20 мар 2021 в 06:34 — 7 месяцев назад

810. СЦЯЖЫНКІ МАЙГО ДЗЯЦІНСТВА. Лісічонак (Гурко) Тамара

Тема: Лепельщина без прикрас     Сегодня: 1, за неделю: 5, всего: 611

Звесткі аб аўтары глядзець тут.

  Бягуць, бягуць сцяжынкі. Кароткія і доўгія. То ў адзін бок, то ў другі. Перакрыжоўваюцца і зноў разыходзяцца. Лагодзяць шоўкавай травой мае босыя ногі, шабуршаць увосень апалым лісцем. Узімку хрубасцяць пад валёнкамі лютым марозам.

 Бы маленькія ручайкі зліваюцца ў вялікія рэкі, так сцяжынкі ператвараюцца ў дарогі, што павядуць мяне ў Вялікі Свет. Але гэта потым, а сёння я бягу самай кароткай, паўз пяць хацінак – ад бабы Проскі да бабы Марылі, і, як Красная Шапачка, нясу піражкі-камы для бабулі.

 Насустрач цётка Ганна ідзе з фермы:

 - Куды так раненька бяжыш, Тамарка?

 - Да бабы Марылі.

 - А што ў кошыку? – не адчапляецца цікаўная цётка.

 Адкідваю ручнічок. Цётка цокае языком:

 - Камы! Глядзі, якія румяныя. Відаць, добра прапякліся. З чым, мо, з тварагом?

 - Не, цётачка, з яблыкамі. Бярыце, сабе і Гальцы.

 Цётка гладзіць мяне па валасах:

 - Ну, ужо адзін вазьму, для Галькі. А ты ўжо бяжы хутчэй, ды глядзі, не раздавай, а то і да бабы не данясеш.

 А хіба ж мне шкода? Баба Проска цэлую гару напякла, усім хопіць.

 Баба Марыля Ўзрадавалася:

 - Дзякуй, мая птушачка. Вось малайчына Проска, не лянуецца. А я нешта расхварэлася, то скажы, хай прыйдзе вечарам, галаву пашэпча.

 - Добра.

 Хапаю спарожнены кошык і вылятаю з хаты.

 - А божачка, куды ўжо паляцела? – крычыць услед бабуля.

 Некалі мне. Учора Танька ў бярэзніку падбярозавікаў нарэзала, дык пабягу хутчэй, каб хто не апярэдзіў.

 Грыбных сцяжынак вакол Міхалова паўнютка. Хаця няма вялікага лесу, затое хапае кустоў і беразняку. А каля лініі, у хвойніку, маслячкі водзяцца.

 Яшчэ ў маім куточку ёсць сунічныя сцяжынкі. А малінавых аж тры – адна вядзе ў маліннік каля лініі, другая – у Ваўкоўню, а трэцяя – пад Пунты.

 Ёсць сцяжынка, што бяжыць у Гарадзінец, праз пераезд, бярэзнік, цераз крынічку, аж да самай хаты цёткі Любы, таткавай сястры. Але гэта далёка, там я адна не хаджу, калі толькі з Валерыкам.

 Доўгая сцежка таксама ў Зорніцу, на раку. Туды мы гойсаем усе разам: і мальцы, і дзеўкі.

 Сцежкай, што вядзе да прыпынку цягніка “Лазовікі”, я бегаю сустракаць бацькоў з Данбасу.

 А нядаўна з бабай Проскай хадзілі ў Горкі, глядзець дзядзькі Івана каханку, цётку Вальку. Яна ад’язджала ў Кобрын вучыцца на настаўніцу. Дык казалі бабы, што як трапіла ў горад, дык зрабілася фарсістая. Бабуля гаруе:

 - Абкруціць Ваньку. Ён просты ды ласкавы. Малыя дзеткі – малыя бедкі…

 Уздыхае бабуля. Уздыхаю следам і я:

 - Бабуля, дык ты скажы, каб ён яе не браў.

