Блоги LEPEL.BY

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ: 05.07.2012 (19:56) — 6 лет назад

ДЖУНГЛІ ЛЯ ЛУЧОСЫ, або ГАРАДКІ-ПРЫВІДЫ ПАД ВІЦЕБСКАМ

Тема: Прырода Лепельскага краю    Сегодня: 1, за неделю: 2, всего: 480

Вандроўныя нататкі старога валацугі

У мяне, пенсіянера, кожны дзень выхадны. А вось маім віцебскім супольнікам-валацугам Бадрылу і Травеньскай 3 ліпеня выпаў дадатковы непрацоўны дзень. Падамся я да іх, ды разам паблукаем па незнаёмых загарадных мясцінах.

Жывуць Бадрыла з Травеньскай у новым мікрараёне Медцэнтр, паміж анкалагічнай бальніцай і чыгункамі на Смаленск ды Воршу. Спускаемся з вулічнага насыпу і адразу трапляем у непраходны зараснік баршчэўніку Сасноўскага -- ядавітай пякучкі, якая да язваў раз’ядае цела. Высокая, з дрэвы, расліна запаланіла ўсё віцебскае наваколле.


Па шпалах рушым у бок Оршы. Цікавіць жа нас не гэты чыгуначны вузел, а рака Лучоса, каб пакупацца ў неймаверную спёку.


Ля чыгуначнага моста купаюцца. Пляж і глыбіня там на любы густ. Аднак нам хочацца адасобіцца. Пераходзім мост. За ім зварочваем ўлева на заасфальтаваную дарогу, якая сцелецца скрозь густы змрочны лес. Злева бачым закінуты піянерскі лагер. Уваходная брама на замку. Можа вартаўнік і сабака дзяжураць? Крочым далей. Зноў дарога ўпіраецца ў лагерны гарадок. Зварочваем на лясную сцяжынку ў бок Лучосы. Сцежка робіцца ўсё больш непрыкметнай, а гушчар яшчэ болей гусцее. Нарэшце забіраемся ў такі зараснік з бураломам, які смела можа спаборнічаць па непраходнасці з амазонскімі джунглямі.


А камарам лясныя прахалода ды змрок і мы напаўголыя толькі ў радасць. Ядуць нас з неймаверным апетытам. А Лучосы ўсё няма. Замест яе -- вузкая ручаіна ў глыбокім яры, са схілаў якога таўшчэзныя сосны пападалі ўпоперак лагчыны. Здаецца, што трапілі ў прыродную невылазную пастку.


Так-сяк ускараскваемся на верх яра. Ледзь прыкметная сцяжынка віхляе між сосен ды ялін у кірунку ручая. А ён куды бяжыць? Правільна! У Лучосу. Але, перш чым трапіць да яе, пераадольваем поплаў з крапівой вышэй галавы. Даводзіцца задзіраць угору голыя рукі і не звяртаць увагу на боль апечаных джыгучкай ног да шортаў. Лучоса! Да яе зводзяць пакладзеныя даўным-даўно, пашкоджаныя часам бетонныя ўсходы. Сыходзім па іх на бераг, а ён -- пляцоўка ў пару квадратных метраў.


Далей ісці некуды -- бераг уяўляе суцэльныя зараснікі крапівы і кустоўя. Лезем купацца. На дне рознакаліберныя валуны ляжаць адзін ля другога. Станеш на такі -- па грудзі ў вадзе. Саступіш -- з галавой хаваешся. З-за перапоўненага нядаўнімі ліўнямі рэчышча плынь занадта імклівая, каб паспрабаваць адплываць ад берага. Так і прастаялі на валунах даволі доўга -- вада цёплая.


Назад ісці ранейшым шляхам не хочам -- надта цярністы ён. Лепш паціснем скрозь крапіву на спартыўны гарадок, які маскіруе густая расліннасць, а там і да піянерлагера дабяромся.

Шмат паблыталі па крапіве, траве, кустах і лесе, пакуль не ўбачылі белыя пабудовы. Лагерны гарадок! Даўно апусцелы ён. Некаторыя будынкі цалкам разбурыліся. Але арэлі захаваліся!

Бачым ля будынкаў з цэлым аконным шклом два легкавікі стаяць. Жанчына загарае ў шэзлонгу. Здагадваемся, што гэта адпачывальнікі асталяваліся ў ацалелым корпусе -- усё ж зручней жыць, чым у палатцы. Заходзім у корпус насупраць. Пакоі пустыя, а на калідоры ў беспарадку стаяць вешалка з адзіным павешаным ліфчыкам, тумбачкі, на іх валяюцца абсыпаныя ржой падушкі, коўдра.


