09 мая 2021 в 08:21 — 2 месяца назад

823. ВЯСНА ІДЗЕ - ВЯСНЕ ДАРОГУ! Лісічонак (Гурко) Тамара

Тема: Лепельщина без прикрас     Сегодня: 2, за неделю: 5, всего: 1083

Звесткі аб аўтары глядзець тут.

 Раней у сакавіку было яшчэ марозна. Заляталі завірухі, і намятала сумётаў. І толькі а другой палове месяца паварочвала на вясну. Сляпіла вочы яркае сонейка, і ад зайчыкаў бялюткага снегу цяклі слёзы. Снег той раставаў і асядаў не па днях, а па гадзінах. І вярэдзілі душу вясновыя пачуцці, вабіла да сябе сінь-далячынь Міхалоўскіх прасораў.

 Здымаліся кажухі, ляцелі за печ валёнкі. Замест іх мне матуля з Данбасу прывезла бліскучыя боцікі. Вось сёння я іх і абую. Каб была дома баба Проска, яна б, мабыць, не дазволіла. Але ж я дома адна. Залажу ў шафу, дастаю каробку, абуваюся.

 Ай-вой, якія спрытныя! І бліскучыя, і па назе якраз. А лёгенькія! Пабягу да Танькі хутчэй.

 А цётка Фенька як зірнула на мае боцікі, то і Таньцы дазволіла дастаць свае. Насунула на ногі, стаім, любуемся. Цяпер можна па лужынах хадзіць, ногі будуць сухія.

 Як раз каля нашага гародчыку вялікая калюга разлілася. І Валерык з Валодзькам нарабілі караблікаў з аркушаў са сшыткаў. Іх дубцамі падпіхваем, дзьмухаем на ветразі, каб хутчэй несліся.

 Разагрэліся, разгарачыліся, хусткі паскідвалі, паліто расшпілілі – вясна ідзе, вясне дарогу!

 Пакуль дзядзька Васіль, бацька Тонькі, не прагнаў яе дахаты.

 Звычайна як нагуляюся, намінаю за дзве шчакі, а цяпер нешта есці не хачу, неяк мне холадна зрабілася. Палезу на печ, пагрэюся.

 Закапалася ў цёплыя кажухі ды як у яму правалілася. Ужо і Валерык з вуліцы прыйшоў, і баба Проска справілася, а я ўсё сплю. Пачула яна нешта няладнае, дакранулася да лба, а я гарачая, што тое полымя.

 - Ай-вой! – выгукнула бабуля на ўсю хату. – Прастудзілася мая ўнучачка. Бяжы, Валерык, кліч бабу Марылю ды дзеда Пракопа. Ды скажы, каб мёду ўзялі, бо ў нас скончыўся.

 Баба Марыля залемантавала з парога:

 - І дзе ўжо дзіця так прастудзілася?

 - Ну, дзе? Вядома ж, не ў хаце. Боцікі гумовыя абула ды швэндалася ў іх цэлы дзянёк.

 - Дык навошта дала? – злуецца дзед Пракоп. – Хай бы яшчэ ў Валёнках хадзіла. Галёшыкі вунь якія спраўныя, не прамакаюць.

 - Ай-вой! – незадаволена адказвае баба Проска. - Дык ці ж я бачыла? У калгасе была. Як адыходзіла, валёнкі каля парога стаялі. А як прыйшла, гляджу – там ужо боцікі.

 - Самі вінаватыя! Спесцілі дзіця, - кажа цётка Тамара, заходзячы ў хату са слоікам мёду.

 - Ужо забылася, як цябе песцілі, - абураецца дзед Пракоп.

 - Ну, хопіць сварыцца, - перабівае іх баба Марыля. – Гарыць птушачка. Абкурваць трэба.

 І пачыналася таінства. Цётку Тамару скіроўвалі дахаты. Каб не найшоў хто чужы, зашчапляліся дзверы. Заварвалася ў чыгунку трава на чай з мёдам. Баба Марыля грэла каля шчыта вялікую шарсцяную хустку, дзед Пракоп чарціў на падлозе кола з чатырма крыжамі. У гэтае кола ставілі мяне. Баба Проска падпальвала жмуток сухой травы і абыходзіла мяне па коле тройчы, прыгаворваючы:

 - Прыйшла вясна, узышла луна, напала на Тамарачку Зламаніха-Зламана. Рукой здымаю, у агонь кідаю.

