02 июня 2021 в 06:40 — 2 месяца назад

АБІБОК НА РЫБАЛЦЫ. Валацуга

Тема: ФотаФік     Сегодня: 1, за неделю: 9, всего: 1936

Звесткі аб аўтары глядзець тут.

Далей праезду няма:

А аэрадром тут нядрэнны:

Праўда, каранавірусаў поўна:

Будаўніцтва завершана:

Галоўнае - дрывамі запасціся:

Месцы тут саміныя:

Не інакш, як сом на кручок сеў:

Блін-юлін-блін, не сом, а корч лёску адсадзіў па самае вудзілна:

Ну, цяпер сом нідзе не дзенецца:

На-тка, выкусі-тка, гробаная рыба:

Дарэмна толькі сцежку да ракі вытаптаў:

На паляне лепей, чым на беразе:

Сячы, сякера:

Гары, агонь:

Не падавіся, абібок:

Адукоўвайся перад сном:

І кыш у будку:

Завяршай і ты сваю працоўную дзейнасць, дух Праметэя:

Досыць дрыхнуць, абібок:

На вуліцы цябе 0 градусаў чакае:

Вада ў кацялку замерзла:

Агонь аднаўляй, каб сагрэцца:

Чай гатуй:

Сала сквар:

Быстрасуп хлябай:

Вогнішча залівай:

Вуду-гультайку надалей пасылай:

Месца біваку свайго не забудзься зафіксаваць:

І дуй грэцца пад абібочышын бок:

Травень 2021 году.

 

 



Метки: Блукач Валацужны, Валацуга, абібок, рыбалка, Эса

НРАВИТСЯ
14
СУПЕР
1
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ






Лучший комментарий

02 июня 2021 в 09:22  — 2 месяца назад

Несцерка, ды абібок задоўга да закідвання вуды ведаў, што нічога не выцягне з ракі. Рашыў павудзіць, бо абібочыха запілавала насмішкамі над рыбалоўным рыштункам, які гадамі валяецца без выкарыстання. Фік ёй, а не рыбы!

Распавяду адзін выпадак з абібокавай рыбалкі. Пачуў абібок ад заўзятага рыбака Эдзіка Масціцкага, што вядро карасёў нацягаў з невялічкага палявога азерца ў бешанковіцкім Сокараве. Вадаём тоё схаваўся ў кустах за пару соцень метраў ад вялізнага возера Паўазер´е. Прымчаў туды. Вудзіў паўдня, пераночыў у палатцы. З раніцы зноў вудзіў. Ніводны карась не дзюбнуў прынаду. Вось і слухай пасля такога рыбакоў. Ды яны спецыяльна лухту нясуць, каб толькі апанент з´ехаў далей ад іхняга рыбнага кландайку.

4


02 июня 2021 в 08:37 — 2 месяца назад

Блукач! абы не работать, съезжу типа на рыбалку. Но у абибока и удочка лентяйка.



02 июня 2021 в 09:02 — 2 месяца назад

Ведаеш, Блукач, ёсць такая прымащка: "Июнь - на рыбу плюнь".

Рыба добра клявала у маи, а зараз ужо вада пацяплела, у ёй развялося многа розных кузурак, ежы рыбе хапае, вось яна и не клюе.

1


02 июня 2021 в 09:10 — 2 месяца назад

Прабачце, нешта кампьютэр затупіў і не пераключыўся на беларускую мову!

Ведаеш, Блукач, ёсць такая прымаўка: "Іюнь - на рыбу плюнь".

Рыба добра клявала у маі, а зараз ужо вада пацяплела, у ёй развялося многа розных кузурак, ежы рыбе хапае, вось яна і не клюе.



02 июня 2021 в 09:11 — 2 месяца назад

КИКИ, У абібокавых руках усе прылады працы робяцца гультаямі і не хочуць нічога рабіць паводле свайго прызначэння.



02 июня 2021 в 09:22 — 2 месяца назад

Несцерка, ды абібок задоўга да закідвання вуды ведаў, што нічога не выцягне з ракі. Рашыў павудзіць, бо абібочыха запілавала насмішкамі над рыбалоўным рыштункам, які гадамі валяецца без выкарыстання. Фік ёй, а не рыбы!

Распавяду адзін выпадак з абібокавай рыбалкі. Пачуў абібок ад заўзятага рыбака Эдзіка Масціцкага, што вядро карасёў нацягаў з невялічкага палявога азерца ў бешанковіцкім Сокараве. Вадаём тоё схаваўся ў кустах за пару соцень метраў ад вялізнага возера Паўазер´е. Прымчаў туды. Вудзіў паўдня, пераночыў у палатцы. З раніцы зноў вудзіў. Ніводны карась не дзюбнуў прынаду. Вось і слухай пасля такога рыбакоў. Ды яны спецыяльна лухту нясуць, каб толькі апанент з´ехаў далей ад іхняга рыбнага кландайку.

4


02 июня 2021 в 09:41 — 2 месяца назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, а яшчэ рыбакі любяць казать, што рыба клюе учора і заўтра, а таму сення не клюе.

2


02 июня 2021 в 13:17 — 2 месяца назад

Несцерка, абібок такі шанцовы рыбак, што патрапляе на рыбу менавіта ў прамежак часу, калі яна не бярэцца. А можа ва ўсіх абібокаў так?

1


02 июня 2021 в 14:31 — 2 месяца назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, мне сёння таксама пашанцавала - 5 галоў памерам з мізінец.



