09 фев 2021 в 08:44 — 4 недели назад

802. ЛЕПШАЯ Ў МІХАЛОВЕ ПАМОЧНІЦА. Лісічонак (Гурко) Тамара

Тема: Лепельщина без прикрас     Сегодня: 3, за неделю: 25, всего: 1114

Звесткі аб аўтары глядзець тут.

 Нешта мне сёння сумна-сумна. Тонька з сястрой Нінкай паехала ў Лепель, Галька з матуляй пайшла на ферму, Верка Карпава – у Горкі, Валерык, вядома ж, - у школу. Нават бабы Марылі няма - яна ў калгасе мала працуе і сёння якраз пайшла да цёткі Любы ў Заслонава.

 Усе свае справы, што наказвала баба Проска, зрабіла – падлогу падмяла, ложак засцяліла, кветкі паліла і ў хаце, і ў агародчыку. Да абеду вунь яшчэ колькі, а я ўжо справілася. Чым жа яшчэ дапамагчы бабе Просцы?

 Во, знайшла! На двары стаяць начоўкі з замочанай бялізнай. Пайду, памыю.

 Бяру дошку, мыла і, як дарослая, перш-наперш бабіну спадніцу на дошку пральную паклала, мылам нацерла, затым рып-рып з аднаго боку, рып-рып з іншага, шлёп у тазік. Гатова!

 Гэта лёгка. А вось кофту як памыць? На ёй жа гузікі! Мылам намазаць неяк, і па дошцы грукаюць – яшчэ адарвуцца. А як тады бабуля мые? Мусіць, яна гузікі зразае.

 Бяру нажнічкі – стрык-стрык. Цяпер можна мыць. Чакаюць Валерыкавы штаны, мая сукенка, мая спадніца. Ладзіцца справа!

 А кашуля Валерыкава зноў з гузікамі. Стрык-стрык спераду, стрык-стрык на рукавах. І кашуля памытая.

 У начоўках вада ўжо бруднючая, а выліць не здужаю. Каўшом вычарпаю.

 З бочкі, што стаіць пад дахам наліла чыстай сцюдзёнкі. Спаласнула бялізну, на плот павесіла.

 Здалёк відаць. Бабуля пахваліць. Што б яшчэ такое зрабіць, каб яна ўзрадавалася?

 Заходжу ў хату. Вочы натыкаюцца на вялікі плецены кошык. У ім ляжаць клубкі са стужак. Бабуля з іх пляце палавікі. Гэта я ўмею. Бяру драўляны кручок, і толькі пальцы мільгаюць… так захапляюся, што не чую, як ляскае клямка.

 - А хто гэта бялізну памыў? – абуджае мяне ад захаплення бабулін голас. – Можа Алька прыехала з гораду?

 - Не, бабуля, гэта я, - адказваю з гонарам.

 - Дык, а як ты начоўкі здужала ды ваду зліла?

 - Я конаўкай вычэрпвала.

 - Ай, унучачка, мая памочніца, - гладзіць мяне па галове. – Во ўжо матулі напішу, што не гультайкай расцеш. І палавічкі ўжо ўмееш плесці.

 - Во маці ўзрадуецца, - разглядвае палавік. – Ну, то хадзем снедаць, скора Валерык прыбяжыць.

 Ем я з вялікай ахвотай. А як жа – гэтулькі працы перарабіла! Адным словам – памочніца. Дый едуніца спраўная. Тым больш, што вынятая з печкі крупеня пахне на ўсю хату. Нават не заўважаю, як міску спусташаю. А яшчэ ж пухнатыя дранікі ў тлушчы з цыбуляй… Жывот паўнюткі!

 Нарабілася. Наелася. І паўдня прайшло - цяпер можна і паспаць. Умасцілася за шырмай на бабіным ложку. Свой разбіраць не буду – днём на ім не спяць, каб не пакамячыць капу і не разбурыць падушкі.

 Скрозь сон чую, як нехта заходзіць у хату.

 - і калі ты, Проска, усё ўспяваеш? – гэта голас цёткі Клаўдзі. – Ужо і бялізну памыла.

 - Дык не я гэта. Тамарачка-ўнучачка.

 - Брэшаш! Яна ж і начоўкі не здужае перакуліць, каб ваду зліць. І не пашоргаець добра.

 - А яна іх і не чапала. Коўшыкам, што з лазні, вычарпала.

