03 фев 2021 в 06:49 — 5 месяцев назад

801. БОГ - ЛЕКАР У МІХАЛОВЕ. Лісічонак (Гурко) Тамара

Тема: Лепельщина без прикрас     Сегодня: 1, за неделю: 5, всего: 1324

Звесткі аб аўтары глядзець тут.

- Матка насвенчая, ні большая, ні меньшая, прымі маю малітву, спасі душу бязгрэшную унучачцы маёй, Тамарачкі. Давіць яе жаба-грудніца, - чую я нібыта праз сон, але вачэй расплюшчыць не магу: не ўзнімаюцца павекі, і нешта душыць мяне, што аж неяк дыхаць.

 Правальваюся, быццам у якую яміну, і ляту, ляту скрозь цемру. Ляту няспынна доўга, пакуль ізноў не чую:

 - І мяца сына, святога духа, амінь.

 Раптам рэзка прачынаюся. Расплюшчваю вочы і бачу, што ляжу на нейкай белай коўдры, пасярод сінюткага неба. А побач са мной сядзіць бог. І хоць яго ніколі не бачыла, чамусьці ведаю, што гэта ён. У яго доўгая сівая барада, махнатыя бровы і вялікія вочы. Адной рукой ён трымае маю руку, а другую кладзе на лоб. І нешта гаворыць, гаворыць. Але я не чую, толькі бачу, як шавеляцца вусны.

 І нейкім чынам гэтая яго нячутная гаворка ліецца ў маю душу і звініць у ёй пяшчотным званочкам.

 - Дзінь, дзінь, - і лячу я нібыта на нейкіх арэлях, нябачных, сярод празрыстай сінечы, уверх - уніз, уверх - уніз. І гойдаецца неба, і хістаюцца белыя аблокі, і плывуць, плывуць як бы скрозь мяне.

 І я, бы без цела, лёгкая-лёгкая. І ўжо зусім не я, а той самы званочак, такі дзіўны і самотны: дзінь-дзінь, дзінь-дзінь…

 І раптам яркі промень сонейка слепіць вочы, і ўсё знікае – і неба, і аблокі, і бог. Я ляжу ў сваім ложку. Каля мяне сядзяць дзве маіх бабулі, Проска з Марыляй.

 - Адкрыла вочкі, птушачка, - ледзь не плача баба Марыля.

 - Слава богу! – хрысціцца баба Проска. – Спас дзіцятка.

 - А дзе бог? – пытаю я.

 - Трылузіць, - палохаюцца бабулі.

 - Нічога не трылужу, - сярдую. – Я яго бачыла.

 - Бачыла, бачыла, - пагаджаюцца яны.

 - Можа есткі хочаш? – пытае баба Проска.

 Хвіліну назад мне здавалася, што я не хачу нічога. А як бабуля спытала, захацелася малака салодкага.

 Заварушыліся бабулі. Адна ў кубак малако лье, другая піхае яйка варанае:

 - З’еш, унучачка. У смяточку, як ты любіш.

 Не хачу я есці, толькі піць. У хату заходзіць дзед Пракоп.

 - Толькі ачуняла дзіця, а яны ўжо ежу ёй пхаюць, - шуміць ён на бабуль.

 Убачыўшы дзеда, пырскаю са смеху: выліты бог з майго сну, толькі без барады.

 - Дзеда, а ты сядзеў каля мяне? – пытаю.

 - Аняго ж, адказвае дзед.

 - А за руку дзяржаў?

 - Дзяржаў.

 - А я думала, гэта быў бог, - расчароўваюся я.

 - І зноў трылузіць, - спалохаліся бабулі.

 - Ай! - злуюся на бабуль. – Бачыла я. На дзеда пахож. Толькі дзед без барады, а бог з сівой барадой.

 - Ідзіце ўжо, спраўляйцеся, - выпраўляе дзед бабуль. – Мы тут самі разбяромся.

 Дзед мацае мой лоб - ці гарачы, садзіць, абкладвае падушкамі, уладкоўваецца побач, і мы з ім пачынаем гаворку.

 - Дзеда, а я ўзапраўду бачыла бога.

 - Веру, Марачка. Гэта бабулі маліліся, каб ён цябе выратаваў. Ён і прыйшоў да цябе.

 - Дык ён ёсць?

 - Для тых, хто верыць – ёсць.

 - А ты верыш? – не адчапляюся ад дзеда.

 - Ну, а як жа не верыць, дзетка? Вось як твой татка служыў на северы, адмарозіў нагу. Хацелі пальцы аднімаць. А баба Марыля плакала ды малілась, плакала ды малілась. Вось татка твой, а мой, значыцца, сын Шурка на сваіх нагах ходзіць.

 - Дык гэта яго бог спас?

 - Ну, вядома ж. І бабіна малітва.

 - Ага, - даходзіць да мяне. - Каб што здзейснілася, нада бога дужа прасіць. Дзеда!

 Тармашу я яго, бо ён, прыкархнуўшы побач, ужо і вочы заплюшчыў.

 - Я ляльку хачу. Навучы, як бога прасіць нада.

 - А? Што? – дзед ужо задрамаў.

 - Ты ўжо спіш?

 - Ну, прытаміўся крышачку. Што ты, Марачка, піткі, мо, хочаш?

