31 мар 2021 в 08:56 — 6 месяцев назад

812. НА ДАНБАС. Лісічонак (Гурко) Тамара

Тема: Лепельщина без прикрас     Сегодня: 1, за неделю: 3, всего: 751

Звесткі аб аўтары глядзець тут.

 Вось і ўсё, скончылася маё міхалоўскае шчасце. Учора прыйшло пісьмо ад таткі, каб збіралі Мару, гэта значыць - мяне, да ад’езду. Праз тыдзень прыедзе забіраць на Данбас.

 Увечары ўсе ўтрох (баба Проска, баба Марыля і дзед Пракоп) сабраліся ў Просчынай хаце. Выклалі ў груду маю вопратку з шафы. Сядзяць. Гаруюць.

 - Ай, птушачка ты мая, - ледзь не галосіць баба Марыля, прыціскаючы да грудзей маю сукенку. – А навошта ж цябе ад нас забіраюць?

 Баба Проска трымае ў руках маю ружовую спаднічку. Шмыгае носам:

 - Ай-вой, і панасіць не паспела, толькі-што Люба пашыла. Ну, што ж, Люба сукенку сваю парэзала, дык дзве спаднічкі выйшла – Тамарцы ды Наталцы.

 Тут ужо я шморгаю носам: гэта ж калі з’еду, то і Наталку не ўбачу, і Славіка, і Валерыка, бо ён застаецца з бабай Проскай.

 Гледзячы на нас, і дзед Пракоп не вытрымаў:

 - Развялі макрату. Ну вас, бабы…

 І выскачыў за дзверы. Сеў на ганак. Скруціў цыгарку. Дымам пыхае. Галавой круціць. А ў вачах слёзы.

 Выйшла і я, бо сэрцам пачула яго смутак. Прытулілася да боку:

 - Дзядуля, а ты казаў: мужыкі не плачуць.

 - Бываюць такія моманты, Марачка, што і мужыку хочацца плакаць.

 - І што, яны галосяць бы цётка Анюта на хаўтурах?

 - Не, мая любая, так яны не ўмеюць, могуць толькі моўчкі.

 Гэта мне зразумела, бо я так плакала, калі парсюка рэзалі. Я яму ахрап’е цягала, за вухам чухала, а ён рохкаў і смешна тыкаўся лычом у далоні.

 А яшчэ я так плакала, калі бацькі ад’язджалі. Махала ўслед цягніку рукой, а сэрца заходзілася ад жалю. Бабулі дык плакалі наўзрыд, а мне нешта сціскала горла, і было горача ў вачах. Уначы пасля доўга не магла заснуць, а як нарэшце звяла вочы, дык сніліся мне тыя дзіркі ў зямлі, пра якія казалі бабулі:

 - Чуеш, Проска, там жа, дзе тыя шахты, дзіркі, а туды людзі лезуць, каб вугаль дастаць.

 - Аняго ж, сваццечка, нада наказаць Тамарцы, каб блізка там не хадзіла.

 Але я, як заўсёды, не слухалася і падала ў тую дзірку, і ляцела ў нейкую цемру, і жудасна мне было, і цікава. І ведала я чамусьці, што нічога дрэннага са мной не здарыцца, бо там, унізе, працуе мой татка.

 Прачнуўшыся, пераказвала сон бабулі. Тая войкала:

 - Ай-вой, унучачка мая любая, гэта твой сон к ад’езду. Адляціш ад нас, як у чорную дзірку.

 І зноў дрыжаў у яе голас. І выцірала яна заплаканыя вочы фартухом. І мне хацелася плакаць, але было некалі, чакалі справы. Перш-наперш, трэба сказаць гэтую навіну сяброўкам. Потым развітацца з Міхаловам. Збегаць з Валерыкам у Зорніцу на рэчку, у Заслонава да цёткі Любы.

 І пакуль я развітвалася з любымі мясцінамі, бабулі не пераставалі збіраць мяне ў дарогу. Кожны вечар збіраліся то ў адной хаце, то ў другой, быццам у іх іншых спраў не было.

 - Проска, а дзе ты дзела ейны хрэсцік? Каб жа не згубіўся.