 - Глядзі, якая дзяўчына працавітая. Але ў цябе і Алька з Янінай не гультайкі.

 - Што праўда, то праўда, - пагаджаецца баба Проска. – Вядома ж без бацькі раслі, змалку прывучаныя.

 - Ага ж, Проска. Дрэнна без мужыка. Цяжка. Хай бы ўжо прыняла таго прымаку, што з Бораўна сватаўся.

 - Цьфу, цьфу, - плюецца бабуля. – Болей нечага рабіць, як чужых мужыкоў падбіраць. Ды і не маладуха я ўжо, унукі растуць.

 - Якія твае гады, - не адчапляецца цётка Клаўдзя. – Было б каму сена накасіць.

 - Усё, годзе! – злуецца баба Проска. – Калі няма шчасця, дык ужо і не будзе. І не кажы болей гэтакага паскудства – не люблю.

 Ускакваю я з ложку:

 - Бабулечка, любая, не бяры таго дзядзьку, ён дрэнны – гарэлку з Фомкам піў, а потым каля пуні валяўся.

 Бабка Проска суцяшае мяне:

 - Ай не, дзіцятка. Навошта мне хто патрэбны, калі такіх два памочнікі ў хаце.

 І я радая, што ніякіх чужых дзядоў у хаце не будзе. Бягу выганяць карову з хлява - ужо скончыўся іх каровін абед, пара ў поле.

 І мае сяброўкі з’явіліся. І я хвалюся, што мыла бялізну. Забегла і да бабы Марылі. І ёй пахвалілася.

 - Ай, малайчына, - хваліць бабуля. – Пісьмо будзем пісаць, дык не забыцца б бацькам распавесці. Ні ў каго ў Міхалове няма лепшай за нашую Марачку памочніцы.

 - Пакуль бацькі прыедуць, дык мы яе замуж выдадзім, раз такая спрытная, - смяецца, як заўсёды цётка Тамара.

 - Не, нам самім такія працавітыя патрэбны, нікуды мы яе аддаваць не будзем, - заходзіць у хату дзед Пракоп.

 І я тулюся да дзеда, і сярдую на насмешніцу цётку – нічога ёй не буду дапамагаць, толькі дзеду з бабуляй.

 Увесь дзень я радавалася і ганарылася сабой, пакуль увечары Валерык не стаў здымаць з плоту сухую адзежу і ўбачыў, што кашуля ягоная без гузікаў.

 - баба, а нашто ты гузікі зрэзала? – спытаў ён у бабы Проскі.

 - Якія гузікі? – здзівілася бабуля і стала разглядаць сваю кофту ды Валерыкаву кашулю.

 Я, адчуваючы нешта няладнае, падала каробку, куды бабуля збірала ўсялякія гузікі са шпількамі:

 - Вось яны, усе тутачкі. Ніводнага не згубілася.

 Баба Проска пагладзіла мяне па валасах, усміхнулася:

 - Ну і добра – мыць навучылася, рэзаць таксама. Заўтра будзем вучыцца прышываць, - і засмяялася звонка і лагодна.

 Гледзячы на яе, зарагаталі і мы з Валерыкам.

 І, засынаючы, я думала, якая ў мяне добрая бабуля: не сварыцца і не выходзіць замуж. І я ніколі не выйду, хоць цётка Тамарка і дражніць мяне. А навошта нам з бабуляй чужыя мужыкі, калі сваіх поўная хата – татка і дзед Пракоп, і Валерык, і дзядзька Коля, і дзядзька Ванё, а яшчэ дзядзька Лёнька, што на Данбасе, а яшчэ таткавы браты. Як збяруцца у гулянцы, дык аднаго стала не хапае.

 А ноччу на сінюткім небе ззялі не зорачкі, а бліскучыя гузікі. А я іх зразала нажніцамі і хавала пад падушку. Але іхняе дзіўнае святло прабівалася скрозь падушкі і агортвала нашу маленькую хатку быццам пухнатымі аблокамі. І так мне рабілася хораша, цёпла і пяшчотна, што мая душа разгортвалася і хавала ў свае таямнічыя закавулкі і памытую бялізну, і зрэзаныя гузікі, і смачную крупеню, дзядзькоў і цётак, і ўсіх міхалоўцаў, і нават таго дзядзьку з Бораўна, каб праз шмат год выцягнуць з памяці на свет божы…

.

