Блукач ВАЛАЦУЖНЫ: 04.09.2015 (09:01) — 3 года назад БЛУКАЧ у ВКЛЦ. Пікнік з міфамі на рэчцы ПалявежыТема: Блукач у княстве Цмока ![]() ВКЛЦ - Вялікае княства Лепельскага Цмока. Я не шукаю Цмока. Ён усюдыісны. Я шукаю адпачынак у яго княстве. На гэты раз выбраў паляну на беразе балотнай рэчкі. Рэчка гэтая Палявежай называецца. Цмоку лёгка сюды забірацца - з Лепельскага возера па Эсе, а ў Юшках павярнуць у Пялявежу. Далей - балотная пойма ў атачэнні старых бароў, дзе суседнічаюць Вадзянік, Балотнік і Лесавік. Да іх у госці і прыплывае Цмок. Блукач вітае вас, балотныя, лясныя ды вадзяныя нячысцікі! Сёння буду начаваць у вашых уладаннях, валадары міфічныя. Калі ласка, да майго сціплага цяпельца, сябры-нячысцікі! Вылазь са сваёй воднай стыхіі, Вадзянік! І ты, Лесавік міфічны, спускайся з вышынь сваіх хваёвых! Выпаўзай, з твані балотнай, Балотнік зялёны! Я ведаю, што вы ўселіся ля вогнішча і разам са мной чакаеце часу паўночнага, каб на спачын падацца. Толькі вы нябачныя, бо вы - міфы. Пасябравалі, лічу, мы нядрэнна. А цяпер можаце разыходзіцца. Вас чакаюць гушчары лясныя, твані балотныя ды бездані рачныя, а мяне - мая хатка валацужная. Цёплая! На вуліцы адзін градус марозу трымаецца, а ў ёй тэрмометр паказвае тры градусы цяпла. Досыць спаць, Блукач! Балотнік вітае цябе з цудоўнай раніцай. І Вадзянік плынню бурліць, цябе будзіць. - Сонца промнямі, бы пілой, дрэвы пілуе, а ты дрыхнеш, аж валацужная хатка ад храпу хадуном ходзіць, - гэта ўжо сам галоўны князь Цмок за справу ўзяўся. А разбудзіў мяне Лесавік, забарабаніўшы сасновымі шышкамі па даху маёй хаткі. Якая раніца цудоўная, марозная! Хутчэй разгарайся, агонь Праметэя! Трэба моцы набрацца на дзень восеньскі пагодлівы. Да новага спаткання, міфы мае верныя! Начны адпачынак з вамі ўдаўся на славу. Чакайце мяне ў новым закутку Вялікага княства Цмока Лепельскага. | Темы автора Популярные за неделю ЮНЫЕ ПОДЖИГАТЕЛИ НАРОДНОГО ДОСТОЯНИЯ. Шуш Эсенскі — 7 дней назад, за неделю: 411 ![]() 691. МАСЛОБОЙНЯ. Шкиндер Василь — 6 дней назад, за неделю: 342 ![]() ЯК ЯК ЯК — 5 дней назад, за неделю: 298 ![]() РЭТРА БЛУКАННІ ВА ЎЛАСНЫХ АКВАРЭЛЯХ — 4 дня назад, за неделю: 295 ![]() 692. НЕСЧАСТНОЕ ПРОЗЯБАНИЕ В СЧАСТЛИВОЙ ЖИЗНИ. Кривко (Шаститко) Нина — 2 дня назад, за неделю: 276 ![]() ЯКАЯ ГАНДЛЁВАЯ НАКРУТКА Ў ЛЕПЕЛІ? — 1 неделю назад, за неделю: 255 ![]() 693. МОЙ ДОМ МЕНЯ КОРМИТ. Маркович Леонид — 21 час назад, за неделю: 236 ![]() |
Copyright © 2009 - 2019 — Леонид Огурцов | ![]() |
либо используйте: