05 июля 2021 в 05:09 — 4 недели назад

ТРАГЕДЫЯ ЛЯ ВОДАНАПОРНАЙ ВЕЖЫ

Тема: Сьвядомасьць     Сегодня: 43, за неделю: 546, всего: 2978

Звесткі аб аўтары глядзець тут.

 Жыла сямейная пара Буслоў на воданапорнай вежы ў канцы вуліцы Кветкавай.

 Надакучыла птушкам будзённае каханне ў родным гняздзе. Паляцеў Бусел шукаць месца для больш экзатычных інтымных стасункаў на прыродзе. Знайшоў зручны прыстанак на сярэдняй пляцоўцы электрычнага слупа над падстанцыяй у тупіку той жа вуліцы.

 Сеў на ізалятары, пачаў выклікаць клёкатам жонку. Прыляцела яна. Удвох радасна заклекаталі, яна юрліва замахала крыламі, дакранулася да фазавага проваду і была імгненна забіта токам. Цела птушкі гучна чмякнулася аб дол.

 Ашаломлены муж узляцеў, зрабіў пару паветраных колаў над месцам смерці жонкі і паляцеў у апусцелае гняздо. Доўга жалобна курлыкаў асірацелы ўдавец.

 Пачула яго самотныя енкі бусліная ўдава, якая таксама нядаўна пахавала мужа, прыляцела да суседа-самотніка, каб суцешыць.

 Адразу кінулася цалавацца. Але верны муж адхінуў дзюбу.

 Аднак дама настойліва патрабавала збліжэння, даказвала, што гора так хутчэй забудзецца. Тады ўдавец замахаў крыламі і спіхнуў нахабніцу з вежы - цела ж жонкі яшчэ не астыла, а яна са сваім каханнем лезе.

 Усю гэтую бусліную трагедыю назіраў Валацуга. Ён прасякнуўся бусліным горам. Пашкадаваў і Бусліху-ўдаву, якая таксама гаравала і хацела разам з Буслам-удаўцом хутчэй забыцца на паасобныя трагедыі, згладзіць пакуты ў экстазе кахання. І накіраваўся бадзяка ў эпіцэнтр трагічнага здарэння. Забітая токам Бусліха ляжала ў траве.

 Выкапаў яму непадалёк, каб пахаваць небараку. Даводзілася абібоку бачыць мноства загінулых галубоў, варон, сарок, вераб´ёў, катоў, сабак, вожыкаў... Неяк абыякава адносіўся да іх смерці, хоць у нейкай ступені было шкада жывых істот. А тут такая маркота насунулася, быццам чалавека хавае.

 І не проста чалавека, а блізкага родзіча - настолькі смутак запаланіў свядомасць.

 Кінуў зверху тры жмені зямлі ды ўзяўся засыпаць яму.

 Ну вось і ўсё. Пахавальны працэс птушкі, прычынай смерці якой стала каханне, завершаны.

 А Бусла на воданапорнай вежы не стала.

 Можа з гора скончыў жыццё самагубствам? Ці ў прымакі падаўся? Можна зразумець і тое, і тое - такое жыццё чалавечае. Што гэта Валацуга загаворвацца пачаў? Зусім забыўся, што пра птушак піша.

5 ліпеня 2021 году.



НРАВИТСЯ
7
СУПЕР
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ
4






Лучший комментарий

05 июля 2021 в 22:28  — 4 недели назад

Микола Паравоз, бусліная трагедыя мае працяг.

Пасля смерці Бусліхі Бусел пагараваў-пагараваў дый пусціў на вежу Бусліху-ўдаву.

Нацешылася новая сямейная пара гарачым каханнем дый узялася сям"ю множыць.

Нарадзілася ў іх некалькі блізнятак.

Пры добрым доглядзе адужала малышня.

Пачалі птушаняткі спрабаваць лятаць ад краю да краю купала вежы.

Бацькі сталі давяраць птушаняткам адным заставацца ў гняздзе, а самі на пару ўзяліся ежу ім здабываць, каб лепш харчаваліся ды моцы набіраліся на палёт у вырай.

3


05 июля 2021 в 08:23 — 4 недели назад

1


05 июля 2021 в 18:28 — 4 недели назад

Валацуга 1 Слов нет ! Цудовна ! ЗдОрово! Восхищён !!!

Этож сколько часов пришлось просидеть, прождать, чтоб сделать такие кадры? (Имею ввиду на башне).



05 июля 2021 в 18:58 — 4 недели назад

Микола Паравоз, нават не дзеля рэпартажу цікаваў у засадзе - самаму было цікава назіраць за прыродай. Ну, а працэс пахавання здымаў мой кол-аператар.