     Тут моя родина, жизни оплот,

     Тут детство моё золотое живёт,

     Лесная полянка

     И птичка зарянка.

.

     Тут поезд по рельсам

     И звучные песни,

     И полюшко с хлебом

     Под ласковым небом.

.

     Тут соловейка в саду

     И рыбки в пруду,

     Из досок ольховых скамейка

     И воробьёв молодая семейка.

.

     И я, словно малая птаха,

     Без боли и страха

     Бегу по дороге

     К родному порогу…

2021



НРАВИТСЯ
5
СУПЕР
5
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ





Лучший комментарий

11 фев 2021 в 07:22  — 4 недели назад

КИКИ, а памятаеш, як я цябе адшукаў? У баптысцкай царкве інвалідам раздавалі гуманітарку. Валодзя Кніга папрасіў мяне зрабіць рэпартаж з мерапрыемства. Пасля яго выхаду ў "Навінах" сайту, ты мне патэлефанавала і выставіла прэтэнзію, што трапіла ў кадр пры масавай здымцы - з боку трыбуны фатаграфаваў залу з наведвальнікамі. Строга запатрабавала прыбраць цябе. Ні на якія ўгаворы не паддалася. Давялося адразаць табе галаву ці мяняць здымак (канкрэтна не памятаю).

Праз нейкі час папрасіла прагледзець твае вершы. Я нават звязвацца з табой не хацеў - навошта мне скандалістка. Але настойвала. Тады спыніўся ля твайго дому, і ты ўручыла мне сшытак з вершамі. Дзеля адчэпнага забраў. А як стаў чытаць, здзівіўся, што жанчына так піша. Больш за ўсё мне спадабалася змрочнасць зместу твораў - значыць, настрой такі ў аўтара. Яго павінны ведаць іншыя аматары паэзіі. Прапанаваў стварыць табе тэму ў "Откліку". Аформіў яе. Навучыў заходзіць. Пайшлі водгукі захаплення. Аднак, сапраўды, Віцькі наехалі на цябе. Выказаўся з крытыкай Серж. Я на яго нават насварыўся, што неабгрунтавана прычапіўся да цябе.

Ты псіханула на крытыкантаў і загадала ўвогуле знішчыць паэтычную старонку. Адгаворваў цябе. Не паслухалася. Добра, што ўгаварыў цябе на прозу для тэмы "Лепельшчына без прыкрас" у маім блозе. І сама бачыш вынік: людзям падабаюцца твае ўспаміны аб дзяцінстве. Не тым, што яны былі нейкімі прыгодніцкімі, а менавіта формай падачы, якая вымушае кожнага чытача зазіраць у сваё незваротнае маленства, параўноваць падобныя выпадкі, эпохі, дабрабыт свой і аўтара напачатку жыцця кожнага.

А тут ты атрымала яшчэ адзін удар, калі на сайце забілі Мару. Трымайся! Пішы! Адна ацэнка Вазара чаго вартая! А так думаюць многія, толькі выказацца не могуць, бо не літаратары.

5


10 фев 2021 в 22:04 — 4 недели назад

Мне для Мары Лісічонак:



10 фев 2021 в 22:21 — 4 недели назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, я как акын, что вижу, то пою, правду жизни.



10 фев 2021 в 23:21 — 4 недели назад

КИКИ, і як акын спяваеш дужа ўмела. Грамадства агледзіцца, што была незвычайная мемуарыстка аб дзяцінстве ў Міхалове, але ўжо пасля таго, як ты пакінеш гэты свет. Такое правіла рэчаіснасці ўсіх эпох. У нідэрландскага мастака Вана Гога пры жыцці купілі толькі адну карціну. Ён памёр у галечы. А на лепельшчыне яшчэ ніхто так умела не пісаў як ты.

1


10 фев 2021 в 23:57 — 4 недели назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, так далеко заглянуть мне не удастся, хотя и хотелось бы. Но довольно и того, что моё творчество признали Валацуга с Азарёнком. Подумать только, на просторах интернета встретились веробские хлопцы с дивчиной из Михалова. Нежданно-негадано.

А помнишь, разные Сержи намеревались навсегда изгнать Кикимору? А Витьки как изголялись?

Спасибо Блукачу, вытащил из забвения.

1


11 фев 2021 в 00:00 — 4 недели назад

А Кикимора - то живучая.



