Блоги LEPEL.BY

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ: 20.06.2012 (18:16) — 7 лет назад

БЫКАВУ -- 88, або ЛЕПЕЛЬЦЫ ДАЛІ ФОРУ

Тема: Прырода Лепельскага краю    Сегодня: 3, за неделю: 12, всего: 621

Вандроўныя нататкі старога валацугі

Па традыцыі свядомыя лепельцы 19 чэрвеня наведалі вёску Бычкі на Ушаччыне, дзе нарадзіўся народны пісьменнік Беларусі, які апісваў ваенныя падзеі ў рэальным кантэксце, за што не меў пашаны ў асяроддзі ўладу трымаючых. (Памёр Васіль у 2003 годзе).

Лепельцаў ведалі многія шанавальнікі памяці вялікага Быка (такое сапраўднае прозвішча пісьменніка, якое абрусілі яго папярэднікі на лад акупацыйнай дзяржавы). Таму віталі прадстаўнікоў суседняга раёна шчырымі абдымкамі. Валацуга абняўся з пісьменнікам-гісторыкам Уладзімірам Арловым, узрадаваў, назваўшыся лепельцам, вядомага мастака перформансу Аляксандра Пушкіна, дамовіўся сустрэцца з ім у Лепелі за пошукамі Цмока.

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч уручыў прэміі імя Васіля Быкава “За свабоду думкі” 84-гадоваму заслужанаму настаўніку Беларусі Алесю Белакозу і музыку Лявону Вольскаму, які, на жаль, атрымаць яе з рук у рукі не змог, паколькі знаходзіцца ў Чарнагорыі.

Валацуга і экс-старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Мячыслаў Грыб былі рады другі год запар спаткацца на такім важным мерапрыемстве.

Ну і далі фору лепельцы. Афіцыйную цырымонію яны завяршылі канцэртам старадаўняй музыкі: Валодзя Крыцкі тоўк у бубен, а Васіль Шкіндзер напінаўся ў дуду. Такога ў Бычках дагэтуль не было. Прыемна было сустрэць яшчэ аднаго лепельца, аматара творчасці Быкава Міколу Гарбачова, які прымчаў на мерапрыемства на матацыкле.

Паступіла каманда рушыць на фуршэт. За некалькі хат па парослай травой вуліцы. Змайстраваны доўгі стол пад поліэтыленавым дахам ламаўся ад закусонаў і напояў. Кожны знайшоў сабе страву па смаку.

Пасля смачнага застолля зноў узяліся за інструменты лепельцы. Алесь Саўчанка тоўк у бубен, Васіль Шкіндзер дудзеў на дудзе, а Валодзя Крыцкі вадзіў прыезджых маладзіц, бо ніводная з іх не ўмела танчыць “Кракавяк”, “Падыспань”, “Рэчаньку”…

На развітанне Алесь Саўчанка і Валацуга зацягнулі паэта-лепельца Анатоля Вярцінскага ў ціхі куток, каб сфатаграфавацца са славутым земляком.

Па дарозе дахаты спыніліся на ўшацкім возеры Вечалле. Пакупаліся.

І наладзілі свой банкет. Вядома, ён далёка не цягнуў на “быкаўскі” фуршэт, аднак з нагоды вялікай падзеі быў таксама смачным і гарачым.

Ваўчок ВАЛАЦУЖНЫ (Валадар ШУШКЕВІЧ). 2012 год. ЛЕПЕЛЬ.









Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
либо используйте:

Темы автора


  




Популярные за неделю


КАК ПИТАЛИСЬ НАШИ МАМКИ. Шуш Эсенскі — 2 недели назад,   за неделю: 505 
ДРОВА: ЗАБОТ ТАЧКА. Шуш Эсенскі — 2 недели назад,   за неделю: 498 
МОТОКРУИЗ. Дороги у них хуже наших? (7) — 3 недели назад,   за неделю: 314 
ОЗЕРО ЛЕПЕЛЬСКОЕ - ВЗГЛЯД С БЕРЕГА — 7 лет назад,   за неделю: 288 
ПО ЖИЗНИ ФОТОЛЮБИТЕЛЬ: КАКАЯ ПОЛЬЗА? Шуш Эсенскі — 1 неделю назад,   за неделю: 263 
МОТОКРУИЗ. С торговлей у них похуже нашего (6) — 3 недели назад,   за неделю: 224 



 

Copyright © 2009 - 2019 — Леонид Огурцов

LEPEL.BY - Карта Лепеля

Пользовательское соглашение