 - Ай, дзетка, ці ж ён паслухае? Не маленькі, армію ўжо адбыў. Ты, вунь, і то не заўсёды слухаешся.

 І так мне зрабілася шкада бабулю, што аж носам зашмыгала. Сама скажу дзядзьку, каб не браў. Ён мяне любіць, дык паслухае. Хай лепш бярэ Нінку Сільвановічаву, у яе валасы сукрыстыя, і бабы казалі, што спрытная.

 А аднойчы я адкрыла яшчэ адну сцяжынку, што вядзе да Чэрцаў, у Валерыкаву школу. Як Валерык дома, то мне добра, не сумна, а як пачынаецца восень, ні яго, ні бабы. Вось і ўчапілася за яго. Але пахадзіла за ім мала, у школу мяне не прынялі, бо малая яшчэ.

 Шмат сцяжынак каля Міхалова, і ўсім я дала назву: Сунічная, Малінавая, Грыбная, Арэхавая, Гарадзінецкая… Былі таксама Жытняя, Ільняная, Бульбяная. А ўчора з’явілася яшчэ адна – Зялёная. Ад вёскі Зялёны Востраў. У бабы Пракопіхі там жыла радня – цётка Матруна. Збіраўся адвезці дзед Пракоп, але нешта завалтузіўся, дык сабрала баба Марыля ў хатулёк тварожнікі, бутэльку малака, узяла за руку мяне, і рушылі мы з ёй пяшком.

 Дайшлі да Лазовікаў, прайшлі скрозь іх, далей крыху па Горках, звярнулі направа і выйшлі на пагорак.

 І каля кустоў селі адпачыць. Бабуля развязала клунак. Сказала:

 - Замарылася, дзіцятка? Падсілкуйся трохі.

 - Не, - матаю галавой з поўным ротам. – Не замарылася.

 - А я ўжо стамілася. Ну, то далей не пойдзем, тут дзеда пачакаем.

 - Прыхінулася я да бабінага боку дый заснула. І прысніўся мне той Зялёны Востраў. Быццам плавае пасярод вялікага возера. А на ім – купіны бяроз, зялёныя-зялёныя. І кветкі зялёныя, і курганы з вады тырчаць зялёныя. На адным сядзіць зялёная жаба, а ў яе цэліцца стрэліць малодшы сын цара – Іван. І толькі нацягнуў цеціву, як раптам пачулася:

 - Тпру, Бялянка.

 Гэта дзед парушыў мой сон. Бярэ мяне на рукі, кладзе ў брычку, на сена. Побач уладкоўваецца бабуля. Дзед сядае наперадзе, на дошку – скрып-скрып. Рушым.

 Гойдаецца брычка, калышацца неба, плывуць аблокі. І бяжыць Зялёная сцяжынка ў Зялёны Востраў. А я, нібыта птушка, узлятаю высока-высока і зверху бачу ўсе свае сцяжынкі. І агортвае маё сэрца жальба, і цешыць душу. І я, бы тая птушка кнігаўка, што згубіла дзетак, як казала баба Проска, а цяпер крычыць і плача, крычу і плачу я:

 - Кігі-кігі, кігі-кігі…

 А пада мной сцяжынкі, бы павуцінкі, бягуць, кароткія і доўгія, бягуць у розныя бакі, перакрыжоўваюцца і разыходзяцца, ператвараюцца ў дарогі і хаваюцца ў таямнічай далячыні.

 - Кігі… Кігі… Кігі… Кігі…

* * *

Над судьбою своею так горько я плакала,

Что слезами как острым стеклом всю душу исцарапала.

В ночь, от боли крича, убегаю,

На коленях молюсь перед всеми богами.

Мне б на миг умереть, затем снова родиться,

Чтобы в полночь жар-птицей в свою душу вселиться

И под яркой луною

Взлететь над землёю,

Перед алой зарёй опустится на маленький остров,

Где светло так, и просто

Изумрудные травы росою звенят,

Облака в синем небе беззвучно летят,

И тропинки как в детстве бегут во все стороны...

