04 фев 2021 в 06:48 — 10 месяцев назад

ЧТО ШУНЕВИЧ, ЧТО ШУШКЕВИЧ – САМ ИХ ЧЁРТ НЕ РАЗБЕРЁТ

Тема: Возвращение Блукача. В коммунистический рай     Сегодня: 2, за неделю: 4, всего: 2248

Сведения о редакторе смотреть здесь.

 За эту «Речь» Дед Мороз заслушивался на бюро райкома партии. Да и наказание даже получил, которое называется по партийному «Поставить на вид».

Вытащено из архива 4 февраля 2021 года.



НРАВИТСЯ
3
СУПЕР
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ
1






Лучший комментарий

05 фев 2021 в 12:05  — 10 месяцев назад

Блукач Валацужны! Ёсць старадаўняя народная мудрасць: "Пра памерлых (таго ж Хаванскага, Цялятку і іншых) трэба казаць або добра, або праўду!" Таму вымушаны цябе паправіць як тагачасны сакратар пярвічнай арганізацыі КПСС раённай газеты, што на самой справе "паставілі на від" рэдактару (раённай газеты Васілю Хаванскаму не ) "за тое, што (нібыта ён) надта груба ахарыктарызаваў Шушкевіча ды іншых нефармалаў", а перш за ўсё за тое, што па-халуйску, занадта расхваліў і ў многім неабгрунтавана у змешчанай у раённай газеце сваёй вершаванай "Навагодняй прамове" першага сакратара райкама партыі Івана Шаколу. А сярод жыхароў горада Лепеля і Лепельскага раёна тады былі далёка неадназначныя меркаванні наконт Івана Шаколы і яго дзейнасці на гэтай высокай пасадзе па-сутнасці гаспадара Лепельшчыны (нарыклад, Іван Шакола фактычна прымушаў гуляць у футбол камбайнераў, механізатараў, спыняць работу камбайнаў і іншай тэхнікі нават у час жніва, іншых важнейшых сельскагаспадарчых работ, паколькі адміністрацыйным метадам стварыў так шмат футбольных каманд працоўных калектываў у раёне, што спаборніцты сярод іх давялося праводзіць у двух лігах, і г. д.) і гэта проста выклікала чарговае незадавальненне, абурэнее ў людзей. Тым больш, што зусім хутка, крыху больш як праз два месяцы - 4 сакавіка 1990 года - павінны былі адбыцца выбары народнага дэпутата БССР па Лепельскай выбарчай акрузе №166, а Іван Шакола ўжо прыняў рашэнне балатавацца ў дэпутаты.

На жаль, зусім напярэдадні выбараў Іван Шакола забыўся пра гэта ці, магчыма, змяніў сваё меркаванне, поўнасцю даверыўся журналістцы Алене Цялятка, дазволіў надрукаваць пра сябе ў раённай газеце яшчэ больш хвалебны і недастаткова абгрунтаваны, надзвычай лісліва пададзены вялізны артыкул. Калі я прачытаў гэты артыкул Цяляткі ў раённай газеце, то зразумеў: Цялятка зрабіла такую вялізную "мядзвежую" паслугу Івану Шаколу, што ён ужо зусім пазбавіўся нейкіх нават невялікіх шанцаў быць выбраным народным дэпутатам БССР. І, прытым, хаця я крытычна, даволі неадназначна адносіўся да тагачаснай дзейнасці Івана Шаколы, але мне чамусьці тады проста стала яго вельмі шкада, як чалавека, які не разумее элементарнага, і, апрача таго, як дысцыплінаваны камуніст, сакратар пярвічнай арганізацыі КПСС раённай газеты, я вырашыў пайсці на асабісты прыём да Івана Шаколы і прапанаваў яму: "Іван Пятровіч! У мяне ў пятніцу, якраз напярэдадні выбараў, яшчэ будзе адна перадача раённага радыё. Я прадумаю, прапаную Вам пытанні, на якія адкажаце. Да нейкіх вашых выказванняў нават сам прыдумаю пытанні. Усё зраблю як жывое, цікавае інтэрв´ю з Вамі. Перад падачай у эфір дам Вам паслухаць. Растлумачу, чаму я штосьці скараціў, не ўключыў у інтэрв´´ю..." Аднак Іван Шакола сказаў: "Не трэба! Цялятка надрукавала вялізны артыкул у маю падтрымку ў раённай газеце..." Мне нічога не заставалася пасля гэтага, як толькі развітацца і пакінуць кабінет Івана Шаколы. І, няспешна ідучы да выходных дзвярэй, я падумаў: "Калі мяне ён усё ж аклікне, прыме рашэнне выступіць з інтэрв´ю па раённым радыё, то будзе выбраны народным дэпутатм БССР, а калі не аклікне, не перадумае, то не будзе выбраны". А хачу напомніць, што радыё тады было практычна ў кожным доме, кожнай кватэры жыхароў горада і раёна, не кажучы ўжо пра ўсе адміністрацыйныя памяшканні і нават палаты раённай, участовых бальнііц і г. д.