 І так мне стала шкада дзеда! Во, дурніца, прычапілася да старога, а ён жа, мусіць, толькі з абходу прыйшоў, бо працуе абходчыкам на чыгуначнай лініі, што за Міхаловам кіруецца ў Лепель і Оршу.

 Ну, хай сабе спіць. Выбіраюся з падушак. Падыходжу да абразоў. Іх у бабы тры – Дзева Марыя з Ісусам, Мікола-Угоднік і сам бог. Але на таго, што з майго сну, не падобны. Толькі, можа, вочы – вялікія і сумныя.

 І не ведаю: верыць, не верыць? Татку ўратаваў, мяне вылечыў. А лялькі ў мяне няма. Мусіць, я прасіць не ўмею.

 Бабулі мае казалі, што бога трэба ўмець слухаць і рабіць, як ён кажа. А я была непаслухмяная: не слухала ні бога, ні бабуль, ні бацькоў. Затое шмат гаварыла і пыталася. Калі да нас прыязджала з Зорніцы баба Хрысця, сястра бабы Проскі, дык здзіўлялася:

 - Ай, божачка, якая лапатуха! Як ты трымаеш, Проска? Я ўжо здурнела ад ейных пытанняў. І ў каго такая пашла? Мо ў Пракопаву пароду?

 Баба Проска прыціскала мяне да боку і казала:

 - На тое і дзіця, каб пытацца. Мне вось добра з ёй. Знаю ж – не адна ў хаце. Звініць, што той званочак.

 І мне адразу ўспамінаўся той сон, у якім я была нібыта званочкам, лёгкім і самотным: дзінь-дзінь-дзінь…

*   *   *

     Где тот ангел из розовых снов,

     Что ко мне по ночам прилетал?

     Приносил он на крыльях добро и любовь,

     А потом вдруг куда-то пропал.

.

     Я спасибо ему не успела сказать,

     Не успела спросить ни о чём.

     Ангел мой, возвращайся опять,

     Обними меня белым крылом.

.

     Сделай так, чтоб зимой распустились цветы,

     И запели в садах соловьи,

     Чтоб сбылись, наконец, все мечты,

     И чтоб жили родные мои.

.

     Но - молчанье в ответ, только призрачный свет

     Льёт с небес голубая луна,

     И среди одиноких планет,

     Отражаясь, звенит тишина.

2021



Метки: Лисичёнок (Гурко) Тамара

НРАВИТСЯ
5
СУПЕР
2
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ






Лучший комментарий

03 фев 2021 в 15:56  — 4 месяца назад

Будучи пионеркой, я ответила бы, и возможно посмеялась. Но тепрь скажу так:" Не поминай Бога всуе, живее будешь".

2


03 фев 2021 в 07:16 — 5 месяцев назад

А ці мог той бог па салаўінаму спяваць?)

1


03 фев 2021 в 15:56 — 4 месяца назад

Будучи пионеркой, я ответила бы, и возможно посмеялась. Но тепрь скажу так:" Не поминай Бога всуе, живее будешь".

2


04 фев 2021 в 16:45 — 4 месяца назад

КИКИ, чарговая ацэнка твайго прыхільніка:



04 фев 2021 в 17:56 — 4 месяца назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, я рада.

1


04 фев 2021 в 21:47 — 4 месяца назад

КИКИ, дадам масла ў агонь паказам адукацыі паклонніка тваёй творчасці - скончыў Маскоўскі паліграфічны інстытут па спецыяльнасці "Рэдагаванне". Вялікі спец у творчай справе, а не аматар-дылетант.



04 фев 2021 в 22:19 — 4 месяца назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, ага, падлей маслица, сожрали МАРУ, сожрут и КИКИ., и возгорится пламя.

1


05 фев 2021 в 09:22 — 4 месяца назад

КИКИ, небяспека ёсць. У нашым грамадстве не цэняцца ні заслугі чалавека, ні яго здольнасці, ні яго талент. А цэніцца толькі язык. І не за красамоўнасць, а за ўменне працаваць ім у якасці чысцільшчыка аднаго месца. Праўда, у некаторых выпадках язык робіцца клічам, які выклікае сякеру на галаву гаспадара.

2
1


05 фев 2021 в 16:44 — 4 месяца назад

КИКИ, паравіў. Ці так?



05 фев 2021 в 19:07 — 4 месяца назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, Первое слово так, второе слово - вместо буквы "т", буква "ч". Чегевари, Чарли Чаплин.



05 фев 2021 в 20:11 — 4 месяца назад

КИКИ, ну, мусіць, адолеў.

1


05 фев 2021 в 20:30 — 4 месяца назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, ещё бы, после таких примеров.





Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
Темы автора





Популярные за неделю


836. БЕЗЫМЯННЫЙ ОСТРОВ В ГОРОДСКОЙ ЧЕРТЕ. Паравоз Микола  — 2 недели назад,   за неделю: 827 
Мемуар 143. ВИНА СССР. Валацуга  — 3 дня назад,   за неделю: 638 
АБИБОК В ЗАСАДЕ. Валацуга  — 1 неделю назад,   за неделю: 561 
Мемуар 142. ШКОЛЬНЫЕ ЭКСКУРСИИ ПРИ ХРУЩЁВЕ. Валацуга  — 6 дней назад,   за неделю: 478 
АБИБОК В ЩАВЕЛЕ. Валацуга  — 1 неделю назад,   за неделю: 469 
КТО ТАКОЙ ВАЛАЦУГА.  — 5 дней назад,   за неделю: 421 





Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