28 апр 2021 в 08:29 — 6 месяцев назад

821. МІХАЛОВА - ЛЮБОЎ МАЯ І ЖАЛЬ. Лісічонак (Гурко) Тамара

Тема: Лепельщина без прикрас     Сегодня: 2, за неделю: 17, всего: 1052

Звесткі аб аўтары глядзець тут.

 Ізноў вясна. Ізноў бягуць ручаі. І птушкі вяртаюцца на радзіму.

 І мая душа, нібы птушка, вырываецца з грудзей і ляціць у родныя мясціны. Кружыць, кружыць і крычыць балюча, бы кнігаўка, што згубіла дзетак.

 Згубіла і я ўсіх сваіх родных і любых. Ніколі ўжо не ўбачу бабу Проску і бабу Марылю, і дзеда Пракопа, і дзядзькоў, і цётачак, і бацькоў, і Валерыка. Няма ўжо і Наталкі са Славікам. Рана пацшлі з жыцця дзве мае сяброўкі. Асірацела я.

 Асірацела і Міхалова. Тры хаты запар стаяць пустыя – Васілёва,

 Федзькі-брыгадзіра

 і бабулі.

 Ніколі ўжо не грукне Федзька брыгадзір у бабуліна вакно:

 - Проска, выходзь хутчэй. Будзеш пешшу даганяць.

 - Ай-вой, Федзечка, пачакай трохі. Комін закладу, - адгукаецца бабуля.

 І, завязваючы хустку, наказвае мне:

 - Памый посуд, унучачка, падмяці падлогу. Ды не ў кут смецце замятай, а на сметнік вынесі.

 Была ў мяне такая звычка. Замяту ў куточак і венікам захіну, каб ніхто не бачыў. Але ад бабінага пільнага вока нічога не схаваецца.

 Цмокне мяне на хаду, дый паляцела на калгасную працу.

 А Валерык яшчэ раней у школу пабег. І застаюся я дома адна. Гуляй, поле! І гуляць было з кім – з першай лепшай сяброўкай Танькай Сільвановіч. Але няма ўжо Танькі.

 Няма ўжо і дзеда Мацвея-паліцая, што жыў у чацвёртай хаце.

  Засталася яго дачка Ліза, сяброўка маёй цёткі Алькі. Цётка Алька, калісьці вярнуўшыся з Поўначы, пабудавалася ў Міхалове. Але пасля смерці дзядзькі Юркі хату прадала купцам з Лепеля. Сабе купіла кватэру. Вось ейная хата пакуль яшчэ жывая.

 Але гэта на іншай ускраіне. А калі вярнуцца назад, то за бабінай хатай, пятай па ліку стаіць хата цёткі Ленкі Хрыстынішкі. Адзін час жыла ў ёй Лізіна дачка Светка але, казалі людзі, з’ехала і яна кудысьці, дзе насельніцтва паболей.

 У Клаўдзінай хаце, дакладней не ў ёй, а ў той, што ейны сын Васіль Баранаў пабудаваў, жыве ён сам, бо ягоная жонка, паштальёнка тутэйшая, таксама памерла.

 Насупраць – пустая хата майго дзядзькі Колі.

 Цётка Манька з дочкамі даўным-даўно з’ехала ў Наваполацк.

 У хаце Быстрыцкіх асталяваўся Сенька Яршоў, мясцовы багацей.

 Чым канкрэтна займаецца, не ведаю. Але казала цётка Алька, быццам нахапаў зямельных закінутых надзелаў і арэ-сее. Гадуе жывёлу. Тым і зарабляе на жыццё.

 Сцёпка Якубёнак з жонкай Валькай працуюць на ферме, дык у іхняй хаце яшчэ агнём жывым свецяцца вокны.

 Следам пустуе хата Лёнькі Яршова, сам гады два як памёр, дзеўкі ў Лепелі, малец недзе ў свет з’ехаўшы. На здымку Лёнька яшчэ жывы.

 Зарасла і завалілася хата Азаронкаў. Сяргей, унук, што жыў тут апошні, загінуў у аварыі.

 Непрыкаяна стаіць іншая мая родная хатка – дзеда Пракопа і бабы Марылі. Разбурылася прыбудова, што дзед з такой любоўю ладкаваў для ўнукаў. На месцы хлявоў буяюць зараснікі крапівы.

 А мне ўсё здаецца, што варта гукнуць з дарогі:

 - Бабуля, дзеда! – як адчыняцца дзверы, і выбежыць баба Марыля на ганак.