Дарэчы, як я магу станоўча адносіцца да Івана Шаколы нават цяпер, калі ён за час усёй маёй шматгадовай працы на раённым радыё не дапамог мне ні па адным пытанні, па якіх я да яго звяртаўся, не кажучы ўжо пра нейкае садзейнічанне мне як чалавеку?! Магчыма, так раўнадушна ён адносіўся і да многіх іншых лепяльчан і жыхароў раёна. Тым больш, я магу гэта меркаваць, паколькі адразу пасля выбараў, якія Іван Шакола прайграў, з высокай трыбуны ў актавай зале, выступаючы па выніках выбараў перад кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый Лепельшчыны, ён даслоўна сказаў у мой адрас наступнае: "Непонятную позицию занимал Горбачёв, наше районное радио..."

3


04 фев 2021 в 07:51 — 10 месяцев назад

Шаноўны Блукач любі жарты? Трымай, не крыўдзісь ----

Как сказать человеку,что он дурак и при этом не обидеть??
"Да на таких,как вы,государство держится!"

2
1


04 фев 2021 в 11:13 — 10 месяцев назад

Не поняла, а за что "на вид" ? за Шаколу, или за Шушкевича?

1


04 фев 2021 в 16:23 — 10 месяцев назад

КИКИ, "паставілі на від" рэдактару за тое, што надта груба ахарактарызаваў Шушкевіча ды іншых нефармалаў. Вось так камуністы адносіліся да апазіцыянераў.

1
2


05 фев 2021 в 12:05 — 10 месяцев назад

Блукач Валацужны! Ёсць старадаўняя народная мудрасць: "Пра памерлых (таго ж Хаванскага, Цялятку і іншых) трэба казаць або добра, або праўду!" Таму вымушаны цябе паправіць як тагачасны сакратар пярвічнай арганізацыі КПСС раённай газеты, што на самой справе "паставілі на від" рэдактару (раённай газеты Васілю Хаванскаму не ) "за тое, што (нібыта ён) надта груба ахарыктарызаваў Шушкевіча ды іншых нефармалаў", а перш за ўсё за тое, што па-халуйску, занадта расхваліў і ў многім неабгрунтавана у змешчанай у раённай газеце сваёй вершаванай "Навагодняй прамове" першага сакратара райкама партыі Івана Шаколу. А сярод жыхароў горада Лепеля і Лепельскага раёна тады былі далёка неадназначныя меркаванні наконт Івана Шаколы і яго дзейнасці на гэтай высокай пасадзе па-сутнасці гаспадара Лепельшчыны (нарыклад, Іван Шакола фактычна прымушаў гуляць у футбол камбайнераў, механізатараў, спыняць работу камбайнаў і іншай тэхнікі нават у час жніва, іншых важнейшых сельскагаспадарчых работ, паколькі адміністрацыйным метадам стварыў так шмат футбольных каманд працоўных калектываў у раёне, што спаборніцты сярод іх давялося праводзіць у двух лігах, і г. д.) і гэта проста выклікала чарговае незадавальненне, абурэнее ў людзей. Тым больш, што зусім хутка, крыху больш як праз два месяцы - 4 сакавіка 1990 года - павінны былі адбыцца выбары народнага дэпутата БССР па Лепельскай выбарчай акрузе №166, а Іван Шакола ўжо прыняў рашэнне балатавацца ў дэпутаты.