 І нешта здымала з мяне зверху ўніз, кідала ў печ. І даўно патухлыя вугольчыкі ўспыхвалі зноў, і нешта звонка трашчала, быццам сыпнулі солі. Мусіць, гэта трашчала Зламаніха-Зламана. Бабуля перахрышчвала печ і спявала:

 - Праз комін вылятай, Тамарачку не чапай. Ляці па полі, па лесе на сухі гай…

 Не ўсе памятаю бабуліны замовы, а гэтая выразна засела ў памяці.

 Баба Марыля захінала мяне нагрэтай хусткай, дзед паіў чаем з травамі і мёдам. Па чарзе дзяжурылі ля мяне, падтыкалі коўдру, ізноў паілі травяным чаем, ізноў абкурвалі, пакуль я не ўставала на ногі. Абувала боцікі і як быццам не хварэла. І зноў цялёпкалася па лужынах.

 …Сонейка прыгравала больш і больш. На праталінах паказваліся першыя пралескі. З сяброўкамі збіралі цэлыя букеты, ставілі ў слоікі на стол – прыйшла вясна!

 А як надыходзіла вербная нядзеля, то слоік мянялі на прыгожы збан і ставілі ў яго свянцоныя галінкі вярбы. Выстаўляліся падвойныя вокны, мыліся да бляску шыбы, бяліліся печы. Выцягваліся ў двор падушкі, пярыны, палавікі. Выбівалася, чысцілася, мылася ўсё ад столі да падлогі.

 З гарышча даставаліся каўбасы і пахучыя кумпякі, гатаваўся ў вялікім чыгунку студзень. Фарбаваліся ў цыбульных шалупайках яйкі, пякліся велікодныя булкі.

 З шаф вымалася святочнае адзенне. І людзі, і прырода чакалі цуда. І яно прыходзіла: ярка грэла промнямі сонейка, прыляталі з далёкіх краёў птушкі, і з сэрца сыходзіла жыватворная цяплынь.

 У Вялікдзень нас будзілі раненька – разгаўляцца. У вялікі кубак баба Проска налівала свянцонай вады, клала туды чырвонае яйка, ліла нам на рукі, прыгаворваючы:

 - Як светлае сонейка, то і белы тварык у Тамарачкі і Валерыка. А як чырвоненькае яйка, то і чырвоненькія шчочкі.

 І націрала нам шчокі яйкам.

 Цэлы дзень было весела і шматлюдна. Біліся яйкамі і дарослыя, і малыя. На стале было поўна рознага смакоцця. У нас казалі:

 - Наеўся, бы на паску.

 Хадзілі па вёсцы п’яныя мужыкі. І ў якую б хату ні заходзілі, ім усюды налівалі чарку-другую.

 Пілі. Елі. Хрыстосаваліся. Гулялі ў гульні – дым каромыслам. Як Хрыстос уваскрэс, і вясна прыйшла, звонкая, светлая, блакітна-дымная, жыццятворная.

 І пакуль мужыкі дапівалі ўзбуджальнае зелле, бабы пачыналі рыхтавацца да сяўбы. Мае дзядзькі, якія ведалі, што самагону нагнана і на вясновыя працы, чапляліся да мяне.

 - Плямяшка, хадзі сюды, - клікаў дзядзька Коля. – Цукерку дам.

 Я круціла галавой:

 - Не хачу.

 - Ну, то яйка, - не адчапляўся дзядзька.

 Але я на ягоныя хітрыкі не паддавалася, бо гэтакая карціна адбывалася з году ў год, кожную гулянку. Не ведаю, чым бы скончылася тая дзядзькава атака на мяне, калі б не прыйшоў дзядзька Толік, старэйшы таткаў брат, што якраз на Вялікдзень прыехаў з Сібіры.

 - О чём спор? – з парогу спытаў сібірак. – Кто обижает мою маленькую племянницу?

 - Яе абідзіш! – прабурчаў дзядзька Коля. – Угаворваю, каб папрасіла ў бабы бутэльку на пахмелку, дык ні ў якую.

