04 окт 2021 в 09:24 — 3 недели назад

22. Светлы шлях. ПАРТЫЗАНЫ СВАВОЛЯЦЬ. Шуневіч Анатоль

Тема: Генацыд на Лепельшчыне     Сегодня: 1, за неделю: 58, всего: 610

Звесткі аб аўтары глядзець тут.

(Працяг. Пачатак глядець тут, папярэднюю частку тут.

 Другі год грыміць вайна, а на лясныя Барсукі немцы быццам забыліся, даўно не наведваліся ў вёску. Мы з маці спакойна гасцюем у бабулі Міхаліны, да якой прышлі з Валовай Гары. Хата поўніцца малымі, маладымі ды старымі барсукоўцамі, якія сышліся да нас, каб паглядзець на ўлоў, які мы выцягнулі з Мядзведжай ямы на рацэ Цягбіцы.

 У самы разгар расповядаў пра рыбалку і спрэчак наконт вагі асобных рыбін, у сенцах пачуўся грукат ды спробы адчыніць клямку, што ўтрымлівала дзверы ў хату. Затым пачуўся крык:

 - Тоня! Выходи, падла, за обман красного партизана будешь нести ответственность по всей строгости закона военного времени!

  Адчыніліся дзверы, і ў хату ўваліліся два ўзброеныя дзецюкі. Бачна было, што мальцы настолькі п’яныя, што ад іх паводзін можна чакаць самага горшага. І таму падлеткі і дзеўкі забіліся на печ, дзе і ўдзень было мала святла. Мая маці і цётка Анюта захінулі мяне сабой, а дзед Кунцэвіч спрабаваў угаварыць няпрошаных гасцей не пужаць дзяцей і жанчын ды пакінуць хату. Тады больш агрэсіўны ваяка накіраваў на дзеда рулю карабіна ды закрычаў:

 - Всех порешу! Давайте мне Тоню!

 Другі партызан таксама спрабаваў угаварыць сябрука і імкнуўся забраць у таго зброю. Але раз’юшаны п’яніца трымаў палец на курку, і ў валтузні прагучаў стрэл, бы той гром. У маіх вушах зазвінела, а хата напоўнілася непрыемным пахам пораху. На печы плакалі дзеці і дзеўкі, твары маці і цёткі Анюты былі спалатнелыя. Цверазейшы партызан з дапамогай дзеда Кунцэвіча усё ж адабраў у сябра зброю, і той стаяў, разявіўшы рот. У гэты час на шум прыбегла з агароду бабуля Міхаліна.

 Грозныя праклёны абрынула яна на “змагароў” з жанчынамі і дзецьмі. Крычала, каб партызаны з немцамі так ваявалі, як з мірнымі людзьмі. Але, калі няпрошаныя госці пакінулі хату, сказала, каб усе маўчалі, а то будзе трыбунал, і зноў жа нам давядзецца хаваць асуджаных.

 Міша Занько потым знайшоў адтуліну ад кулі і затоўк яе драўляным шпунтам.

 Цяпер, заходзячы ў дзедаву хату, бачу тую дзірку ў столі і думаю, што, дзякуючы толькі нашаму шчасцю, куля прабіла столь, а не нас з маці і цёткай Анютай.

 На гэтым нашы прыгоды таго вечару не скончыліся. Бабуля Міхаліна праводзіла суседскіх дзевак, затым конскім путам узялася “вучыць” старэйшую щ хаце Бынусю, прыгаворваючы:

 - Гэта табе наперад, каб не круціла задам перад мужыкамі. Тонька паабяцала партызану спаткацца, толькі каб адчапіцца, і не прыйшла, дык ён вунь ён сам прыпёрся.

 Адлупцаваўшы невінаватую Бынусю, баба Міхаліна з мамай заняліся прыгатаваннем вячэры. Я прылёг на падушку, разважаючы, што не такая ўжо і страшная вайна, паколькі мы спакойна грабём рыбу сачком. Аднак, стомлены за дзень, не дачакаўся вячэры і прачнуўся толькі раніцай. Памыўшы мне твар і рукі, маці пасадзіла мяне за стол, дзе ўжо сядзела сямейства бабулі. Мне дастаўся самы вялікі піскун і кавалак ружовага мяса ментуза. Ён мне прыйшоўся даспадобы. Але не паспелі мы скончыць сняданак, як у хату зайшоў картэж партызанаў. Як потым казаў Міша, адзін, у кубанцы з чырвонай стужкай, быў камандзір атраду, а другі – Шалахутдзінаў, асабіст брыгады. З імі былі двое ўзброеных аўтаматамі партызанаў і двое ўчарашніх дэбашыраў.