11 фев 2021 в 07:22 — 4 недели назад

КИКИ, а памятаеш, як я цябе адшукаў? У баптысцкай царкве інвалідам раздавалі гуманітарку. Валодзя Кніга папрасіў мяне зрабіць рэпартаж з мерапрыемства. Пасля яго выхаду ў "Навінах" сайту, ты мне патэлефанавала і выставіла прэтэнзію, што трапіла ў кадр пры масавай здымцы - з боку трыбуны фатаграфаваў залу з наведвальнікамі. Строга запатрабавала прыбраць цябе. Ні на якія ўгаворы не паддалася. Давялося адразаць табе галаву ці мяняць здымак (канкрэтна не памятаю).

Праз нейкі час папрасіла прагледзець твае вершы. Я нават звязвацца з табой не хацеў - навошта мне скандалістка. Але настойвала. Тады спыніўся ля твайго дому, і ты ўручыла мне сшытак з вершамі. Дзеля адчэпнага забраў. А як стаў чытаць, здзівіўся, што жанчына так піша. Больш за ўсё мне спадабалася змрочнасць зместу твораў - значыць, настрой такі ў аўтара. Яго павінны ведаць іншыя аматары паэзіі. Прапанаваў стварыць табе тэму ў "Откліку". Аформіў яе. Навучыў заходзіць. Пайшлі водгукі захаплення. Аднак, сапраўды, Віцькі наехалі на цябе. Выказаўся з крытыкай Серж. Я на яго нават насварыўся, што неабгрунтавана прычапіўся да цябе.

Ты псіханула на крытыкантаў і загадала ўвогуле знішчыць паэтычную старонку. Адгаворваў цябе. Не паслухалася. Добра, што ўгаварыў цябе на прозу для тэмы "Лепельшчына без прыкрас" у маім блозе. І сама бачыш вынік: людзям падабаюцца твае ўспаміны аб дзяцінстве. Не тым, што яны былі нейкімі прыгодніцкімі, а менавіта формай падачы, якая вымушае кожнага чытача зазіраць у сваё незваротнае маленства, параўноваць падобныя выпадкі, эпохі, дабрабыт свой і аўтара напачатку жыцця кожнага.

А тут ты атрымала яшчэ адзін удар, калі на сайце забілі Мару. Трымайся! Пішы! Адна ацэнка Вазара чаго вартая! А так думаюць многія, толькі выказацца не могуць, бо не літаратары.

5


11 фев 2021 в 11:54 — 4 недели назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, Конечно помню. Но с некоторых пор избегаю публичности, особенно на таких мероприятиях. А тогда не знаю, что на меня нашло, выперлась в первые ряды, вот и попала в объектив.

А насчёт стихов мне хотелось, что бы их оценил именно человек твоего статуса, и хоть лично мы знакомы не были, была наслышана. О



11 фев 2021 в 12:15 — 4 недели назад

КИКИ, адзін паўтор слова ў слова - выдаліў. Аднак у абодвух была недамоўка - тэкст заканчваўся літарай "О". Нешта з тваім компам? Ці зноў цябе зарэзалі?



11 фев 2021 в 12:23 — 4 недели назад

Один твой Цмок чего стоит, шороху навёл на всю Беларусь.

И когда ты оценил моё мрачное рифмофлётство, согласилась на "Отклик". Особенно мне понравился ник "КИКИМОРА", загадочно и итригующе. А как пошли первые отклики, да положительные - СМК, МАРТИН, ТЕРЕНТИЙ - до сих пор вспоминаю их с теплотой.

Но зато потом...! для меня неискушённой в инетовском троллинге это был шок, как камнем по башке - Серж, Минчанин, Витька, прям взрыв ненависти. А женская аудитория и вовсе причислила меня к незнайкам. Сначала я попыталась оправдыватся, мол не Пушкин я, и не Есенин, и на лавры не претендую, но не тут то было, писали даже в личку. Так что, что-то доказывать людям без морали, и без сердца было бессмысленно.

Не знаю, как долго продержусь в блоге, меня больно ранит даже косой взгляд, а более того негативное слово. А люди так злы. Вот АДМИН, хотя с ним несогласны более десятка человек на форуме, он почему-то МАРУ выбрал козлом отпущения.