На жаль, зусім напярэдадні выбараў Іван Шакола забыўся пра гэта ці, магчыма, змяніў сваё меркаванне, поўнасцю даверыўся журналістцы Алене Цялятка, дазволіў надрукаваць пра сябе ў раённай газеце яшчэ больш хвалебны і недастаткова абгрунтаваны, надзвычай лісліва пададзены вялізны артыкул. Калі я прачытаў гэты артыкул Цяляткі ў раённай газеце, то зразумеў: Цялятка зрабіла такую вялізную "мядзвежую" паслугу Івану Шаколу, што ён ужо зусім пазбавіўся нейкіх нават невялікіх шанцаў быць выбраным народным дэпутатам БССР. І, прытым, хаця я крытычна, даволі неадназначна адносіўся да тагачаснай дзейнасці Івана Шаколы, але мне чамусьці тады проста стала яго вельмі шкада, як чалавека, які не разумее элементарнага, і, апрача таго, як дысцыплінаваны камуніст, сакратар пярвічнай арганізацыі КПСС раённай газеты, я вырашыў пайсці на асабісты прыём да Івана Шаколы і прапанаваў яму: "Іван Пятровіч! У мяне ў пятніцу, якраз напярэдадні выбараў, яшчэ будзе адна перадача раённага радыё. Я прадумаю, прапаную Вам пытанні, на якія адкажаце. Да нейкіх вашых выказванняў нават сам прыдумаю пытанні. Усё зраблю як жывое, цікавае інтэрв´ю з Вамі. Перад падачай у эфір дам Вам паслухаць. Растлумачу, чаму я штосьці скараціў, не ўключыў у інтэрв´´ю..." Аднак Іван Шакола сказаў: "Не трэба! Цялятка надрукавала вялізны артыкул у маю падтрымку ў раённай газеце..." Мне нічога не заставалася пасля гэтага, як толькі развітацца і пакінуць кабінет Івана Шаколы. І, няспешна ідучы да выходных дзвярэй, я падумаў: "Калі мяне ён усё ж аклікне, прыме рашэнне выступіць з інтэрв´ю па раённым радыё, то будзе выбраны народным дэпутатм БССР, а калі не аклікне, не перадумае, то не будзе выбраны". А хачу напомніць, што радыё тады было практычна ў кожным доме, кожнай кватэры жыхароў горада і раёна, не кажучы ўжо пра ўсе адміністрацыйныя памяшканні і нават палаты раённай, участовых бальнііц і г. д.

Дарэчы, як я магу станоўча адносіцца да Івана Шаколы нават цяпер, калі ён за час усёй маёй шматгадовай працы на раённым радыё не дапамог мне ні па адным пытанні, па якіх я да яго звяртаўся, не кажучы ўжо пра нейкае садзейнічанне мне як чалавеку?! Магчыма, так раўнадушна ён адносіўся і да многіх іншых лепяльчан і жыхароў раёна. Тым больш, я магу гэта меркаваць, паколькі адразу пасля выбараў, якія Іван Шакола прайграў, з высокай трыбуны ў актавай зале, выступаючы па выніках выбараў перад кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый Лепельшчыны, ён даслоўна сказаў у мой адрас наступнае: "Непонятную позицию занимал Горбачёв, наше районное радио..."

3


05 фев 2021 в 12:18 — 10 месяцев назад

Николай Горбачёв, а Цялятку Шакола забрау з сабой у Мiнск?



05 фев 2021 в 12:23 — 10 месяцев назад

Мартин Минчук! Не!



05 фев 2021 в 16:05 — 10 месяцев назад

Николай Горбачёв, сваім расповядам ты ў маіх вачах апусціў лепельскага генсека Шаколу ніжэй за плінтус, бо я меркаваў, што ён "паставіў на від" Хаванскаму за прыніжэнне мяне, а аказваецца, што за падлізства да яго, а потым раптам стаў узвялічваць сябе ў раённым друку. Добра, што ён не разгдедзеў у табе празарліўца і не паслухаўся цябе, а то б выйграў выбары і натварыў у парламенце шмат шкоды нацыянальнаму руху. Нагадаю, што не хапіла аднаго голаса, каб не залічыць БЧБ сцяг дзяржаўным сімвалам. А так залічылі.

2
1


05 фев 2021 в 19:37 — 10 месяцев назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, выходит, что коммунисты, которые отрицали Бога, были милосерднее к змагарам, чем сегодняшние некоммунисты, разорвавшие парт.билеты, и кинувшиеся в церкви целовать кресты и иконы, и при этом отдают приказы насиловать, убивать и уничтожать народ, нарушая главные божьи заповеди: "Возлюби ближнего своего" и "Не убий".

Что-то не сходятся пазлы в моей голове. Это я дура, или они умалшённые?

1


05 фев 2021 в 19:40 — 10 месяцев назад

Уверена, что и ОМОНовцы тоже ходят в церковь крестить лбы. И святую воду хлещут.

1
1


05 фев 2021 в 20:05 — 10 месяцев назад

КИКИ, менавіта так: камуністы нашмат міласэрняй адносіліся да змагароў, чым гэта робяць ябацькі.

А наконт веры ў бога АМАПаўцаў ты загнула, бо ў царкву ніводзін з іх не ходзяць, у чым я цверда ўпэўнены як галоўны лепельскі атэіст (менавіта так мяне назваў святар з царквы, што каля вакзалу, падчас прыязнага вітання).

