзяць бабы з Горак і цётка Ліза з Міхалова.

 - А чаго ты адна, Тамарка? Мо ў Лепель едзеш?

 - Ха! А чаго я ў тым Лепелі не бачыла? Татка з матуляй прыязджаюць.

 - Ну, бацькі – гэта добра.

 Чую, бабы на лаўцы пытаюць у Лізы:

 - А чыя ж гэта дзяўчынка?

 - Ды Прошчына ўнучка.

 - Дык што гэта ўжо Шуркава дачка? Глянь, была малая-малая, а выцыбалась – і не пазнаць, - гладзіць мяне па галаве нейкая маладзіца.

 Іншым разам я б пагаварыла, а сёння, цётачкі, не да вас мне. Цягнік вунь з-за павароту паказаўся

І дзед адразу пад’ехаў. У якім жа вагоне мае любыя?

 Дзверы адчыняюцца ў самым заднім. Адтуль выскоквае татка з вялізным чамаданам. А следам – матуля з сеткай.

 Дзед штурхае:

 - Ідзі, сустракай.

 А я тулюся да дзеда і не магу крануцца з месца. Нейкія яны незнаёмыя. Татка ў новым пінжаку. Матуля ў ружовай, з гарошкам, сукенцы. Зусім непадобныя на тых, што прыязджалі год назад.

 Але маці бяжыць ужо сама. Хапае мяне на рукі, цалуе шчокі, вусны, вочы:

 - Галубка мая, дачушка, - і плача, плача.

 Вось цяпер і я пазнала матулю, хоць і пахне яна незнаёма. Але ж рукі матчыны. І голас родны, звонкі, бы званочак.

 Падыходзіць татка. Падае дзеду Пракопу чамадан з сеткай.

 - Ну, дай ужо і мне маю любую Марачку, - гаворыць лагодна і пяшчотна.

 Рукі ў таткі дужыя. Я ў ягоных абдымках бы ў крэсле. І гэтак мне добра. І пяе маё сэрца. І ці то я хачу смяяцца, ці то плакаць, сама не ведаю – перапаўняюць пачуцці, аж да ўсхліпу…

 Во, дурніца, гэта ж радавацца трэба, - думаю я. І смяюся на ўвесь рот – да мяне прыехалі бацькі!

 Пакуль дзед з таткам уладкоўваюць чамадан, мы з матуляй, узяўшыся за рукі, ідзём наперад. І я расказваю ёй усё-ўсё: і што Валерык навучыўся касіць, а я – добра палоць градкі, і што хварэла ў зімку ад пуду, а баба Проска лячыла мяне – абкурвала нечым пахучым; і што, кажа бабуля, будзем сёлета з бульбай; і што дзед Пракоп ды баба Марыля купілі новую кароўку, а старую здалі.

 Татка з дзедам засталіся далёка ззаду, каля Лазовікаў. Гутараць аб чымсьці з Піліпёнкам. А мы з матуляй ужо ўваходзім у Міхалова. На ганку першай хаты стаіць цётка Анюта, прыяцелька мамчына.

 - Ай жа, Яніна, зусім ты гарадской зделалася, - кажа цётка. – І не пазнаць – туфлі на каблучку і сукенка якая прыгожая.

 Яны абдымаюцца, цалуюцца. А я ганаруся з гэтых цётчыных слоў.

 А з суседняй хаты бяжыць цётка Вольга Карпава. І так па ўсім Міхалове выбягаюць, хто ёсць дома, пакуль не даходзім да хаты бабы Проскі.

 Там ужо і баба Марыля. Абдымаюць матулю з двух бакоў. І не зразумець: ці то плачуць, ці смяюцца.

 Пад’язджаюць на брычцы дзед з таткам. Заносяць чамадан. І надыходзіць захапляючы момант – раздача падарункаў. Бабулям – па хусцінцы і грабеньчыку, мне – кофту жоўценькую з бліскучымі гузікамі. Валерыку з дзедам Пракопам – па кашулі.

 Мералі. Охалі-ахалі. І зноў абдымаліся. Зноў і плакалі, і смяяліся.

 Сядалі абедаць. І гаварылі, гаварылі. Не забываліся і на працу – кароўку падаіць, парсюкоў-куранятак пакарміць.

 А вечарам у хату набівалася суседзяў. Раскладваўся круглы стол. Каму не хапала лавак, прыходзіў са сваім зэдлікам. Шчодра лілася самагонка. Піўся бярозавы ядровы сок. Весялосць доўжылася ледзь не ўсю ноч. Было, што Фомка Мацвееў счапляўся з Яршовым Лёнькам, і, каб не татка, была б бойка.

