Блоги LEPEL.BY

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ: 14.07.2012 (07:34) — 6 лет назад

ПЕХАТОЙ У КРАНШТАТ, або ВЫСПА СЯРОД БАЛОТА

Тема: Прырода Лепельскага краю    Сегодня: 2, за неделю: 7, всего: 773

Вандроўныя нататкі старога валацугі

Жыве ў латышскай Юрмале жыхар лепельскіх Верабак Васіль Азаронак. Ён праводзіць архіўныя даследаванні бацькаўшчыны. Пехатой у Кранштат лепельскіх краязнаўцаў Валацугу і Скалаброда паклікала яго даследчая работа “Кранштат на Бярэшчы”, якую ён даслаў Валацугу.

Кронштадт на Береще

Район водораздела Балтийского и Черного морей с прилегающими озёрами и речками пока малоизучен, а хранит множество тайн. Неизвестно, например, происхождение Кронштадского урочища на северной оконечности озера Береща. Ещё на довоенных картах (1936 г.) обозначен такой населённый пункт с двумя маленькими квадратиками на береговой возвышенности. квадратики – это дома, постройки. Кто там жил и как образовалось поселение, вопрос, конечно, интересный. Но ещё интереснее, откуда это название – Кронштадт - в глухом болотистом месте Витебщины?

Можно ли предположить, что он появился ещё до строительства Березинской системы? Вполне. Во-первых, само происхождение слова, его этимология - не славянское. Stadt – это понятно, город. А Kron в переводе с немецкого и шведского – корона, с норвежского – хронический, что можно интепретировать как наследственный, давний, древний.

Есть ли тут какая-то связь с петербургским Кронштадтом?

Известный российский Кронштадт первоначально назывался Кроншлот (с нидерландского – коронный замок). Однако не голландцы его основали. Так был назван остров Котлин, на котором

Меньшиков в 1703 году построил по модели Петра Первого одноименный форт. Чуть позже по инициативе самого Петра была заложена крепость, получившая название Кронштадт, что соответствовало понятию «укреплённый город».

Во всяком случае, слово было заимствовано русскими. Но у кого?

У берещинского Кронштадта?

Предположение не столь фантастическое, если углубиться немного в историю и рассмотреть с тех позиций значение Березинского торгового пути. Я уже сказал, что белорусский Кронштадт находился практически на единственном возвышенном береговом месте Берещи и совсем недалеко от речки Оконицы, которая связывала два соседних озера – вышеназванное и Оконское - и была в отдалённые времена судоходной. Наверняка при Кронштадте существовала некая гавань, где могли укрыться от непогоды небольшие суда. Если посмотреть на карту, так оно и есть: просматриваются очертания небольшой бухты. Туда могли причаливать купцы, чтобы передохнуть, перекусить, обсушиться. Не

забывайте, что это была последняя, или первая, смотря с какой стороны смотреть, остановка перед спуском (или подъёмом) по «волоку» – водоразделу. Кстати, Береща, судя по данным 1586 года, произносилась как Берестыча. Стыч… Сток? Исток? Берет исток? То есть, перевалив через водораздел, гребцы просто «стекали» по течению в сторону Лепеля, и далее в Двину, на Север. Кстати, по данным той же Галины Рудаковой, у них Северная Двина произносилась как ДвИна – с ударением на первом слоге.

Значит, в Кронштадте мог находиться как бы срединный пункт отстоя накануне длинного, очень длинного, перехода.

Возможно, что здесь был также своего рода сборный пункт. Что собирали? Вспомним вышеприведенное высказывание из ревизии 1586 года: «через волок, сгрузив струги, перетаскивали…» То есть, пока суда протаскивали по заболоченной местности, примыкающей к Кронштадскому урочищу, грузы, возможно, доставлялись конной тягой по дороге с Воловой Горы в Кронштадт. Сюда могли, кстати, подтягиваться местные купцы, чтобы получить доставленный товар.

Вполне возможно, что это было укреплённое селение, наподобие небольшой крепости, где могли укрыться торговцы от нападений. Кронштадт занимал практически неуязвимую позицию с суши, так как был отрезан с северо-востока глубокой речкой Оконицей, с юга и севера - озёрами, а с запада - болотистой местностью. То есть, серьёзно беспокоить его жителей могли только гребцы наподобие пиратов, преследовавшие, допустим, торговцев в плавании. Неправдоподобно?

Откроем «Историю Беларуси». На картах ХУI столетия увидим, что по маршруту Березинского торгового пути как раз на участке Берещи проходила граница двух воеводств – Полоцкого и Витебского, куда входил Оршанский повет. Далее читаем: «Повет стал пограничным и неоднократно был театром военных действий…» Точно так же характеризуется и Полоцкое воеводство тех лет. Поэтому вполне допустимо рассматривать Кронштадт на границе двух воеводств как крепостное укрепление.

Всё же интересно, какой из Кронштадтов – питерский или берещинский – появился раньше?