1
2


05 фев 2021 в 20:37 — 10 месяцев назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, Согласна, может и не верят, и в церковь не ходят, но яйки крашеные и куличи сдобные жрут за милую душу, хотя бы потому, что нынче модно верить в Бога. И выставлять это напоказ, как известные всем нам персонажи.

1
1


05 фев 2021 в 23:28 — 10 месяцев назад

КИКИ, я дык не лічу, што верыць у бога модна. А галоўныя тузы проста абавязаныя гэта рабіць, каб давер народу выклікаць.

1


05 фев 2021 в 23:42 — 10 месяцев назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, фенита ля комедия - ресурс доверия к тузам исчерпан, уже ничто не поможет, ни крещенское ополаскивание, ни лобзание икон.

2
1


06 фев 2021 в 06:18 — 10 месяцев назад

Пра Щаколу... Ёсць у яго дзеяунях многа станоучага ... Ён многа зрабиу для Лепля.

1. Узяць "Пятачок". Усе узмушчались як ён выразау дрэвы... Але зараз усе радуюцца каштанам и скверам зднейшыми и .створаныя пры яго "уладзе".. (Няма варон, якия "капали" на шапки и галовы прахОдзячых).

2. Перапахау и вырауняу Гарацки стадыён (каля 1 школы).

3. Роу яки працякау памиж стадыёнам и цяперашним "Спорткомплексам", уклау у трубы. (И зараз роуная пляцоука.)

4. Рэканструировау парк..Устанавиу фантаны.

5. И на маю думку, самае гАлоунае, Ёлка, якая былаустаноулена у 1989 г.. Мирганне тысяч лямпачак (ильича) на ёлцы и на расцягнутых, прыкладна 8-10и дратоу па усёу плошчы, усхалявала увесь горад, ды и раён, а мо и гастёу нашых.

И, да рэчы, гэтких ёлак я не бачыу ни па телевизару па Минску и дажа па Маскве, ни дзе и тольки у 2000-2005х зъявилися там. Вось гэтым я захапляюся и зараз !!!

Мой бацька (инвалид 1й гр. вайны (одной ноги 18 см.)), усё не згаджауся ехаць паглядзець на ёлку . И тольки у 1992г. я яго звазиу. Ён кажыць: " А як гэта яны змагли зрабить". И праз месяц, 5 лютага, ён адышоу к БОГУ. (29 год назад). Я и зараз рады, што паспеу паказаць яму ёлку.

Але. (Крыху гисторыи).

Пасля ВОВ першым сэкратаром у Лепли быу Лабанок Уладзимир Елисеевич. Потым ён стау старшыёй Вярхоунага Савета Беларуси. И ён вызначыу нашаму гораду "статус" горада абласнога падпарадкавання.

Дык вось. Задумалася Ивану Пятровичу Шаколе змяниць "статус на раённае падпарадкаванне. Казали "усведамленныя людзи", што тадыб яму аклад павяличваусяб на100-150р.Вось ён и пагнау!!!

Агитацыйныя групы райкома абъездзили усе "мелкие" организации (бальницу, райпо, типа швей. арганизации и др.) и усюды "одобрямсь".

И пожаловели к нам на завод Шестерён"....

Перш выступили " падставные". Але потым узяу слова моя калега Купрыш Георгий Иванович, затым выступиу я . Я , грунтовна распавёу аб гэтм "злачынным" дзеянни и увесь сход (собрание) прагаласавау "супраць".

Назавтра дырэктар выкликаець нас у "кабинет" и спабуе "урузамиць". Але не дачакаушыся ад нас раскайвання, кажыць Шакола казау вас не выганяць.

Нашаму абурэнню не было мяжы!!!!!!!!!!!!!

Ну, а потым и рэмзавод "узняуся".

Потым Скакун Микола сабрау подписи у ЦК. Прыязджала вяликая камисия.

збирали сход усяго завода и у вынику "урачыстасць" Шаколы адмянили.

Непракацила!!!!!!!!

Мяркую. З-за гэтых яго празмерных намаганняу и на выбарах яго "пракаципа".

Выбары тады были яшчо чэсныя !!!!!!

3
2


07 фев 2021 в 18:40 — 10 месяцев назад

P.S. Як вядома, 4 сакавіка 1990 года народны дэпутат БССР па Лепельскай выбарчай акрузе №166 не быў выбраны, бо ні адзін з кандыдатаў у дэпутаты не набраў 50 працэнтаў галасоў выбаршчыкаў. Таму на 22 красавіка 1990 года былі прызначаны паўторныя выбары.