 Але мы гэтага ўжо не бачылі, бо ішлі начаваць да бабы Марылі. Раніцай, як прыбягалі назад, ужо ў хаце было прыбрана. Стол стаяў ссунуты. Матуля з бабуляй шумелі на дзеда з таткам. Тыя прасілі пахмелку. Да бабулі з матуляй далучалася і баба Марыля:

 - Ну, ужо хопіць. І так ноч гулялі. Касіць трэба і плот паправіць. Бацька ўсё чакаў. Казаў: як Шурка прыедзе, дапаможа.

 - А мне, зяцёк, - умешвалася баба Проска, - крышу каля коміну залатаць.

 Матуля супакойвала:

 – Усё зробім, дапаможам. Для гэтага ж і прыехалі.

 Дзед з таткам цяжка ўздыхалі. Дзед круціў самакрутку. Татка закурваў “Беламорканал”. Выходзілі з хаты. Хочаш не хочаш – вясковая праца чакае.

 А два тыдні – гэта не так ужо і шмат. Мне з матуляй днём і не пагаварыць – яна то ў калгас бяжыць замест бабулі, то сена варочае, то з бабуляй на градку з двух бакоў сядаюць.

 Затое вечары былі мае. Клаліся мы з матуляй у мой ложак, разам абдымаліся і распавядалі пра ўсё-ўсё. Яна мне казала пра мора сіняе, пра вялізныя шахты, пра вішнёвыя сады і пра смачныя салодкія кавуны. Пра тое, як ім дадуць пакой, і мяне забяруць з сабой.

 І я засынала пад ласкавы матулін голас, і ела тыя кавуны, і хадзіла па вішнёвым садзе, і калыхала мяне сіняе мора, якога я ніколі не бачыла, хаця і нарадзілася каля яго. І хацелася мне яго ўбачыць. Але ж як я пакіну сваю вёсачку?

 Прачыналася ў трывозе ноччу. Падбягала да вакна. Глядзела на неба. Там нізка-нізка вісела мая зорка. Гэта значыць, я яшчэ ў Міхалове. А мора няхай пачакае мяне крышачку. Я абавязкова прыеду.

   Моё детство было лёгкое как пёрышко,

   Ни беды не знало и ни горюшка,

   Разноцветное и звёздное,

   И росла я гордой и свободною.

   Небо было надо мною

   Голубое-голубое,

   И пушистые летали облака,

   Журавли кричали мне: «Пока!».

   Солнце ласково светило,

   Звёзды ночью говорили,

   И бежали тропки вдаль куда-то,

   А по ним и мы бежали с братом.

2021



Метки: Лисичёнок (Гурко) Тамара

НРАВИТСЯ
5
СУПЕР
5
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ






Лучший комментарий

28 янв 2021 в 14:01  — 10 месяцев назад

...як ім дадуць пакой, і мяне забяруць з сабой.... ПЛАЧУ)))

1


28 янв 2021 в 13:29 — 10 месяцев назад

БАРЫС вАлосаЎскі, твой комментарий бесследно исчез.



28 янв 2021 в 14:01 — 10 месяцев назад

...як ім дадуць пакой, і мяне забяруць з сабой.... ПЛАЧУ)))

1


28 янв 2021 в 14:15 — 10 месяцев назад

БАРЫС вАлосаЎскі, а чаго? хлопцы ж не плачуць.



28 янв 2021 в 14:33 — 10 месяцев назад

Нема пакоя) У цябе есць?)



28 янв 2021 в 15:22 — 10 месяцев назад

БАРЫС вАлосаЎскі, "пакой" в смысле "жильё", или в смысле "успокойся, друг мой, успокойся, я пока ещё живой"?



28 янв 2021 в 17:18 — 10 месяцев назад

КИКИ, не ў курсе, пра які ты зніклы каментар БАРЫСа вАлосаЎскага: З раніцы пост загрузіў і вось цяпер толькі з´явіўся.



28 янв 2021 в 20:05 — 10 месяцев назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, комент написаный в 12:43, даже лайк стоит, а текста - шиш.



28 янв 2021 в 21:37 — 10 месяцев назад

КИКИ, а пераказаць змест можаш, бо сам ён нешта маўчыць наконт знікнення камента? У той час я якраз абедаў на ледзяной камлызе падчас блукання да вусця безыменнага ручая.



28 янв 2021 в 21:57 — 10 месяцев назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, если я не ошибаюсь, повтор текста в 14:01, в котором он плачет.



28 янв 2021 в 21:59 — 10 месяцев назад

только не понятно о чём, покоя ли не знает, или жилья не имееет. Борис, ау, отзовись.



28 янв 2021 в 22:00 — 10 месяцев назад

во, и он же ещё и лучший!



28 янв 2021 в 22:00 — 10 месяцев назад

КИКИ, нешта я ў сэнс таго каменту не ўключаюся.



28 янв 2021 в 22:02 — 10 месяцев назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, я тоже.





Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
Темы автора





Популярные за неделю


878. АХ, ВАЛЕРИК, БРАТ МОЙ ЛЮБЫЙ! Лисичёнок (Гурко) Тамара  — 1 неделю назад,   за неделю: 729 





Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