 - Прыляцела, мая птушачка! – плясне ў далоні. - Ну, то заходзь у хату.

 Зацалуе. Запесціць. Перш-наперш накорміць ды спаць пакладзе ў пярыну, якую сама зрабіла з пёраў. А вечарам прыйдзе дзед Пракоп, затопіць грубку, і будзем мы з ім весці гутарку аб усім на свеце.

 - Дзеда, а як пчолы робяць мёд?

 - Дык, Марачка, сок з кветачак п’юць. У вуллі зносяць.

 - А ты, як я хварэла, казаў, што мёд ліпавы…

 - Дык гэта, дзетка, з ліпавага дрэва, - цярпліва адказваў дзед.

 - Ай-вой, якое цікаўнае дзіця, - далучаецца баба Марыля. – Хадзі ўжо чай піць з мёдам.

 І, злізваючы з лыжкі тое салодкае смакоцце, я думала, што няма на свеце лепшага дзядулі, чым мой дзед Пракоп.І да гэтага часу чую я, як па языку распаўзаецца салодкі мёд майго дзяцінства…

 …Следам стаіць адна хатка Вольгі Карпавай. У ёй аднойчы адзначыўся сам Блукач, калі мы з ім рабілі вандроўку па Міхалове.

 Крайняя хата – Баранавых. Апошняй жыла ў ёй Светка з дзецьмі. Цяпер і тут запусценне.

 Ціха ў маім Міхалове. Толькі ледзь парыпвае журавель, гойдае доўгай шыяй, чакае, можа, хто прыйдзе вады зачэрпнуць.

 Журботна глядзяць пустыя вачніцы вокнаў. Не калыхнецца на іх бялюткая фіранка. Не адчыніцца фортка, і не крыкне з яе бабуля:

 - А ну, прэч з лужыны! Ногі намочыш, зноў захварэеш…

 Сіратліва стаяць яблыні ў садах, цягнуць галіны да сонейка, і хутка зазелянеюць тыя лісцікамі, зацвітуць яблыневай беллю. А ўвосень наліюцца пладамі. Але некаму будзе іх збіраць, пападаюць на зямлю і згніюць.

 Не закрычыць раніцай певень, не забрэша Дружок, і не ўскочыць маленькая Мара ад гудка цягніка, бо яна ўжо вырасла і жыве на пятым паверсе ў горадзе. Але цягнік усё адно яе будзіць, толькі не ў Міхалове, а ў Лепелі, бо дом яе стаіць якраз каля лініі, метраў за 200. Паколькі ж не можа яна пабегчы да цягніка, то згадвае дзяцінства з ложку і піша ўспаміны пра Міхалова. Навошта? А каб змаглі прачытаць пра сваю малую радзіму тыя, хто пакінуў яе і цяпер таксама ў смутку.

2021



Метки: Лисичёнок Тамара, Михалово, детство

НРАВИТСЯ
7
СУПЕР
3
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ
1






Лучший комментарий

29 апр 2021 в 12:14  — 6 месяцев назад

Мара, Кики, нават не ведаю, як да цябе звяртацца. Ты робіш вялікую справу для гісторыі. Сучаснікі гэта не разумеюць. Ім абыякава тое, што тычыцца недалёкага мінулага. Узгадайце, як мы выкідвалі "лішнія" фотаздымкі, дзённікі, квітанцыі нашых бацькоў, а цяпер свае локці кусаем за гэта. Я не збярог быццам за непатрэбнасцю рукапісны раман бацькі "Маслюкі", вёскі, якой прататыпам паслужылі Верабкі, які пачынаўся з вяртання яго з вайны. Цяпер мяне Блукачыха палохае, што мая 100-экземплярная калекцыя сувенірных талерак і мае вечныя лазерныя фотапартрэты ды акварэлі аб?ектаў вандровак пасля маёй смерці дзеці пусцяць у сметны кантэйнер. Гэта яна кажа, каб не пісаў, не купляў дарагія сувеніры і не загрувашчваў сцены рамкамі. А мне ўсё адно хочацца жыць творчым жыццём дзеля сябе, каб не ператварыцца ў абыякавага абывацеля - манкурта і п?яніцу. Так што пішы. Не першай лініі, а нашчадкі далейшых пакаленняў твае працы зацэняць належным чынам. Табе тое будзе ўсё адно, аднак няхай гісторыкі лепш згадваюць тваё існаванне добрым словам, чым паліваюць г... Хаця адны будуць бачыць у тваёй інфармацыі золата, а іншыя - г... Першых, несумненна, будзе значна больш.