Кстати, о мрачности моей поэзии. С некоторых пор грусть и печаль это постоянное состояние моей души. Можно было промемуарить, но страх быть непонятой и оскорблённой не даёт мне это сделать, Рукописи в столе надёжней и безопасней.

1


11 фев 2021 в 12:28 — 4 недели назад

КИКИ, Пока живая, видно ошибочно нажала.



11 фев 2021 в 13:46 — 4 недели назад

КИКИ, ну й добра, што з табой усё ў парадку, не зарэзалі. А ўсе творчыя працы не ведаюць вечнага архіву. Гэта толькі творы класікаў вымушаныя захоўвацца вечна ў форме кніжак. Але мы да таго не дараслі. Чаго вартая мая 16-гадовая журналісцкая дзейнасць у раённай газеце? Ёсць у бібліятэчных фондах? Ёсць. Але ў іх лазяць выключна па пільнай даследчай неабходнасці, а не для расслабоннага чытання на канапе. Дый інэт справа ненадзейная. Нашыя творы даступныя для масавага агляду толькі пакуль жыве сайт. Кіне адмін сваю дзейнасць, і мы апынемся ў вечным забыцці. Я ж толькі свае "Личные мемуары о красной эре" дублюю на сайце расійскіх пісьменнікаў "Проза.ру", менавіта каб не загінулі бясследна.

Ты спадзяешся на рукапісы ў стале... У школьныя гады на гарышчы я адшукаў бацькаў рукапісны аўтабіяграфічны раман. Прачытаў яго з цікавасцю. Аднак запомніў толькі тое, як ён вяртаўся з вайны, і яму насустрач бегла ад аселіцы яго маці, кінулася на шыю і залілася слязьмі шчасця. Астатні змест выветрыўся з памяці. Дзе дзеўся той рукапіс? Выкінуць яго я не мог. Знік ад надта стараннага захоўвання.

Адзіны, хоць і часовы, архіў захоўвання ўласных напрацовак - памяць чытачоў. Хто ведаў пра тваё Міхалова. Ды нават тапонім такі чулі адзінкі людзей. А цяпер вось зацікавіліся пытаннем, дзе такое знаходзіцца, тысячы карыстальнікаў і наведвальнікаў сайту і блогу.

Твой прыхільнік Вазар на маю заўвагу, што яго даследаванні глыбокай гісторыі Лепельскага краю на "Прозе.ру" чытаюць толькі адзінкі незацікаўленых чытачоў, адказвае, што піша не дзеля публічнасці, а ў сваё задавальненне, каму трэба, той знойдзе. І мы з табой пішам больш дзеля ўласнага задавальнення, але лепш, калі нашую мазню пачытаюць і іншыя.

Так што будзем пакуль крэмзаць. Вось я адлайдачыў ад паўсядзённага гультайства па ваколіцах безыменнага ручая, а апісваў свае блуканні даўжэй, чым блукаў. Ніхто не прымушаў поўзаць і пісаць. Сам узяўся. І задавальненне за клавай атрымліваў ад таго, што быццам паўторна праходзіў тым жа маршрутам. У думках, вядома. А колькі адкрыццяў для сябе зрабіў. Адно з іх тое, што ручай той не безыменны. Той жа Вазар адкапаў яго на карце першай паловы 19 стагоддзя. Назву мае: Лясны. Ха! Дык жа толькі кусты растуць у яго даліне. Аказваецца, што на мяжы Лепеля з Забаеннем і Вялікім Полем у даўніну раслі густыя лясы. І наколькі цікавыя водгукі шчыра зрабілі ўдзячныя чытачы!

І ты пішаш, а сама сілкуешся станоўчымі эмоцыямі ад успамінаў аб бесклапотным маленстве, калі кожны дзень праходзіў бы вялікае адкрыццё свету.

3


11 фев 2021 в 14:58 — 4 недели назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, согласна на 100%. Пишу исключительно для удовольствия, это можно сказать моё хобби. Конечно, приятно когда твою писанину читают, и положительно оценивают. Но когда топчут в грязь и обливают помоями, лично для меня это как плевок в самое сердце.. А за что, спрашивается? всего лишь видите ли, что посмела выставить личное на всеобщее обозрение.

Надеюсь что не посмеют хотя-бы измарать мой детские такое, чистые и светлые воспоминания.

Буду потиху кремзать, пока читают,. Есть опасения, что Админ и КИКИ может убить, но тут уж как говорится " хозяин - барин".

