14 мар 2021 в 08:33 — 7 месяцев назад

809. ЗБЛУДЗІЛАСЯ ЯГАДНІЦА. Лісічонак (Гурко) Тамара

Тема: Лепельщина без прикрас     Сегодня: 2, за неделю: 10, всего: 936

Звесткі аб аўтары глядзець тут.

 Як пераехалі бацькі з Данбасу ў Лепель, пачалі будаваць хату. Татка працаваў у Бароўцы. Матуля ўладкавалася на малаказавод. З Міхалова не наездзішся, дык давялося здымаць кватэру.

 Спачатку здымалі жылплошчу па вуліцы Сацыялістычнай, потым па Кастрычніцкай. Жылі не дужа заможна. Не галадалі, вядома, бо бацькі бацькоў дапамагалі бульбай, буракамі, капустай. Але асаблівых прысмакаў не елі. А хацелася.

 Валерык любіў цукеркі і пячэнне, а я – халву. На Данбасе пакаштавала рознай: і магазіннай, і свайго прыгатавання. Цёткі-хахлушкі рабілі яе з семак, дык і матуля навучылася.

 Грошы, што матуля давала ў школу на піражкі, мы збіралі бацькам на падарункі: ёй на 8 сакавіка, татку на 23 лютага. А самі заставаліся без прысмакаў. Але цукеркі і халву можна замяніць варэннем. Соладка, смачна і карысна. Ды амаль задарма, апрача цукру. Толькі каб зварыць варэнне, трэба было назбіраць ягад.

 Па маліны і суніцы мы хадзілі за Міхалова, а па чарніцы – усё больш у лясы каля Лепеля. Збіралася чалавек пяць-шэсць і з Сацыялістычнай бегалі ў лес каля Жарсцвянікаў. А як пабудаваліся, то з Пасёлку самым блізкім быў Забаенскі лес.

 А калі бацька атрымаў “Запарожац” па інваліднасці, тады ў выходную раніцу збірала матуля посуд: кошыкі, вёдры, набірачкі. Абавязковым быў перакус ці, як татка казаў, тармазок: яйкі, агуркі, цыбулю, сала, хлеб. Тут ужо ехалі куды далей па Мінскай шашы.

 Больш ездзілі да Рудні. З’язджалі ў лес справа. Ставілі машыну. Татка браў вялікі кошык і пускаўся па грыбах. Валерык паспяваў і ягад назбіраць, і грыбоў нарэзаць. А мы з матуляй выглядалі чарніцы. Галінку падымеш, а там аж чорна.

 Шморг-шморг – і набірачка поўная. Матулі ў вядро высыпаю і далей бягу.

 Вырасшы на Міхалоўскіх палявых абсягах, лесу я пабойвалася. Асабліва дзе цьмяна. Дык ад матулі далёка не адыходзіла. Але неяк захапілася. Кусток за кустком, ягадка за ягадкай, дый не заўважыла, як апынулася каля нейкага возера. Зірнула – вада чарнюткая, што ў той студні.

 Аж мурашкі па целе. Гукнула матулю. Не адклікаецца.

 - Агу! Агу!

 А ні каго: ні таткі, ні Валерыка. А божачкі, што рабіць?

 Адвярнулася ад возера ды наўцёкі. А ззаду, здаецца, ужо Лясун даганяе, а то, можа, сама баба Яга на мятле ляціць. Вось-вось схопіць.

 Выбегла на нейкую дарогу і стала слупам. Прама – дрымучы лес. Ззаду – возера. Збоку – гара высачэзная. Куды ісці?

 Ізноў:

 - Агу! Агу!

 І зноў ні каго. А вунь за кустом, мусіць, воўк стаіць. І здаецца, што вочы блішчаць.

 А вунь, на дрэве, галінка закалыхалася. А божачка, гэта хто? Да таго напужалася, што з месца не магу зрушыцца. Дрыжу ад страху…

 І раптам чую:

 - Тамарачка, дачушка, ты дзе?

 Матулін голас зусім побач, якраз за тым кустом, дзе воўк стаяў.

 Раптам знік і ён, і Лясун не бяжыць, і баба Яга міма праляцела. Скрозь дрэвы сонейка свеціць. Вецер лісцікі шавеліць. Пахне адразу ўсім: і грыбамі, і ягадамі, і травой, і незразумелым лясным водарам. І набірачка ўжо зноў поўная. Трэба матулі ў вядро высыпаць.

 А тут і Валерык паказаўся. У адной руцэ кошык з грыбамі, у другой – бітончык з чарніцамі.

 - Ну, то пойдзем, дзеткі, да машыны. Падсілкуемся.

 Узбіраемся на гару, а ўнізе татка стаіць. Кошык паўнюткі грыбоў. Матуля дастае пасцілку, тармазок. Рассаджваемся і ў чатыры раты ўмалочваем усё да крошкі.

 Прыехаўшы дахаты, перабралі ягады, грыбы. І я без задніх ног павалілася ў ложак.

 А ўначы ўсе сабраліся каля мяне: і воўк, і Лясун, і баба Яга. И не пускалі да матулі, бо хацелі ўтапіць у тым чорным возеры. А я крычала і адбівалася.

 Разбудзіла ўсіх. Матуля легла са мной у ложак, і, абшчапіўшы яе, я заснула. Але ўсё роўна снілася мне тая чарнюткая вада, і ніхто не адгукаўся.

 І давялося назаўтра ехаць у Міхалова да бабы Проскі “ганяць пуд”. Што гэта такое, я ведала яшчэ змалку, бо пужалася часта. Тады бралі ў дапамогу Валерыка. Круглы стол выцягвалі на сярэдзіну хаты, здымалі абрус, баба Проска на талерцы падпальвала траву, каб дыміла, нешта шаптала, а мы з Валерыкам прапаўзалі пад сталом праз ножку – Валерык паперадзе, а я за ім. бабуля пытала:

 - Пуд, ты дзе?

 - Я тут, - адгукаўся Валерык.

 - Кідай у кут!

 Так трэба было прапаўзці тройчы. Ну, а як падрасла, дык ужо поўзала сама.

 Але вады я баюся і цяпер. Тым больш, што і ў рэчцы тапілася. І пярсцёнак мой заручальны ўтапіўся прама на вяселлі. Знесла вада яго, а з ім і маё шчасце, пакінуўшы ўзамен мне пуд. А бабы Проскі ўжо няма, каб кінуць яго ў кут.

*  *  *

    Разбилось время на мгновенья,

    Звеня, упала вниз звезда,

    Ушло былое вдохновенье,

    Чтоб не вернуться никогда.

    За горизонт мечта умчалась,

    Тихонько крыльями шурша,

    Звезда осколками валялась,

    От боли корчилась душа.

    Миг не вернуть, звезду не склеить,

    Вкус горечи солёный на губах –

    Глаза сомкнуть, захлопнуть двери,

    Оставив прошлое в стихах,

    Пылинкой звёздною кружиться

    На небосводе голубом,

    В звезду большую превратиться,

    Мерцать в ночи и помнить о былом.

2021



НРАВИТСЯ
5
СУПЕР
2
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ





14 мар 2021 в 08:39 — 7 месяцев назад

- Молодец! - выгукнула Блукачыха. - Я уже взрослая блудила в Забаенском лесе - река закрутила невероятными петлями. Похоже испугалась, поскольку в детстве леса не видела. За каждым корчом волки и дики мерещились.

2


14 мар 2021 в 09:37 — 7 месяцев назад

Блукачыха думае, што зблудзілася ў Забаенскім лесе:

А Блукач з-за сасны цікуе за ёй і рагоча.

3


14 мар 2021 в 10:01 — 7 месяцев назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, мы с Блукачыхай на одной волне. а ты зря рагочыш, всмотрись - на первм фото между стволов слева убегает Леший. На втором, в ягоднике, среди чёрных ягодок баба Яга обронила пуговичку золотистую, а может монетку. На четвёртом - по пояс в воде фигурка похожая на человека, но слишком маленькая, так может это Водяник?

1


14 мар 2021 в 10:02 — 7 месяцев назад

Мара, цудоўна! А гэты Блукач толькі і робіць, што з-за сасны цікуе і рагоча.)))

2


14 мар 2021 в 10:05 — 7 месяцев назад

БАРЫС вАлосаЎскі, ну так, представь, нашёл над кем смеяться, над бедными испуганными женщинами.

2


14 мар 2021 в 10:56 — 7 месяцев назад

КИКИ, атрымліваецца, што нячысцікі кішаць вакол мяне. Ну і няхай сабе, абы не палохалі сваёй прысутнасцю. Тады я не баюся і смела фатаграфую іх валоданні.

1


14 мар 2021 в 10:58 — 7 месяцев назад

КИКИ, мо то мае назву - КАХАННЕ?

1


14 мар 2021 в 13:22 — 7 месяцев назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, фотографируй, себе на интерес, нам - на забаву. Эти нечисцики сказочные, потому и безвредные. Бойся других, которые видимы наружны, но скрытны внутри.



14 мар 2021 в 13:23 — 7 месяцев назад

БАРЫС вАлосаЎскі, всё может быть.

1


14 мар 2021 в 18:44 — 7 месяцев назад

КИКИ, я і баюся не нячысцікаў казачных, а нячысцікаў-нелюдзяў, якія мяркуюць, што яны людзі. Нават на прыродзе.

3




Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
Темы автора





Популярные за неделю


НЁМАН В СТОЛБЦАХ. Валацуга  — 7 дней назад,   за неделю: 367 





Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