Калі ўжо навучымся берагчы тое, што нам гатовае для захавання гістарычнай спадчыны падсоўваюць продкі? А мы ўсё - на сметнік.

5


28 апр 2021 в 22:21 — 6 месяцев назад

Марачка, з 15-цi Мiхалоускiх хат зiмуюць у трох? А якiя далейшыя перспектывы?



29 апр 2021 в 12:14 — 6 месяцев назад

Мара, Кики, нават не ведаю, як да цябе звяртацца. Ты робіш вялікую справу для гісторыі. Сучаснікі гэта не разумеюць. Ім абыякава тое, што тычыцца недалёкага мінулага. Узгадайце, як мы выкідвалі "лішнія" фотаздымкі, дзённікі, квітанцыі нашых бацькоў, а цяпер свае локці кусаем за гэта. Я не збярог быццам за непатрэбнасцю рукапісны раман бацькі "Маслюкі", вёскі, якой прататыпам паслужылі Верабкі, які пачынаўся з вяртання яго з вайны. Цяпер мяне Блукачыха палохае, што мая 100-экземплярная калекцыя сувенірных талерак і мае вечныя лазерныя фотапартрэты ды акварэлі аб?ектаў вандровак пасля маёй смерці дзеці пусцяць у сметны кантэйнер. Гэта яна кажа, каб не пісаў, не купляў дарагія сувеніры і не загрувашчваў сцены рамкамі. А мне ўсё адно хочацца жыць творчым жыццём дзеля сябе, каб не ператварыцца ў абыякавага абывацеля - манкурта і п?яніцу. Так што пішы. Не першай лініі, а нашчадкі далейшых пакаленняў твае працы зацэняць належным чынам. Табе тое будзе ўсё адно, аднак няхай гісторыкі лепш згадваюць тваё існаванне добрым словам, чым паліваюць г... Хаця адны будуць бачыць у тваёй інфармацыі золата, а іншыя - г... Першых, несумненна, будзе значна больш.

Калі ўжо навучымся берагчы тое, што нам гатовае для захавання гістарычнай спадчыны падсоўваюць продкі? А мы ўсё - на сметнік.

5


29 апр 2021 в 16:15 — 6 месяцев назад

Мартин Минчук, хат вроде 14. Насчёт перспектив не ко мне.



29 апр 2021 в 19:20 — 6 месяцев назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, да зови как хочешь, оба ника отражают мою сущность. А насчёт моей писанины для потомков, думаю, ты преувеличиваешь. Это же не какие-то великие труды с упоминанием исторических дат, а так, душевные воспоминанания женщины нелёгкой судьбы. Кому интересно - читают, кто-то равнодушен, а кое - кто возможно, и плюётся. Хочется конечно думать, что таких меньше, но я никак не могу забыть тот печальный случай со стихами.

1


29 апр 2021 в 19:22 — 6 месяцев назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, удали два верхних моих коммента, опять комп глючит.



29 апр 2021 в 22:04 — 6 месяцев назад

КИКИ, не магу



29 апр 2021 в 22:05 — 6 месяцев назад

КИКИ, бо начую ў лесе



29 апр 2021 в 22:06 — 6 месяцев назад

КИКИ, толькі заўтра днём



30 апр 2021 в 11:06 — 6 месяцев назад

КИКИ, прыбраў каменты. А з лесу неяк было. Смартфон нават поўны тэкст не выдаваў. Давялося пісаць кароткімі фразамі.

1


30 апр 2021 в 11:55 — 6 месяцев назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, класс!!! Живое тепло костра, первая зелень, обалденная свежесть чистого воздуха, глоток животворящего напитка - благословенный Блукачёвский РАЙ.

Сохнут боты на кустах,

дождик брызжет по листах.

схоронив от сглаза твары

тут кучкуются пачвары,

жизнь лесная бъёт ключом,

вместе с нашим Блукачом.

1


30 апр 2021 в 15:37 — 6 месяцев назад

КИКИ, рай, рай, рай! Чым далей жыву, тым болей дурнею - як толькі ночка больш-менш цёплая, нясуся на прыроду. І Блукачыха не пярэчыць - абы не на каранавірусныя тусоўкі чорт цягнуў.

1




Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
Темы автора





Популярные за неделю


НЁМАН В СТОЛБЦАХ. Валацуга  — 7 дней назад,   за неделю: 269 





Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