Такая система в стране: начальники баре, народ - слуги. Хотя, если я правильно я понимаю, для сайта чем больше людей, тем выше рейтинг.

3
1


11 фев 2021 в 16:14 — 4 недели назад

КИКИ, я ўжо неаднойчы пісаў, што ў нас цэняцца не здольнасці чалавека, не яго прафесійныя навыкі, а ўменне падлізацца. Такім быў мой лепшы сябар і муж маёй сястры Віцька з Піцера. І яму ад таго жылося лёгка - быў лепшым зяцем, а я - дрэнным сынам за прамую натуру тарана. І за гэта быў дрэнным зяцем, хаця ў мяне цешча дажывала апошнія 17 год жыцця.

Табе трэба прытупіць свае нервы. Калі хто захоча ад цябе пазбавіцца, будзе дастаткова цябе абразіць, зганьбіць, і ты сама псіханеш ды сыдзеш. Май гэта на ўвазе і менш звяртай увагу на падкоп адзінкавых адшчапенцаў. Якраз такі сцэнар адбыўся з тваім паэтычным постам у "Откліку".

2
1


11 фев 2021 в 17:52 — 4 недели назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, ты вот прямо в самую точку, как раз такое случилось на последнем месте моей, можно сказать, творческой деятельности. Была там одна особа, ни с виду, ни по уму - ни бе, ни ме, ни кукареку. Но зато умела ладить начальству, ужом крутилась, языком ляскала - в глаза одно, за глаза другое. Почти все её, за исключением таких же ненавидели, но раз она с директором на "ты", боялись перечеть и ей. И хотя она мелкоя сошка, но "ушли" меня с её подачи. Сначала я , как ты говоришь, психанула, а потом была даже рада, целее нервы. Душа, это моё самое больное место.

1
1


11 фев 2021 в 18:45 — 4 недели назад

КИКИ, мне нядаўна прызнаўся адзін добры чалавек, што ад прагляду палітычных спрэчак на форуме сайту яму стала настолькі кепска, што адчуў: хутка памрэ ад тупізму ябацек. Я знямеў – суразмоўца быццам прачытаў і пераказвае стан маёй душы. У ёй творыцца тое ж самае. А як кінуў чытаць водгукі ды нервавацца, дык і палепшаў. Я – таксама.

2


11 фев 2021 в 19:06 — 4 недели назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, ну, на форум можно и не заходить, но куда без инета вообще? А как зайдёщь, блин, не тупость, а мрак мрачнейший. Только что прочитала выдержки из выступления гр. Лукашенко, боже мой, а ведь ябатьки слушали это два часа, а потом наверно долго рукоплескали. Куда катимся?

Мы тут с соседями недавно беседовали на тему отопления дровами, идея озвученная гр. Лукашенко на рождество, договорились до "назад в пещеры", а там глядишь, из человека в обезьяну. Тем более инету тоже капец предрекли, всё теже лица.



11 фев 2021 в 21:38 — 3 недели назад

КИКИ, без інэту нельга. Тэлевізар пазбаўляе людзей розуму.

1


11 фев 2021 в 22:03 — 3 недели назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, а ведь когда-то телевизор был, как чудо. В нашем Михалове самый первый купил мой дядька Коля, по вечерам собирались всей деревней, битком в маленькую хатку, малые на полу, остальные где придётся, и внимали растопырив уши, и выпучив глаза.



11 фев 2021 в 23:37 — 3 недели назад

КИКИ, такая карціна назіралася і ў хатах першых уладальнікаў тэлевізараў у Гадзіўлі. Блакітны экран тады не лічыўся замбіскрыняй, паколькі ніякай іншай інфармацыі да людзей не даходзіла. З радыё гучала тое ж самае. Так што тэлек хутчэй асвятляў зачуханых сялян, чым замбаваў.

1


11 фев 2021 в 23:38 — 3 недели назад





Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
Темы автора


  




Популярные за неделю


805. ПЕРВОЕ ЗЛО. Лисичёнок (Гурко) Тамара  — 5 дней назад,   за неделю: 669 
СКИТАНЬЕ ПО ИСТОКАМ БЕЗЫМЯННОГО РУЧЬЯ. Валацуга  — 2 дня назад,   за неделю: 310 
Мемуар 134. БЫК ПРИЕХАЛ! Валацуга  — 1 неделю назад,   за неделю: 282 





Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