 - К детям, браток, подход надо иметь, - павучаў дзядзька Толік дзядзьку Колю. – Ну, Марка, чего хочешь, конфет или печенья?

 Дзядзька Коля рагатаў:

 - Гэтым яе не купіш!

 - Ну, так может, платье новое? – не сунімаўся дзядзька Толік.

 - Ты што, Толік, здурнеў: сукенку за бутэльку? – жахаўся дзядзька Коля.

 - Ха, знайшлі, чым здзівіць, - хмыкнула я. – У мяне гэтых сукенак процьма: і матуля з Данбасу прывозіць, і цётка Алька. А цётка Люба – швачка, шые нам з Наталкай і нават афіцэрам з Заслонава. Адрэзы тканіны поўняць шафу.

 Задумаліся дзядзькі: чым жа можна мяне здзівіць? І прыдумалі. Выдумка была, вядома, Толікава, бо, прыехаўшы з Сібіры, грошы меў. Таму і ўпэўнена прыступіў да штурму мяне:

 - А если я куплю тебе велосипед?

 - Сапраўдны? – не паверыла я. – Такі, як у Валерыка?

 - Настоящий, дамский, - запэўніў дзядзька Толік.

 Супраць такога я ўстаяць не змагла і пабегла да бабы Проскі:

 - Бабуля! Бабуля!

 Тая аж спалохалася:

 - А божачка! Чаго крычыш, што рэзаная? Што такое здарылася?

 - Веласіпед!

 - Які-такі веласіпед? – бабуля памацала мой лоб. – Мо захварэла?

 - Дзядзька Толік купіць, калі ты ім бутэльку дасі.

 - Ай-вой! – узлавалася баба Проска, што ўздумалі над малой жартаваць. – Зараз я ім пакажу і веласіпед, і бутэльку!

 І, разгарачыўшыся, кінулася ў хату ды з размаху пачала сцябаць фартухам аднаго дзядзьку, другога:

 - Паганцы! Алкашы! Навошта дзіця дурыце?

 Першым ачомаўся ад бабінай атакі дзядзька Толік:

 - Тётка Проска, мы серьёзно. Что я не могу родной племяннице велик подарить?

 Бабуля адразу сціхла, рукі ў бакі паставіла:

 - Сур’ёзна кажаш? І не падманеш?

 - Вот, ей богу! – перахрысціўся бязбожнік дзядзька.

 - Ну, глядзі мне!- пагразіла бабуля кулаком. – Ужо пайду прынясу.

 Прынесла не толькі бутэльку, але і паставіла на стол закуску. А ўжо пад вечар усё Міхалова ведала, што Пракопаў Толік паабяцаў купіць Тамарачцы лісапет. І, можа, ужо шкадаваў дзядзька, што пагарачыўся, але на яго населі і бацькі – дзед Пракоп і баба Марыля:

 - Хочаш – не хочаш, а паабяцаў, дык купляй.

 Давялося ехаць у Оршу і аж адтуль везці дзіва-дзіўнае, бліскучае. Дорага абышлася дзядзьку пахмелка.

 Цяпер у калідоры стаялі два лісапеты – мой і Валерыкаў. А як ледзь падсохлі дарогі, браток пачаў мяне вучыць ездзіць. За Васілёвай хатай ішла дарога як бы з гары – самае лепшае месца для навучання. Ідзём, вядома ж, не адны: тут і сяброўкі мае, і Валодзька Хрыстынін, і Сашка Карпаў.

 Падсадзіўшы мяне на сядло, браток сказаў:

 - Не хвалюйся, малая, я буду трымацца за багажнік ззаду і бегчы побач.

 Я горда кіўнула галавой:

 - А я і не хвалююся, немаленькая ўжо. На пядалі ведаю, як націскаць.

 І толькі вецер засвістаў, як рынулася з гары. Ого-го! Глядзіце ўсе: людзі, неба, аблокі, дрэвы – Тамарачка сама едзе!

 З горкі кацілася лёгка, пела душа, разляталіся валасы, радасць енчыла ў грудзях. І горда я азірнулася назад, каб усміхнуцца сяброўкам. А божачкі, дык Валерыка ж ззаду няма, застаўся на пагорку разам з усімі. Ай-вой! А наперадзе лужына вялікая, якая не перасыхае нават у летнюю спякоту. І як яе аб’ехаць я не ведаю.