Насупраць сталоўкі -- Уладзімір Ільіч гіпсавы касавурыцца. Шмат ён паездзіў па лёсах мільёнаў людзей са сваімі паранаідальнымі ідэямі. Трэба хоць раз за жыццё і мне на ім пакатацца!


Вароты з лагернага гарадка былі рашчыненыя. Выйшлі і ўбачылі шыльду з назвай піянерлагера.

Вярнуліся да моста і зноў купацца захацелі. Але, каб без людзей. Па віцебскім баку прайшлі полем ніжэй па плыні і зноў скрозь крапіву па глінянай сцежцы трапілі на пару квадратных метраў чыстай ад расліннасці гліны. У вадзе -- такія ж самыя валуны на такой жа глыбіні.

-- Можа іх спецыяльна з поля ў ваду скацілі, -- выказаў меркаванне Бадрыла.

-- Алешнік з лазняком не пусцілі б, -- разважаю я.

-- Паўтара дзесятка гадоў таму назад дрэў і кустоў на беразе і ў паміне не было, -- аўтарытэтна заявіла Травеньская.

Паверылі, бо яна -- абарыгенка. Нарадзілася ў Віцебску. Змалку жыла на праспекце Перамогі, да Лучосы яе клас фізрук на лыжах ганяў.

На берагавую кручу першы ўскараскаўся Бадрыла. Падаў палку Травеньскай, а тая мне -- руку. Нырнулі ў крапіву…

Вось так цікава правялі выпадковы выхадны дзень адвечныя валацугі. На ўсё жыццё запомняць 3 ліпеня 2012 года.

Ваўчок ВАЛАЦУЖНЫ (Валадар ШУШКЕВІЧ). 2012 год. ЛЕПЕЛЬ.







Минчанин: 05.07.2012 в 22:03 — 6 лет назад

Валацуга, это ведь природа не Лепельского края.У Вас текст закончился?

поехали 17или18 туда, куда я Вам предлогал.




Валацуга: 05.07.2012 в 23:50 — 6 лет назад

ирада: 24 апр 2012 в 20:16 - 2 мес. назад .
.

А в Ушачском крае Валацуга не проходил?Порассказал бы.Да и в Толочинском районе много интересного.пора расширять круг общения.А и устраивать прогулки валацужныя тоже неплохо.Можно за деньги, окупится труд.

Бачыш, Мінчанін, каму што. Ёсць і такія, каго цікавіць прырода суседніх рэгіёнаў. Стараюся задаволіць запытанні ўсіх. А наконт вандроўкі на таямнічы Луконец я з радасцю пагаджаюся. Даты мяне задавальняюць. Звязваемся перад паездкай, сустракаемся і кідаемся ў балота, якое атачае гэтае нязведанае возера. А вышэй прыведзены тэкст Ірады я скапіраваў з 6-й старонкі "Прыроды Лепельскага краю". Можаш праверыць.






Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
либо используйте:

Темы автора


  




Популярные за неделю


ЧЕЛОВЕК В ТРАНШЕЕ. ЛЮДЯМ ПОФИГУ — 4 дня назад,   за неделю: 579 
ДАСЯГАЕМ УЗРОЎНЮ ЎКРАІНЫ 2005 ГОДУ Ў СФЕРЫ ГАНДЛЮ — 3 дня назад,   за неделю: 359 
ПАДЕНИЕ ИНТЕРЕСА К ЧТЕНИЮ. Шуш Эсенскі — 6 дней назад,   за неделю: 353 
ПАПІЛІ-ЗАКУСІЛІ НАД ВЕРАБСКІМ КАНАЛАМ. ФотаФік — 7 дней назад,   за неделю: 341 
ПАДПОЛЬНАЯ ЗВАЛКА НАБІРАЕ РАЗМАХ — 2 дня назад,   за неделю: 308 
ЛАТЫШСКІ І БЕЛАРУСКІ БЕЛАРУСЫ ПРА СВАІХ ПРЭЗІДЭНТАЎ — 1 неделю назад,   за неделю: 290 
668. А ШТО ЗА ЎСХОДНЯЙ МЯЖОЙ РАЁНА? Тухта Валер — 22 часа назад,   за неделю: 124 
 

Copyright © 2009 - 2018 — Леонид Огурцов

LEPEL.BY - Карта Лепеля

Пользовательское соглашение