Блоги LEPEL.BY

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ: 13.07.2012 (07:09) — 7 лет назад

ВОКАНСКІЯ ДЗІВОСЫ, або ЦЯЖКОЕ ЖЫЦЦЁ ПРЫРОДЫ

Тема: Прырода Лепельскага краю    Сегодня: 9, за неделю: 22, всего: 760

Вандроўныя нататкі старога валацугі.

Вокана -- вёска аддаленая. За ёй пачынаюцца дрымучыя глухія пушчы. Славіцца рыбным возерам з аднайменнай назвай. Менавіта прыгажосць тамтэйшай прыроды вабіць у вёску сталічных жыхароў. Вокана адносіцца да тых рэдкіх сельскіх населеных пунктаў, якія з цягам часу не змяншаюцца, а растуць. І гэта пры тым, што вясковых двароў там засталося ўсяго паўтара дзесятка. Рост вёсцы забяспечваюць прышлыя людзі. У ёй мудрагелістых пабудоў -- дач, якія з першага погляду адрозніваюцца ад змрочных вясковых хат, восем дзесяткаў. Будаўніцтва іх працягваецца.

А яшчэ Вокана славіцца рэчкай-невялічкай Воканіцай. Разразае яна вёску на дзве часткі. Жыве на працягу ўсяго некалькіх кіламетраў -- з возера Вокана выцякае і ў раку Бярэшчу ўпадае. А славу рэчцы надае вясновая міграцыя рыбы. У разводдзе пачынае яна перамяшчацца паміж вадаёмам і вадацёкам па разлітым і поўным рэчышчы. Тады туды штодзень з’язджаюцца дзесяткі рыбаловаў. Прыладкавацца няма дзе -- так ушчыльную стаяць адзін да другога. І кожны вяртаецца дахаты з багатым уловам.

Аднак рыбаход працягваецца нядоўга. Як толькі вада спадае, Воканіца ператвараецца ў вузкую ды мелкую рачулку ці вялікі ручай, і рыба знікае, знайшоўшы сабе больш надзейны прыстанак.


Другое дзіва знаходзіцца за Воканам, пры дарозе ва ўрочышча Кранштат. Дарога тая гразкая, здаўна патрабавала падсыпкі, бо служыла праездам на поле ў некалькі гектараў, якое цяпер служыць прыкормам дзікай жывёле. На былым палетку пастаўленая паляўнічая вышка з байніцамі, праз якія зручна расстрэльваць буйных звяроў, што прыйшлі пахарчавацца спецыяльна прывезеным кормам.


Але вышка -- не дзіва. Шмат ёй падобных раскідана па лясах. Асабіста я лазіў на такія ў выселенай вёсцы Пастрэжжа, што ў Бярэзінскім запаведніку, за возерам Пацеха, што на пышнянскай ускраіне раёна, бачыў у іншых месцах. Дзіва знаходзіцца па дарозе да кранштацкай вышкі.

Каб тэхніцы зручна было праязджаць на поле, яшчэ ў час дзейнасці калгаса “Салют” дарогу вырашылі падсыпаць. Пясок здалёк не вазілі, а бралі з блізкіх баравых узбочын, дакопваючыся да даволі спелых хваін. Утвораныя абрывы потым самі абсыпаліся пад уздзеяннем вятроў, дажджоў, часу, наступаючы на лес. Навіслыя над кручамі сосны, каб не ўпасці ў кар’ер, хутка адрасцілі карані і, быццам слупамі, абаперліся імі аб пясчаную глебу. Новыя парасткі-карані ўкараніліся ў яе, прараслі і не толькі трымаюць дрэвы, але і сілкуюць пажыўнымі рэчывамі і вільгаццю, выцягнутымі з зямлі.

Доўга яшчэ будуць жыць гэтыя сосны -- пакуль не дабярэцца да іх усюдыісная бензапіла. Самі не зваляцца, бо вельмі ўжо надзейнае апірышча маюць.

Ваўчок ВАЛАЦУЖНЫ (Валадар ШУШКЕВІЧ). 2012 год. ЛЕПЕЛЬ.









Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
либо используйте:

Темы автора


  




Популярные за неделю


КАК ПИТАЛИСЬ НАШИ МАМКИ. Шуш Эсенскі — 2 недели назад,   за неделю: 505 
ДРОВА: ЗАБОТ ТАЧКА. Шуш Эсенскі — 2 недели назад,   за неделю: 498 
МОТОКРУИЗ. Дороги у них хуже наших? (7) — 3 недели назад,   за неделю: 314 
ОЗЕРО ЛЕПЕЛЬСКОЕ - ВЗГЛЯД С БЕРЕГА — 7 лет назад,   за неделю: 288 
ПО ЖИЗНИ ФОТОЛЮБИТЕЛЬ: КАКАЯ ПОЛЬЗА? Шуш Эсенскі — 1 неделю назад,   за неделю: 263 
МОТОКРУИЗ. С торговлей у них похуже нашего (6) — 3 недели назад,   за неделю: 224 



 

Copyright © 2009 - 2019 — Леонид Огурцов

LEPEL.BY - Карта Лепеля

Пользовательское соглашение