 Учапілася за руль, перастала круціць пядалі ды з усяго разгону бразнулася ў гразь.

 І пакуль усе беглі да мяне, я сядзела, размазваючы бруднымі рукамі слёзы па шчоках, злавалася на ўвесь свет: і на дзядзьку Толіка, і на братка Валерыка, і на гэтую лужыну…

 Пабіцца я не пабілася, бо гразь была мяккай, але выпацкалася бы той чорт. Было горка і крыўдна, супакоілася толькі, калі прыйшла бабуля і насмяшыла мяне прымаўкай:

 - Ай-вой, унучачка ты мая любая, той бруд, што на твары, змываецца. Галоўнае, каб душа была чыстая. Варожкі кажуць, што як дзеўка зваліцца ў лужыну, дык жаніх скора знойдзецца, калі сказаць: “Ражаны мой сужаны, вылезь із калужыны”.

 І зарагатала. А следам за ёй і я, бо ўмомант уявіла, як з калюгі вылазіць нейкі незнаёмы мне суджаны.

 А дзядзьку Толіка я больш не ўбачыла, бо так і згубіўся ён у той Сібіры.

 А вёсны працягваліся і напаўнялі душу радаснымі пачуццямі. І кожны раз здавалася, што недзе там, у блакітна-дымнай далячыні едзе на лісапеце мой суджаны.

2021



Метки: Лисичёнок, Гурко Тамара, Михалово, Вербница, Пасха, самогон, Вялікдзень

НРАВИТСЯ
5
СУПЕР
2
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ
1






Лучший комментарий

10 мая 2021 в 18:13  — 1 месяц назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, помнится ты писал про знакомого, у которого здоровья нет, но он всё равно выбирается за город, что б посидеть с удочкой. Так же и тебе, дай Боже побадятся на природе. А мне, порыться в тёплой земельке, кинуть туда семя, а когда прорастёт, ухаживать, что за малым дитяти, и потом схрумкать прямо с грядки - удовольствие выше среднего. И неважно, что ломит спину, гудят ноги, и кружится голова - радует не только результат, но интересен сам процесс.

4


09 мая 2021 в 10:02 — 2 месяца назад

Марачка, калi ты стаяла у коле, баба Проска абыходзiла цябе па сонцу цi супраць?



09 мая 2021 в 10:09 — 2 месяца назад

Мартин Минчук, по часовой стрелке.



09 мая 2021 в 16:07 — 2 месяца назад

КИКИ, да сведчання: Вазар скончыў маскоўскі інстытут ці то літаратурны, ці то журналістыкі па спецыяльнасці "Рэдагаванне". Лаві чарговую яго рэцэнзію:



09 мая 2021 в 16:29 — 2 месяца назад

Не заўсёды кату Масленіца.

1


09 мая 2021 в 17:05 — 2 месяца назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, мяркую, што гэта Блукачыха адрэагавала, прачытаушы у зiмку пра твае патаемныя мары "праз дзень па адной". Ржу-нимагуРжу-нимагуРжу-нимагу

2


09 мая 2021 в 17:14 — 2 месяца назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, які добры і спрытны у жанчыны конь! То праўду гэны казаЎ, што на нашых шасцідзясяці годках пахаць можна?

3


09 мая 2021 в 17:15 — 2 месяца назад

Обычные детские приключения, но показаны автором, как может привести не своевременное баловство к серьёзным болезням. Это поняли близкие ребёнку люди и приняли все доступные им меры к недопущению серьёзной болезни. Слава Богу! Но с приходом Пасхи новые приключения, теперь уже с велосипедом. По недосмотру старших подросток шлёпнулся в лужу, и опять на помощь приходит бабушка, заговаривая внучку от испуга. Ох эти детки с ними всякие бедки, а бабушка опять находит выход, лереключая боль всяких ссадин на встречу внучки с будущим женихом. одна оплошность автора называть весенний праздник Пасхи Рождеством. Беларусская мова рссказа утверждает самобытность народа,и даёт право на существование..09 05 2021 г..