 Камандзір атраду, даведаўшыся, хто гаспадыня хаты, спытаў бабулю, што за страляніна ўчора была ў хаце. І тая сказала, што палола градкі на агародзе і нічога не бачыла, і не чула.

 - Можете не спрашивать, они ничего не скажут, - сказаў асабіст і павярнуўся да стральца. - Что побудило тебя стрелять в доме, полном женщин и детей?

 - Я проверял карабин, поскольку он однажды дал осечку, - адказаў стралец. - А если бы я провёл проверку на улице, выстрел могли с большака услышать фрицы.

 - Врун, - сказаў камандзір і, узяўшы ў канвойнага карабін учарашняга стральца, каб праверыць асечку, накіраваў рулю зброі пад печку і націснуў на курок.

 Грымнуў выстрал. Бабуля Міхаліна войкнула і закрычала:

 - Дык там жа курка!

 Але замест куркі з-пад печы выпаўзла кацянё. Яно, жалобна мяўкаючы і чапляючыся пярэднімі лапамі, цягнула за сабой разарваны разрыўной куляй жывот з вываленымі вантробамі.

 Я закрычаў, колькі меў моцы, і больш не мог ні крычаць, ні плакаць. З горла выляталі толькі хрыпы. Маці прыгарнула мяне да сябе і закрычала:

 - Гады! Бандыты! Вось дзіця скалечылі!

 З вуснаў маці выляталі страшныя праклёны. Такой узбуджанай я яе бачыў упершыню.

 Бабуля накінула дзяружку на яшчэ жывую жывёліну і хуценька выйшла з хаты. За ёй пабеглі Міша Занько і цётка Лёля. Потым Міша сказаў, што кацяня пахавалі за хатай. Я трошкі супакоіўся, але знік голас. Бабуля Міхаліна хуценька збегала да Юлічыхі, жонкі дзевера Юліка, сапраўднае імя якой было Эмілія.

 Праз нейкі час мяне напаілі нейкім надта горкім настоем, а затым баба Эмілія чытала ці то малітву, ці заклінанне.

 Мне дужа захацелася спаць і я праспаў амаль да вечару. Спрабаваць гаварыць мне не дазволілі, і зноў паілі нейкім настоем, у якім адчуваўся смак сухой маліны. А калі прымусілі выпіць сок брусніц і журавін, дык я зрабіў у штаны ганебную справу. Дарослыя чамусьці былі гэтым задаволеныя. Праспаўшы да раніцы, я адчуваў сябе добра. Але маці не дазваляла размаўляць гучна, а толькі шэптам.

 Тых дваіх мальцаў-партызанаў за ўсю вайну я ніколі не сустракаў. Магчыма таму, што брыгада Кірпіча ўжо не дыслакавалася ў ваколіцах Барсукоў і Валовай Гары, і іх лёс мне невядомы. А вось з Шалахутдзінавым давялося спаткацца, і не аднойчы. Але гэта было пазней.

 Вярнуўшыся з Барсукоў у Валову Гару, мы сустрэлі толькі сям’ю дзядзькі Ваціка і дзядзьку Броніка. Бабуля Анэта гасцявала ў Зацякляссі ў дачкі Франусі. У бабы склаліся добрыя адносіны са сваццяй, і Анэта, як казала цётка Агнеша, загасцявалася. Пакуль бабуля вярнулася дахаты, я ўжо цалкам адужаў і, вядома, ўліўся у каманду Жэнькі, завадатаркі валавагорскай дзятвы.

(Працяг будзе.)

2021



Метки: Шуневич Анатолий, "Геноцид на Лепельщине", деревня Барсуки, деревня Валова Гора

НРАВИТСЯ
7
СУПЕР
2
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ





04 окт 2021 в 10:51 — 3 недели назад

котейку жалко ....



04 окт 2021 в 19:41 — 3 недели назад

SeRJ, мне также.

1


05 окт 2021 в 21:22 — 3 недели назад

С годами становишься до невозможного сантиментальным... увы...