 - Усё тут, у каробачцы: і хрэсцік, і трава загавораная, і каралькі, што Юрка падарыў.

 - А грабянёк! – усклікала баба Марыля. – І дзе я дзела? Во, дурніца, мусіць, дома забылася.

 Дзед Пракоп глядзеў на ўсю гэтую валтузню і то усміхаўся, то злаваўся:

 - Грабянькі, каралькі… Збіраюць, як назаўсёды. Дзіця ўжо тым летам ізноў тут будзе, дык хай і каралькі тут застануцца.

 Бабы глядзелі адна на другую:

 - Во, і сапраўды дурніцы мы старыя. Яна ж на канікулы к нам прыедзе.

 І вымалі назад каралькі, грабеньчык, сукенкі.

 - Дык, можа, Проска, і спаднічку тут пакінем?

 - Астаўляй. І сандалеткі хай будуць, і вось гэтыя штонікі.

 І так пакуль не прыехаў татка.

  Ён і астатнюю адзежу перапалавініў. Яе мае любыя бабулі падзялілі між сабой, паклалі кожная ў сябе, каб лягчэй было чакаць мяне наступным летам.

 Праводзіла нас палова Міхалова: сяброўкі, цётка Фенька, цётка Ленка, цётка Клаўдзя, цётка Люба з Наталкай, Валерык з Валодзькам. А здалёк стаяў дзед Мацвей, паліцай, якога ўсе не любілі, а я шкадавала, і махаў мне рукой. Я падбегла да яго, хоць бабуля і не пускала, і ён, пагладзіўшы мяне па галаве, сказаў:

 - Будзь шчаслівая, дзетка. Перахрышчу цябе, мо, не ўбачымся болей.

 І выцер пальцам слёзныя вочы. Плакалі ўсе, і я разам з імі. Абдымаліся, цалаваліся, але ж цягнік чакаць не будзе. Зачынілі дзверы. Паплылі ў вокнах і кусты, і Казарма. Засталіся на платформе міхалоўцы з думкай: паехала іх Тамарачка ў новае жыццё.

 Ехала я на Данбас з малым гардэробам, але з вялікім цяжарам на сэрцы. Не адпускала мяне ўсю дарогу дарагое Міхалова, у якім прайшло ўсё маё свядомае дзіцячае жыццё.

*   *   *

     Птицей орлицей парю в поднебесье,

     Воздушным потокам грудь подставляя,

     Лечу над полянами и перелесками,

     Земля подо мной расцветает родная.

.

     Леса и болота, озёра и речки,

     Город. Деревня. Дым из трубы тёплой печки

     Родину вижу от края до края:

     Добрые люди здесь проживают.

.

     Работают, любят, детишек рожают,

     О жизни счастливой красиво мечтают,

     Песни поют, собравшись у клуба -

     Душу бередят, слушать их любо.

.

     Мне бы спуститься к людям на землю,

     Только куда же крылья я дену?

     Видно, лететь мне всю жизнь одиноко,

     Голосом птичьим кричать издалёка.

2021



Метки: Лисичёнок (Гурко) Тамара, Михалово, детство

НРАВИТСЯ
6
СУПЕР
2
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ





31 мар 2021 в 09:02 — 6 месяцев назад

- Кожны прыкладна з такім болем-жалем пакідаў родныя мясціны ўпершыню, - сказала Блукачыха. - Аднак не ведаю, каб хто так падрабязна і маляўніча распавёў аб тым, што аж слёзы нагортваюцца ад спачування асірацелым бабулям і дзеду.

4




Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
Темы автора





Популярные за неделю


В тупике. (4) ПРОВАЛЕННЫЙ ПОЛЁТ. Валацуга  — 6 дней назад,   за неделю: 401 
В тупике. (5) ГДЕ Ж ЗАХОЛУСТЬЕ? Валацуга  — 4 дня назад,   за неделю: 361 
856. ДЗЕДАВА МУДРАЯ НАВУКА. Лісічонак (Гурко) Тамара  — 5 дней назад,   за неделю: 243 
В тупик. (2) НЕОЖИДАННЫЙ ПРОЛЁТ. Валацуга  — 1 неделю назад,   за неделю: 234 





Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