3


09 мая 2021 в 19:49 — 2 месяца назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, никогда бы не подумала, что моё незамысловатое творчество может понравится профессиональному литератору. Пишу, как помню. Поэтому приятно вдвойне.



09 мая 2021 в 19:54 — 2 месяца назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, ну, у тебя тут и выражение на лице: угрюмо-недовольно-усталое. Сразу заметно, в лесу возле костра, тебе во сто крат приятнее.

2


09 мая 2021 в 19:58 — 2 месяца назад

Иван Рисак, правільная заўвага: Хрыстос на Вялікдзень уваскрасае, а не нараджаецца. У тэксце паправіў. Дзякуй за ўважлівасць. Камянтуй часцей, бо старажылы сайту па табе засумавалі. Тваю "Фінляндыю" падзяліў на 11 частак, адпаведна колькасці загалоўкаў. Доўгі расповяд сучасны чытач не хоча чытаць - добра, калі галопам прагледзець, а то і зусім прапусціць. А кароткія замалёўкі чытаюцца лёгка, лянота не паспявае адолець, і нараджаецца цікавасць, што будзе далей. Мне як валацугу чытаць дужа цікава.

2


09 мая 2021 в 20:01 — 2 месяца назад

Мартин Минчук, развярэдзіў ты сэрца Блукачу, згадаўшы яго патаемную мару.



09 мая 2021 в 20:01 — 2 месяца назад

Иван Рисак, извиняюсь, про рождение Христа была описка, но Блукач уже исправил:"Як Хрыстос уваскрэс...".



09 мая 2021 в 20:03 — 2 месяца назад

БАРЫС вАлосаЎскі, так Блукачу і трэба - няхай паўпіраецца. Гэта яму не па лясах гойсаць.



09 мая 2021 в 20:18 — 2 месяца назад

КИКИ, і Надзя Ганчарова разбіраецца ў літаратуры. Сёння не ў першы раз казала мне, што табе трэба кніжку выдаць. І зноў я даказваў, што гэта дужа цяжка не столькі ў матэрыяльным плане, колькі ў фізічнай і разумовай нагрузцы. Так, лепельскія мальцы і дзеўкі выдаюць кніжкі - гэта Гарбачоў, Тухта, Якубоўская, Барадзейка. Значыць, яны не гультаі, не скошваюць іх цяжкасці. А Блукач ёсць лайдак вышэйшай гільдыі, узорны абібок. Таму выдаў на скрыжаванні тысячагоддзяў адзіную кніжку "Падарожжа вакол Лепельскага возера", сутыкнуўся з цяжкасцямі з распаўсюдам, ледзь адбіў сабекошт выдання і заглох назаўсёды, выдавацца больш не хоча. Дык тыраж быў 999 асобнікаў - столькі тады дазвалялася. А як вярнуць затраты пры цяперашнім максімуме ў 299 асобнікаў? Лепш сядзець і не рыпацца.

Ну ты і знайшла што параўноўваць: ролі каня на раллі і лесавіка ля вогнішча. Плуг цягнуць - не ад дыму ўхіляцца.



09 мая 2021 в 20:36 — 2 месяца назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, мне она тоже звонила и говорила про книгу. Но меня только и хватает, что на писанину. Ты же сам рассказывал про сложности издания, а сложностей в моей жизни и так переизбыток. Ну, ты знаешь, о чём я. А теперь ещё "весна пришла - весне дорогу" на дачу. А коня у меня такого, как Блукач, нету.