02 июня 2021 в 18:56 — 2 месяца назад

Несцерка, каб абібок гэтулькі выцягнуў з ракі, абібочыха пасля доўга не здзеквалася б з абібока як нікчэмнага рыбака.



02 июня 2021 в 19:33 — 2 месяца назад

Абибок, вот хотела в твою партию вступить, да чё-то не пойму, где настоящие абибоки. То про пиво, то про рыбалку, а про то, как хорошо лежать да в потолок плевать, или "я на солнышке лежу, и на солнышко гляжу" ни одного высказывания. А я пиво не пью, и рыбу не ловлю.

Не иначе подстава с партией.

1


02 июня 2021 в 22:00 — 2 месяца назад

КИКИ, ты памыляешся, называючы партыю абібокаў маёй. Нахрана казе баян! Гэта я толькі прапаноўваў іншым прыхільнікам абібоцкага ладу жыцця стварыць такую партыю, паколькі ганенняў за тое не будзе, бо палітыкі ў тым нуль. А наконт плявання ў столь параўнанне нядобрае - пляўкі будуць падаць назад на абібоку. Наконт жа ляжання на сонцы ці ў засені (у залежнасці ад надвор"я) - гэта галоўны занятак абібокаў (абы не працаваць). А наконт піва і рыбалкі сама ўбачыла, што лёгка ідзе, а што ніяк не паддаецца. Так што рыбалка не для абібокаў. Далучайся. Будзем разам ляжаць ды жлукціць піва. А ў партыю не пойдзем нават абібоцкую, бо там абавязкова навешаюць нейкіх абавязкаў, што ўжо будзе супярэчыць абібоцкаму ладу жыцця. Даеш вольнае абібоцкае жыццё!

Але непакоюся, каб за такія заклікі ды ў дармаеды не залічылі. Тады як лупцануць кватэрную плату па поўнай праграме, дык не да валяння на сонцы будзе.
2


02 июня 2021 в 22:19 — 2 месяца назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, да, такие времена, что даже абибоцкую партию могут не зарегестрировать, и нарушения найдут, (типа надо лежать на правом боку, а вы, абибоки, лежите на левом, или мол, зачем в потолок плевали без разрешения) и политику пришьют. Не проканала твоя идея, хоть и шикарная была.

Вот, блин, жизнь: МОЛЧАТЬ НЕЛЬЗЯ ГОВОРИТЬ...

1


02 июня 2021 в 23:27 — 2 месяца назад

КИКИ, зразумеў. Падобнай класічнай формы загалоўкі маюць месца ў маіх мемуарах:

http://blukach.lepel.by/post/809 "Судить нельзя помиловать"

http://blukach.lepel.by/post/810 "Уволить нельзя простить"

1


03 июня 2021 в 17:51 — 2 месяца назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, ёсць такі анекдот:

Мужыкі за куфлем піва пачалі спрачацца хто з іх большы гультай.

Першы кажа: "Я ішоў сення папіць піва і убачыў на дарозе сто долараў, але таму што паленаваўся нагінацца прайшоў міма"

Другі кажа: "Я ішоў сення папіць піва і сустэў адну знаёмую, якая запрасіла мяне да сябе, з намёкам на інтым. Але я падумаў, што прыдзецца разшпільваць штаны і адмовіўся".

Трэці кажа: "А я хадзіў сення у кіно. Была кінакамедзія, але я да канца фільма плакаў".

"Чаму ж ты плакаў" - пытаюць яго.

"А таму што калі садзіўся, прыціснуў яйцо, а устаць ды паправіць свае прычындалы паленаваўся, вось і плакаў, пакуль фільм не скончыўся".

Да якой з гэтых катэгорый ты адносіш сябе, Блукач?

2


03 июня 2021 в 19:16 — 2 месяца назад

Несцерка, абібок увогуле лічыць сябе ўзорным гультаём, а таму дзяліць свой статус на катэгорыі не збіраецца. Што тычыцца вышэй прыведзенай показкі, то прапанаваны занятак другому гультаю ён выконваць узяўся б.

2


03 июня 2021 в 21:31 — 2 месяца назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, на такі адказ я і спадзяваўся.



05 июня 2021 в 22:00 — 2 месяца назад

"Вудачку-гультайку надалей пасылай"...Вось гэта "абарот", я сння як прачытау, дык аж РАГАТАУ.

Здорава, ёмка, выразна и галоунае - трапка. Для высновы- лепш не выскажыш.



05 июня 2021 в 23:23 — 2 месяца назад

Микола Паравоз, у бязраб"і абібока па жыцці заўсёды была вінаватая вуда - не хацела цягаць рыбу з-за свайго гультайства.





Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
Темы автора





Популярные за неделю


Мемуар 145. ТИХИЙ РОБОТ КУЗНЕЦ ПЕТРОВ. Валацуга  — 3 недели назад,   за неделю: 868 
Мемуар 144. ПИВО С ВЗБЕСИВШЕЙСЯ ПЕНОЙ. Валацуга  — 4 недели назад,   за неделю: 705 
ТРАГЕДЫЯ ЛЯ ВОДАНАПОРНАЙ ВЕЖЫ  — 4 недели назад,   за неделю: 548 
РАБ КРУЧКА І ПАПЛАЎКА НА ГЛЫБОЧЫЦЫ  — 3 недели назад,   за неделю: 436 
ВАЛАЦУГА ВАКЦЫНУЕЦЦА АД КАРАНАВІРУСА  — 1 месяц назад,   за неделю: 398 
ВАЛАЦУГА НА ЭСЕ  — 1 месяц назад,   за неделю: 390 





Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