Как известно, Российская империя присоединила район водораздела в 1793 году, и сразу же, по указанию императора Павла, началось строительство канала. Если рассматривать появление Кронштадта именно в это время, то возникает вопрос: а нужен ли был России «укреплённый город» на торговом канале? От кого обороняться? Если петербургский Кронштадт выполнял роль форпоста на северных рубежах России, то здесь после третьего раздела Речи Посполитой рубежи Российской империи отодвинулись аж до Берестья (нынешнего Бреста). Швеция была очень далеко и не могла угрожать, а Польша была разделена.

Но откуда Пётр Первый взял слово «Кронштадт», чтобы обозначить им остров Котлин? Выскажу ещё одно невероятное предположение, имеющее, однако, историческую подоплёку. Как известно, Пётр Первый был участником Северной войны со Швецией в 1700-1721 годах. Значительная часть военных действий протекала на территории Беларуси, куда ворвались шведские войска. На картах обозначены маршруты движения войск Петра Первого. Один из них проходил из Полоцка на Вильнюс. Кто знает, может, именно по рекам и озёрам Лепельщины передвигались петровские галеры... Недаром на старом гербе Полоцка изображен корабль.

И приходим к заключению… Нет, ставить точку пока рано. Пусть выскажутся по этому поводу учёные-историки. Летом в Берещу ожидается десант археологов из Минска. Подождём их выводов.

В.Азоронок, исследователь.

***

Бярэшчанскі Кранштат з натуры

Навейшая карта-кіламетроўка 2008 года надпісам “ур. Кронштадт” ахоплівае ўвесь леса-балотны масіў паміж Воканам і возерам Бярэшча. Як адшукаць там былы фарпост Кранштат? Для таго Скалаброд адшукаў у інтэрнэце карту-паўкіламетроўку 1939 года. Там канкрэтна за нейкіх чвэрць кіламетра ад Бярэшчы пазначана выспа з дзвюма пабудовамі, аточаная вянком хмызняковых зараснікаў і балотам. Пазначана і яе вышыня -- 152,1 метра над узроўнем мора (для параўнання: за мостам над ракой Свядзіца ў вёсцы Вілы ўказана вышыня 155,1 метра). Чамусьці і населены пункт на рускай мове напісаны без літары “т” на канцы -- “Кронштад”.

І так, як гаворыцца, ногі ў рукі і наперад. Ад ускрайку зарэчнага Вокана да патрэбнага нам пункта кіламетры са два-тры. Слаба накатаная дарога нырае ў лес. Праз некалькі соцень метраў спыняе дождж з гарачага неба. Хаваемся пад шатамі хваін. Намазваемся трыма відамі рэпелентаў ад хмары камароў і сляпнёў.

Выходзім на поле ў некалькі гектараў. Яно закінутуе. Ад воканцаў Валодзі і Зіны Мірановічаў ведаем, што нядаўна палявую выспу засяваў збожжам лясгас на корм звярам. Цяпер там папар. На самым высокім месцы цягнецца ў неба вышка з байніцамі для расстрэлу дзікай жывёлы. З яе добра бачныя тры вышкі мабільнай сувязі ля вёскі Чарніцы. Гэта ўжо за Бярэшчай. Яны пацвярджаюць выбраны кірунак на Кранштат.

Але для зыходу з поля нават сцежкі няма -- трава па пояс, балота па калена, лісцёвыя зараснікі сцяной, і ўсё гэта змочанае нядаўнім дажджом.

Паспрабавалі прабівацца скрозь зараснікі -- праз сцяну ж не пралезеш. Узялі лявей і мужна рынуліся ў балота.

Бадзяўкі мы бывалыя, таму загадзя выбралі правільны абутак. У гумовых ботах па такіх ландшафтах не цягаюцца -- са змочаных высокай травой штаноў вада будзе напаўняць высокі абутак і трымацца ў ім да разування. Лёгкія тапкі ці сланцы застануцца ў зробленых у гразі слядах. Адзіна правільны абутак -- кеды, а яшчэ лепей паўкеды. Яны будуць пастаянна мокрыя, затое не стануць утрымліваць, бы боты, кілаграмы вады.

Доўга боўталіся ў балоце, балазе дно ў яго не тваннае. Не бачна за высокай травой дзе курганы, а дзе правалы між імі. Ступаючы наўздагад, Скалаброд стаў не туды і паваліўся ў ваду. А выратавальныя сосны зусім блізка -- узносяцца над балотным хмызам за некалькі соцень метраў наперадзе. Там -- суша, бо высокімі гэтыя дрэвы ў балоце не растуць.

І вось яна, выспа! Паўстала з балота, быццам птушка фенікс з попелу. Даўжынёй сотні з паўтары метраў, шырынёй -- да сотні. Не падманвала старая карта -- больш дзвюх хат тут не стане. І гэта Кранштат? А дзе агароды былі? З чаго жылі тут людзі? Хіба што з купецкай ды бурлацкай платы за пастой.

Тры сасны пасяліліся на краі выспы. Дзве з іх дзікі прыстасавалі пад чуханы -- чухаюцца аб садраныя шчэццю да смалы ствалы, чым прылепліваюць да жывіцы паразітаў са скуры.

-- Чаму шчацінне прыклеена на ўзроўні чалавечага росту? -- пытаецца Скалаброд. -- Мо гэта ласі чухаліся?