09 мая 2021 в 22:26 — 2 месяца назад

КИКИ, каня можна знайсці ў асяроддзі гопнікаў. За працу разлікам паслужыць узбуджальная вадкасць. Яна каштуе грошай. Аднак наём прыроднага каня абыдзецца даражэй. І яшчэ факт. Так, Блукач, цягнучы плуг, упіраецца, аднак цешыць сябе думкай, што араць яму ўсяго паўсоткі. І ўзяўся ён за гэтую справу, каб не капаць рыдлёўкай. Араць саматугам у разы лягчэй і хутчэй. Прыкінь, наколькі ў цябе болей агароду. І ўвесь ты капаеш рыдлёўкай. Каб так рабіў Блукач, то не валяўся б ён каля ляснога вогнішча, бо даўно ляжаў бы ў сырой зямлі - загнуўся б ад знясілення. Гэта толькі ў савецкіх лозунгах праца дадавала чалавеку высакароднасці, а на самой справе яна заганяла людзей у магілы. Зараз сказанае пачнуць аспрэчваць працаголікі. Аднак фік хто пераканае эталона гультайства Блукача Валацужнага. Жыццё навучыла яго. І які вынік? Ён сам! Ці назавеце яшчэ такога дзеда, які б гэтулькі бадзяўся па свеце ў 69 год ці двойчы пераначаваў у лесе ў красавіку? А ўсё таму, што не загубіў сябе рыдлёўкай. Толькі не блытайце абібоцтва з лежабоцтвам. Блукач лайдачыць ад фізічнай дурной працы, аднак не ляжыць на канапе перад тэлевізарам і ўвогуле яго не глядзіць, і валяецца толькі на прыродзе ды ў ложку ў сярэднім сем гадзінаў на суткі, калі спіць. Прааналізуйце гэтую блукачоўскую споведь цвярозым розумам, і тады зразумееце яго разумную логіку, і бесклапотная ды здаровая старасць вам будзе забяспечана, калі пойдзеце вышэй намаляваным шляхам. Уступайце ў кагорту трутняў! За гэта не б"юць.

3


09 мая 2021 в 22:37 — 2 месяца назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, не баламуть народ, а то твою гультайскую пропаганду как возьмут на вооружение молодые, так и драников не с чего будет напечь.



09 мая 2021 в 22:39 — 2 месяца назад

Как там говорится? труд из обезъяны сделал человека.



09 мая 2021 в 23:27 — 2 месяца назад

КИКИ, дарэмна ты лічыш, што Блукач баламуціць, чмурыць народ заклікамі да лодарства. Ён проста заклікае людзей кінуць дурную працу, якую выконваюць па інэрцыі, зададзенай паўсюдным савецкім голадам. І людзі расплюшчваюць вочы - даўно не трымаюць кароў, адмаўляюцца ад свінства. Апусцелі-зараслі соткі ўздоўж поўсвіжскай дарогі, за якія ў 90-х сварыліся-біліся. Грамадства пераходзіць на сістэму вырошчвання кожнага віду сельгаспрадукцыі пэўнымі людзьмі з неабходным досведам. Нашто вырошчваць бульбу, памідоры, цыбулю на рэпку, калі ў крамах яна таннейшая, чым сабекошт сваёй. Няхай людзі самі думаюць. Блукач проста тлумачыць, асвятляе пакуль цёмных індывідуўмаў. Паўтаруся: за гэта ж не б"юць.

А бульбай на дранікі нас забяспечаць прафесійныя бульбаводы. Блукач есць клёцкі, як толькі захоча.
2


09 мая 2021 в 23:50 — 2 месяца назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, не мне тебе говорить, что люди разные. Тебе нравиться блукать, а кому-то пахать, особенно если живёшь в частном доме. Бурьяном что-ли зарасти? даже если посадить декоративные кусты или цветочки, уход нужен. А огурчик и помидорчик со своей грядки, никак не сравнится по вскусу с магазинным.

2


10 мая 2021 в 12:49 — 1 месяц назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, усё ж, з´есці агурок ці памідор са свайго гарода намнога прыемней і смачней, чым купленыя у краме, якія падобны на пластмасу. Ды і на базары прадаюць прыгожыя, але ж невядома на якіх угнаеннях іх вырошчваюць і чым апрацоўваюць ад хвароб і шкоднікаў.

3


10 мая 2021 в 17:15 — 1 месяц назад

Несцерка, тое, аб чым я і казаў: зараз на мяне наедуць працаголікі. Я рабіў эксперымент метадам "кусь-кусь". Г.зн. кусаў агурок магазінны і следам агурок з-пад свайго вакна. Доўга задзіраў галаву, цокаў языком, прыслухоўваўся да смаку: адзін хрэн.

1


10 мая 2021 в 17:21 — 1 месяц назад

КИКИ, адказ пра свой агурочак - пастом вышэй. Адказ пра бур´ян на градках - засеяць газоннай травой. На былой маёй бульбяной плантацыі цяпер траўка расце. Унучкі, дзеці і дзед з бабай не нарадуюцца двароваму зялёнаму прыволлю. А без бульбы не сядзім - у кожным магазіне навалам. Не Савецкі Саюз у гандлі.