1


05 окт 2021 в 22:09 — 3 недели назад

SeRJ, да, но иногда с годами становишься и агрессивным. Стараюсь удерживать себя в полном покое, вплоть до состояния нирваны. Правда, не всегда так удаётся. А всегда получается в солнечную погоду в лесу:

Советую!

4


06 окт 2021 в 09:32 — 3 недели назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, совершенно с тобой согласен... но когда ходишь на работу , а тут море проблем, то .... приходится периодически пить пустырник с витамином D, категорически рекомендую. Успокаивает нервы капитально.Именно с витамином D - чрезвычайно важно ! Ну и не менее пару месяцев. Становится пофигу на то, что вчера у тебя вызывало панический страх и душевные вопли типа, "Что деееелать ?!" И, кстати, что немало важно - спишь лучше, а днем не вызывает сонливости. Ну, а природа - это наше всё. Прикинь, пустырничек, да в палаточке на природе со стаканчиком хорошего пива ... Ляпота...



06 окт 2021 в 11:22 — 3 недели назад

SeRJ, блин, ты меня заинтриговал. Обязательно подсяду на пустырник. Доза указана в инструкции, или требуется спецдозировка? Про дозировку.

Работая в райгазете, по долгу службы сотрудничал с начальником станции защиты растений Лилией Тышкевич. Классным специалистом была. Насчёт отравы от колорадских жуков учила меня так:

- На базаре продают дозировку отравы в десять раз слабее, чем поступает нам в сельхозхимию. Это для того, чтобы покупатели случайно не отравились. Потому-то такой яд действует на жука вроде как комариный укус на человека. Почти пустая отрава поступает в торговлю.

Убедился лишь нынешним летом. Купил в магазине гербицид для уничтожения травы на дальних могилах, чтобы часто полоть не ездить в Гадивлю. Развёл по инструкции, тшательно опырскал 6 могил. Дело было в июне. И в августе, и доныне поливаемая мной трава стоит как стояла, вернее, развивалась как и без отравы. Сто пудов надо было делать как минимум двойную концентрацию.

А вот что получилось в сентябре:

Вроде как чуток привяли отдельные стебли. Но этого мало. На других могилах видел полностью выжженную землю.



06 окт 2021 в 12:04 — 3 недели назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, дозировка в инструкции есть ... пьешь на ночь 2 капсулы и всё. И не витамин D, а витамин В6 ! D - это уже другая тема, тоже очень полезная. Нехватка солнца. Тоже рекомендуется. Вот посмотри, что надо.

https://shop.evalar.ru/catalog/item/pustyirnik-forte/?utm_source=yandex&utm_medium=cpc&utm_campaign=pustyrnik_rf_mkb&utm_content=ch_yandex_direct%7Ccid_58155296%7Cgid_4631804701%7Cad_10934910098%7Cph_32960754003%7Ccrt_0%7Cpst_none%7Cps_1%7Csrct_search%7Csrc_none%7Cdevt_desktop%7Cret_%7Cgeo_2%7Ccf_0%7Cint_%7Ctgt_32960754003%7Cadd_no%7Cmrlid_1308%7Cdop_&utm_term=пустырник&baobab_event_id=kufa84zf2e&yclid=5874678791319902522



06 окт 2021 в 14:13 — 3 недели назад

Серж и Блукач, напоминает диалог главных героев из минифильма Леонида Гайдая "Родственные души" из х/ф "Деловые люди", где герои Юрия Никулина и Ростислава Плятта обсуждают кто как лечит хваробу.

1


06 окт 2021 в 15:40 — 3 недели назад

SeRJ, я уже купил настойку пустырника. Оказывается, она денйственна лишь после длительного применения. Буду подсаживать себя на неё. Действительно успокаивает нервы и нормализует сон. А я охотник за такими панацеями. А с витаминами буду разбираться, в смысле - изучать твою ссылку.

Виктор Ленчевский, ты маеш рацыю наконт нашага з Сержам дыялогу. Аднак вось і ты да яго падключыўся. Не-не, дый зацікавіць ён кагосьці. Я з Сержавай падказкі папраўлю сваё здароўе. Можа і яшчэ каму пойдзе на карысць парада з Піцеру. І на руку сяброўству нацый наша балбатня.

3




Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
Темы автора





Популярные за неделю


НЁМАН В СТОЛБЦАХ. Валацуга  — 7 дней назад,   за неделю: 269 





Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