-- Не, -- адказвае Валацуга. -- Дзікі станавіліся на заднія капыты ды церлі аб смаловыя ствалы каркі і шыі.

Яшчэ тры сасны паасобку растуць на самым ускрайку выспы. Прыкладна столькі па перыметры сушы і бяроз. Некалькі маладых дубкоў. Сам жа востраў лысы. Толькі мяцёлкі лісахвосту дружна занялі цэнтр. Дрэвы ж спрабуюць прабіцца з зямлі, аднак на паўмятровай вышыні робяцца каржакаватымі, спыняюць рост, засыхаюць. Чарговая загадка прыроды.

Валацуга пакідае Скалаброда на выспе, а сам спрабуе прабіцца да возера. Пад нагамі -- балота. Над галавой -- тоны дажджавой вады ў гушчэзных лісцёвых зарасніках. Адзенне хутка прамакае наскрозь. Балота і зараснік робяцца зусім непраходнымі. Шлях адзін -- назад. Толькі дзякуючы пераклічцы са Скалабродам выбраўся ў Кранштат.

Пад соснамі самае чыстае месца. Аднак палатку ставіць там не рашаемся -- баімся ўдару маланкі па дрэвах. Асталёўваемся пасярэдзіне выспы ў зарасніку лісахвосту.

Толькі абсталявалі бівак, як зноў пайшоў дождж з далёкімі грымотамі. Спяшаючыся, абы як нацягваем поліэтыленавы дах, таму ў адным месцы палатка пачынае працякаць, і Скалаброду даводзіцца да заканчэння дажджу нацягваць тое месца галавой.

Дождж спыняецца. Вызірае сонца. Але яно прыносіць мала радасці, бо настрой азмрочваюць мокрыя адзенне і абутак. Але ж трэба вячэраць. Усухамятку, бо чыстай вады і блізка няма, а ў балотнай палонікі плаваюць. Скалаброд выстаўляе ежу на цырату.

Валацуга распальвае вогнішча ў выкапанай дзікамі яміне. Яно надта вялікае для скварання сала, затое ў створанай гарачыні не так камары і сляпні кусаюць.


Паелі магазіннай тушонкі, скваранага сала. Запілі гарбатай з тэрмаса ды мінеральнай вадой. Доўга б яшчэ ў вечаровым змроку стаялі ля вогнішча, але чарговы дождж загнаў у палатку. Поліэтылен загадзя паправілі, і яна больш не працякала. Неба зачынілася дзесьці апоўначы.

Раніцай Валацуга зноў распаліў вогнішча, каб ратавацца ад камароў. Скалаброд расклаў паходную рыдлёўку і ўзяўся рабіць шурфы, каб высветліць, ці жылі тут людзі.


Адразу знайшоў попел на такой глыбіні, што вынікам пажару ён не мог быць. Значыць, культурны пласт зямлі тут. Значыць, мы сапраўды ў Кранштаце. Праўда, больш культурнага пласту Скалаброд не знайшоў. Ды і шукаў ён кепска, паколькі кітайская рыдлёўка сагнулася і часта зрывалася з фіксатара. Аднак дастаткова і аднаго доказу правільнасці нашага знаходжання.

Паснедалі. Мінеральная вада з ночы засталася, аднак запіць тушонку хацелася б гарбатай. А вады няма.

Згарнулі валацужны рыштунак і рушылі назад, на Вокана.


А вам схадзіць у Кранштат слабо?

Ваўчок ВАЛАЦУЖНЫ (Валадар ШУШКЕВІЧ). 2012 год. ЛЕПЕЛЬ.







Склифасовский: 14.07.2012 в 11:35 — 6 лет назад

Так точно, слабо.






Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
либо используйте:

Темы автора


  




Популярные за неделю


ЧЕЛОВЕК В ТРАНШЕЕ. ЛЮДЯМ ПОФИГУ — 4 дня назад,   за неделю: 579 
ЛАТЫШСКІ І БЕЛАРУСКІ БЕЛАРУСЫ ПРА СВАІХ ПРЭЗІДЭНТАЎ — 1 неделю назад,   за неделю: 402 
ДАСЯГАЕМ УЗРОЎНЮ ЎКРАІНЫ 2005 ГОДУ Ў СФЕРЫ ГАНДЛЮ — 3 дня назад,   за неделю: 359 
ПАДЕНИЕ ИНТЕРЕСА К ЧТЕНИЮ. Шуш Эсенскі — 6 дней назад,   за неделю: 353 
ПАПІЛІ-ЗАКУСІЛІ НАД ВЕРАБСКІМ КАНАЛАМ. ФотаФік — 7 дней назад,   за неделю: 341 
ПАДПОЛЬНАЯ ЗВАЛКА НАБІРАЕ РАЗМАХ — 2 дня назад,   за неделю: 306 
668. А ШТО ЗА ЎСХОДНЯЙ МЯЖОЙ РАЁНА? Тухта Валер — 21 час назад,   за неделю: 122 
 

Copyright © 2009 - 2018 — Леонид Огурцов

LEPEL.BY - Карта Лепеля

Пользовательское соглашение