1


10 мая 2021 в 18:13 — 1 месяц назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, помнится ты писал про знакомого, у которого здоровья нет, но он всё равно выбирается за город, что б посидеть с удочкой. Так же и тебе, дай Боже побадятся на природе. А мне, порыться в тёплой земельке, кинуть туда семя, а когда прорастёт, ухаживать, что за малым дитяти, и потом схрумкать прямо с грядки - удовольствие выше среднего. И неважно, что ломит спину, гудят ноги, и кружится голова - радует не только результат, но интересен сам процесс.

4


10 мая 2021 в 18:16 — 1 месяц назад

А у тебя видимо отсутствуют рецепторы, необходимые для того, что бы отличить магазиный агурок от сорванного с огуречной плети на своём огороде.



10 мая 2021 в 19:05 — 1 месяц назад

КИКИ, цябе не праца на ўласным палетку эйфаруе, а вылазка з пятага паверху на зямлю. Тут клетка, а там прастор, чатыры дзясяткі квадратныхт метраў - не раўня пяці соткам. Нездарма зэкі радуюцца выгульнаму двару.

Пра рэцэптары смаку. Яшчэ ў 90-х заварваў тры сарты (не гатункі) чаю: грануляваны, дробязналісцёвы і буйналісцёвы, кубкі перамешваў ды запрашаў Блукачыху і двух сыноў на дэгустацыю. Тры дэгустатары вызначалі тры розныя вынікі. Нядоўні эксперымент. Купляю ў "Хіце" дзве пушкі змоланай кавы: самую танную ды самую дарагую. Заварваю ў рознага колеру кубкі. Блукачыха аб тым не ведае. Клічу на дэгустацыю. Доўга нюхае, цокае языком і... лепшай называе танную. Прыступаю да эксперыменту сам. Шмат разоў смакую, прыслухоўваюся да смаку. Не рашаюся хутка зрабіць выснову. І ўсё ж цана вызначае канчатковы вердыкт: калі даражэй, значыць, і смачней.

3


10 мая 2021 в 19:28 — 1 месяц назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, да, наверное человека который сам себя называет лентяеем, не убедить, что работа может приносить удовольствие.

А насчёт даражей-смачней, а если бы ты не знал цены?



10 мая 2021 в 21:31 — 1 месяц назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ

Не маю намеру сапсавать табе апетыт, але раскажу адзін выпадак.

Гадоў 5-6 таму заказаў бочку у ЖКГ каб ачысціць каналізацыйныя адыходы. Пакуль помпа працавала, размауляў з рабочымі. Адзін мне прапанаваў, каб далека не вазіць, выліць змесціва на мой гарод. Калі я яму сказаў што да такога можа дадумацца толькі ідыёт, ён мне адказаў, што некаторыя фермеры выкарыстоўваюць такія угнаенні. І тады я успомніў што чытаў у нейкай газете што у адным з гарадоў ачышчалі палі аэрацыі, а кіроўцы самазвалаў вырашылі падхалтурыць і прадавалі дачнікам гэты іл пад выглядам сапрапелю.



10 мая 2021 в 21:56 — 1 месяц назад

КИКИ, фізічная праца не можа прыносіць задавальненне. Разумовая - зрэдку можа. Напрыклад, у галоўнага бухгалтара складанага прадпрыемства разумовая праца, але яна ніяк не можа прыносіць задавальненне (без уліку заробку).

Каб Блукач не ведаў цаны дэгуставанай кавы, то разгубіўся б з вызначэннем смачнейшай.

1


10 мая 2021 в 22:03 — 1 месяц назад

Несцерка, дачнікі елі агуркі, вырашчаныя на чалавечым г..., а думалі, што ласуюцца прыродным сапрапелем? Дык Блукач тое ўвесь час і сцвярджае: што ў магазіне тавар, тое і на дачнай градцы - адным г... мазаны.