А мне страшно одной и до озноби холодно.

2021



Метки: Лисичёнок (Гурко) Тамара

НРАВИТСЯ
5
СУПЕР
3
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ





20 мар 2021 в 06:56 — 7 месяцев назад

- Так лёгка чытаецца, лёгка ўспрымаецца! - усклікнула Блукачыха. - Мабыць, ёй і пішацца лёгка. У вас, журналістаў, рэдка так атрымліваецца. Шкада, што позна пачала. Безумоўна, пісьменніцай бы стала, каб раней пісаць узялася. А цяпер СМІ такой тэме не хочуць надаваць увагу. Ім скандал, аварыі, смерць падавай. А фармаванне чалавечай душы не цікавіць.



20 мар 2021 в 09:45 — 7 месяцев назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, дорогая Блукачыха, спасибо. Писать я стала, как научилась держать в руках карандаш. Разное и много, в школе сочинения были только на пять. Где работала, оформляла стенгазеты, стихами поздравляла сотрудников. Но никогда не хранила написанное, потому что, как ты правильно заметила, писалось мне легко. Иногда всплывала мысль издать, но очень уж это дело хлопотное.

Бывало, стихи печатались в местных газетах, а вот главреду "Лепельского края" мои стихи пришлись не по нраву, он сказал, что они очень личного содержания, таких они не печатают..

А несколько тетрадок моего бумагомарания спалил в печке муж моей мамы, при этом смеялся и говорил маме:" Гляди Нинка, як добра гарыць кремзанне тваей дачки"

Как не раз я уже говорила, люди злы и завистливы. Встречаются иногда Человеки, вроде Блукача и Блукачыхи, для таких и пишу, читайте на здоровье.

1
1


20 мар 2021 в 09:59 — 7 месяцев назад

КИКИ, напачатку ў твой пост у блозе заходзілі выпадкова. Потым звярнулі ўвагу на тваю форму падачы мемуараў аб дзяцінстве, зацікавіліся. І ўжо ў цябе ёсць сотні прыхільнікаў, якія спецыяльна чакаюць тваіх твораў. У блозе быў яшчэ адзін такі ўмека пісаць - гэта Толя Палонскі з Брэсту, былы карэспандэнт беларускага радыё, лепелец паводле паходжання. Шмат яго твораў у блозе. Аднак ён кінуў пісаць. Патлумачыў, што рабіў гэта дзеля старога бацькі Арцёма Палонскага, які любіў чытаць прозу сына. Бацька памёр і сын замоўк. Хоць мы і працягваем сябраваць. Лянуецца бы і я. Таму разумею сябрука.



20 мар 2021 в 10:13 — 7 месяцев назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, ох, разумею и я вас.. Потому как тоже иногда опутывает, будто липкой паутиной вселенская лень, или портится настроение, спасу нет, жить не хочется, не то что писать. А потом ночью так накатит, что хватаю ручку и пишу до утра.

1


20 мар 2021 в 14:37 — 7 месяцев назад

КИКИ, а мне трэба прымусіць сябе пісаць. А як толькі сеў, тады адарвацца неяк. Ідзе бы па масле.

1


21 мар 2021 в 07:27 — 7 месяцев назад

КИКИ, Вазар:



21 мар 2021 в 09:43 — 7 месяцев назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, И от меня спасибо Вазару, что так тепло воспринимает моё незамысловатое творчество. Тут и заслуги моей нету, пишу как помню. Не чернилами, а душой.

И тебе, Блукач, спасибо, если бы не ты, я бы не решилась, после того, провального дебюта моих стихов. Обычно после оскорблений, я ухожу в раковину, как улитка, и вся моя писанина остаётся в столе.





Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
Темы автора





Популярные за неделю


НЁМАН В СТОЛБЦАХ. Валацуга  — 7 дней назад,   за неделю: 367 





Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