1


05 июля 2021 в 19:50 — 4 недели назад

Валодзя ! Я мяркеую, Што ня тольки, гэты 4ы здымка (вежы) , ды и яшчо ты наснивау, дык пакажы их!? (Маю на увазе башню).

Мне здаецца, гэтки рэпартаж можна паказваць на усю Р.Б. , ды и навогул на усё прастранства былога ссср.!!!

1


05 июля 2021 в 22:28 — 4 недели назад

Микола Паравоз, бусліная трагедыя мае працяг.

Пасля смерці Бусліхі Бусел пагараваў-пагараваў дый пусціў на вежу Бусліху-ўдаву.

Нацешылася новая сямейная пара гарачым каханнем дый узялася сям"ю множыць.

Нарадзілася ў іх некалькі блізнятак.

Пры добрым доглядзе адужала малышня.

Пачалі птушаняткі спрабаваць лятаць ад краю да краю купала вежы.

Бацькі сталі давяраць птушаняткам адным заставацца ў гняздзе, а самі на пару ўзяліся ежу ім здабываць, каб лепш харчаваліся ды моцы набіраліся на палёт у вырай.

3


06 июля 2021 в 19:52 — 4 недели назад

Ну, дык вось, Личу, гэта самая цикавая з усих тваих "рэпартажау".

Хотя!

А хто прайшоу Лепельскае возера уздоуж.????

А, хто прайшу ---лепельским район па яго перыметру?

Тольки нейкия "нестерки" узбудуражваюць.

А хай бы яны зрабили "кругаварот" вакол Лепеля !!!!

А то БРЕХАЦЬ, БРЕХАЦЬ, пока язык не адвапицца !!!



06 июля 2021 в 20:06 — 4 недели назад

Валацуга ! Дадай гэты "репартаж" у усёмирную рэдаккцию !!!



06 июля 2021 в 20:18 — 4 недели назад

Барыс ! А гэта песня мяне узрушала !

Хоць не аднойчы яе чуу, але зараз ---успачывау !!!

Дзякуй !!!

Д



06 июля 2021 в 21:50 — 4 недели назад

Микола Паравоз, твой адзін пост паўтарыўся тройчы, дык я два паўторы прыбраў. Дзякую за ацэнку, але я ж узорны лайдак, таму лянуюся кудысьці далей прасоўваць рэпартаж аб буслінай трагедыі. Зрабіў яго выключна дзеля маіх шчырых чытачоў. Няхай ведаюць, што і жывёлы маюць чалавечыя пачуцці. Напісаўшы гэтыя радкі, узгадаў, як аднойчы археолаг Максім Чарняўскі распавядаў лясной аўдыторыі слухачоў пра жыццё людзей да нашай эры на Прыгожай верацяі і ва ўрочышчы Дубавец паблізу Верабак. Казаў ён прыкладна так:

- Тыя далёкія людзі мыслілі так, як і мы цяпер. Яны так кахалі, так марылі, так любаваліся прыродай.

Дадам ад сябе: так паводзяць сябе і браты нашыя меншыя - звяры і птушкі.

3


07 июля 2021 в 17:56 — 4 недели назад

Валацуга ! Ты не лайдак, ты працауник !

И ня тое што ПРАШУ, а ПАТРАБУЮ, прасоввай далей !!!!!!!!!!!!!!!



07 июля 2021 в 18:31 — 4 недели назад

Микола Паравоз, дык жа Блукач - абібок, бы той Ямеля-дурань (не сайтны, а казачны) лянуецца з печы злезці. Сёння ўсё ж злез, каб за карысную справу ўзяцца. Што з гэтага атрымалася, глядзіце заўтра ў новым ФотаФіку.

1




Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
Темы автора





Популярные за неделю


Мемуар 145. ТИХИЙ РОБОТ КУЗНЕЦ ПЕТРОВ. Валацуга  — 3 недели назад,   за неделю: 866 
Мемуар 144. ПИВО С ВЗБЕСИВШЕЙСЯ ПЕНОЙ. Валацуга  — 4 недели назад,   за неделю: 703 
ТРАГЕДЫЯ ЛЯ ВОДАНАПОРНАЙ ВЕЖЫ  — 4 недели назад,   за неделю: 546 
РАБ КРУЧКА І ПАПЛАЎКА НА ГЛЫБОЧЫЦЫ  — 3 недели назад,   за неделю: 433 
ВАЛАЦУГА ВАКЦЫНУЕЦЦА АД КАРАНАВІРУСА  — 1 месяц назад,   за неделю: 397 
ВАЛАЦУГА НА ЭСЕ  — 1 месяц назад,   за неделю: 390 





Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