10 мая 2021 в 22:38 — 1 месяц назад

Овощи выращенные на г...е называются "органические продукты" и они продаются сезонно, а в магазинах зимой и весной продают овощи выращенные на искусственном грунте и воде с химическими удобрениями



10 мая 2021 в 22:49 — 1 месяц назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, ох, как ты не прав. Твоя лайдацкая натура так глубоко пронзила мозг, что сколько тебе не говори, что работа может доставлять удовольствие, ты этого не поймешь. Вот самый простой пример - мытьё окон, мне лично приятно мыть стёкла до блеска, повестить на них чистые шторы, а потом любоваться результатом.

А насчёт удобрений, можно обойтись без г...на, древесная зола, луковая шелуха, зелёная масса. Всю зиму собираю недоеденный хлеб, отличная подкормка.



10 мая 2021 в 23:22 — 1 месяц назад

КИКИ, можна крануцца: мыць вокны - задавальненне! У красавіку Блукачыха памыла 4 вакны, дзень прастаяла, здымаючы шторы, з задранай галавой, дык некалькі дзён не магла з ложка ўстаць з прычыны галавакружэння.



11 мая 2021 в 10:08 — 1 месяц назад

Последнее очень красноречиво говорит о женском счастье, муж и двое сыновей, а больной женщине приходится самой снимать и вешать шторы. Мужчинам типа некогда, они заняты ночевками в лесу и поездками на такси за ролами...

3


11 мая 2021 в 10:49 — 1 месяц назад

Swetlana, не ёрнічай, і не прыскай слінай ад злосці. Беражы нервы. Ад таго залежыць здароўе.

2
1


11 мая 2021 в 12:40 — 1 месяц назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, калі толькі г..., то не дужа страшна. А на палі аэрацыі ідуць не толькі сцёкі з прыбіральні, а яшчэ бытавая хімія і сцёкі з розных прадпрыемстваў, якія змяўаюць у сабе нафтапрадукты, кіслоты і, адзін толькі бог ведае, што яшчэ. А уздзеянне гэтага "кактэйля" дадае людзям многа хвароб.

2


11 мая 2021 в 14:45 — 1 месяц назад



11 мая 2021 в 15:40 — 1 месяц назад

Несцерка, вядома так наконт прамысловай і бытавой хіміі ў каналізацыйных сцёках. Я прачышчу каналізацыю сродкам "Крот" і думаю: "А гэтая ж атрута пайшла ў Улу, ніякае ачышчэнне яе не нейтралізуе". Яна разліецца па агромністым наваколлі, па ўсёй паверхні Зямлі. Чыстыя градкі не ўратуюць чалавецтва ад яду.



11 мая 2021 в 17:11 — 1 месяц назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, я згодзен што атрута пападае на градкі і з паветра, і з дажджом, але ж калі яшчэ дадаваць атруту і з угнаеннямі, шкоды для здароўя будзе значна больш.



11 мая 2021 в 19:32 — 1 месяц назад

Swetlana, ни одна уважающая себя женщина, не доверит такую важную работу, как мытьё стёкол мужику ( а Блукачиха именно такая). Разведут разводов, потом перемывай за ними. Также и со шторами, Это ж процесс творческий. А мужик повесит сикось-накось, опять же переделывать придётся.

Пусть он лучше занимается исконно своей работой - накосит, нарубит, плуг потягает.

1
1


11 мая 2021 в 20:33 — 1 месяц назад

Несцерка, ну вядома, дадатковы плёх атруты карысці здароўю не дадасць.

1




Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
Темы автора





Популярные за неделю


АБІБОК У ДНЯПРЫ. Валацуга  — 3 дня назад,   за неделю: 859 
Мемуар 143. ВИНА СССР. Валацуга  — 1 неделю назад,   за неделю: 835 
Мемуар 142. ШКОЛЬНЫЕ ЭКСКУРСИИ ПРИ ХРУЩЁВЕ. Валацуга  — 2 недели назад,   за неделю: 531 
АБИБОК В ЗАСАДЕ. Валацуга  — 2 недели назад,   за неделю: 516 
836. БЕЗЫМЯННЫЙ ОСТРОВ В ГОРОДСКОЙ ЧЕРТЕ. Паравоз Микола  — 2 недели назад,   за неделю: 484 
КТО ТАКОЙ ВАЛАЦУГА.  — 1 неделю назад,   за неделю: 388 





Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