І яшчэ задоўга да тых паўторных выбараў, неяк у адзін са звычайных маіх рабочых дзён, калі я знаходзіўся ў радыёстудыі на другім паверсе раённага вузла сувязі, рыхтаваў чарговую перадачу раённага радыё, у дзверы хтосьці ціха, зусім нямоцна пагрукаў. Я адрэагаваў на гэта словамі: "Калі ласка, заходзьце!" Невядомы мне мужчына зусім някідкай знешнасці, апрануты ў звычайнае, простае адзенне, асцярожна адчыніў дзверы і ціхім, нават нейкім сарамлівым голасам спытаў: "Можна да Вас зайсці, Мікалай Мікалаевіч!" Я адказаў: "Калі ласка, заходзьце! Прысядзьце на вось гэтае крэсла!" Калі наведвальнік зайшоў, няспешна ўладкаваўся насупраць мяне ў крэсле і мы павіталіся, я прадоўжыў, звяртаючыся да яго: " Я слухаю Вас!" На што незнаёмец неяк зусім звычайна, без усялякай фанабэрыстасці ў голасе, няспешна распавёў: "Я - намеснік старшыні Камітэта Дзяржаўнай Бяспекі БССР Генадзь Лавіцкі. Вырашыў зайсці да Вас параіцца, паколькі буду рэгістравацца кандыдатам у народныя дэпутаты нашай рэспублікі па Лепельскай выбарчай акрузе №166. Я буду мець права на выступленне па раённым радыё перад выбарамі. Падскажыце, калі ласка, што я павінен сказаць, каб гэта ўразіла жыхароў горада і раёна і яны на выбарах аддалі свае галасы за мяне?" Крыху падумаўшы, я спытаў у Генаддзя Лавіцкага: "Дзе Вы нарадзіліся?" На што прагучаў адказ: "У адной з вёсак Сенненскага раёна." Пасля гэтага я сказаў: " Вось з гэтага Вы і пачніце. Скажыце, што я з суседняга, Сенненскага раёна, і мы землякі. Калі можа ёсць на Лепельшчыне якія родзічы, Вы іх назавіце. А калі ж штосьці яшчэ звязвае Вас з Лепельшчынай, то таксама распавядзіце аб гэтым". І далей я з задавальненем выказаў яшчэ шэраг іншых парадаў Генадзю Міхайлавічу, які ў выніку ўсёй нашай працяглай, змястоўнай гутаркі мне вельмі спадабаўся не толькі як высокая дзяржаўная службовая асоба, а і вельмі разумны, прыстойны чалавек.

Дарэчы, Генадзь Лавіцкі ўсё ж у выніку вырашыў сам не выступаць па раённым радыё, а даручыў прачытаць ужо падрыхтаваны ім тэкст сваёй даверанай асобе - начальніку Лепельскага раённага аддзялення КДБ БССР Васілю Дземянцею, які пазней таксама зрабіў выдатную кар´еру ў органах дзяржаўнай бяспекі нашай краіны - пэўны час ён быў нават першым намеснікам старшыні Камітэта Дзяржаўнай Бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Я зусім не збіраюся перабольшваць уплыў прагучаўшага ў падтрымку Генадзя Лавіцкага выступлення па раённым радыё на канчатковае волевыяўленне жыхароў нашага роднага краю, але факт застаецца фактам: Генадзь Міхайлавіч Лавіцкі стаў народным дэпутатам БССР па Лепельскай выбарчай акрузе №166, паколькі за яго прагаласавалі больш за 70 працэнтаў выбаршчыкаў (і гэта прытым, што яму супрацьстаялі яшчэ два кандыдаты ў дэпутаты).



07 фев 2021 в 20:10 — 10 месяцев назад

Николай Горбачёв, для мяне як тагачаснага пратэстуна твой аповяд дужа цікавы.



08 фев 2021 в 10:50 — 10 месяцев назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, а у выбарах 22.04.90 г. ты брау удзел як кандыдат?



08 фев 2021 в 14:11 — 10 месяцев назад

Мартин Минчук, уключы маю тэму "Мемуары о красной эре", знайдзі мемуар 26 "Главный лепельскій бунтарь", або адразу перайдзі па спсылцы

http://blukach.lepel.by/post/1113

Там пра мой удзел у выбарах 1990 году.





Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
Темы автора





Популярные за неделю


ХВОЩ? НЕ ХВОЩ? А ВСЁ-ТАКИ ЭТО ХВОЩ! Валацуга  — 6 дней назад,   за неделю: 492 





Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