Блоги LEPEL.BY

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ: 06.09.2015 (08:33) — 3 года назад

БЛУКАЧ у ВКЛЦ. Сховішчы нячысцікаў у Барку ля Чорнага ручая

Тема: Блукач у княстве Цмока    Сегодня: 1, за неделю: 10, всего: 644

ВКЛЦ - Вялікае княства Лепельскага Цмока.

Цяжка перажыць у лесе ноч восеньскую. Не з-за страху жахлівага. Не з-за холаду пранізлівага. З-за цёмнай ночы бясконцасці. Даўжэйшая яна за дзень, а таму бы год цягнецца. Таму адкладу начныя пошукі нячысцікаў да вясновага раўнадзёнства, калі дзень пойдзе ў наступ на ноч. А пакуль папрыглядваюся да глухмені лепельскай, дзе збіраюцца зімаваць пачвары лясныя ды азёрныя, рачныя ды балотныя. Пазначу тыя мясціны ў сваім фотанататніку ды распрацую планы стасункаў з істотамі міфічнымі Вялікага княства Літоўскага. Пачну з Барка сасновага. Таго, што прыціснуўся да гнілога балота безыменнага, ручаём Чорным утворанага. Само ж яно маладое - мо два ці тры дзесяткі гадоў таму назад Бабёр загаціў плацінай рэчышча ручая адвечнага, разліўся ён па даліне шырокай, разліў забраўся ў лес спрадвечны, згнаіў карані ялін вялізных, і яны засохлі змярцвелыя, бы тыя дзіды баявыя тырчаць з вады смярдзючай сукаватымі вершалінамі голымі. Але асталявацца трэба на месцы лагодным ды прывабным. Да яго прывядзе дарога лясная самотная.

Вось гэты бор, сонцам асветлены, па цэнтры Барка малавядомага падыдзе для табару позняга восеньскага.

Прагравайся скупым сонцам ранішнім, хатка паходная.

І - у пошукі нячысцікаў міфічных доўгачаканыя.

Застаецца толькі высветліць, пад якім вываратнем Лясун хаваецца.

Іх тут столькі, што вочы разбягаюцца.

Ад Блукача не схаваешся, сівы Лясун Мохавіч. Знайшоў нару тваю глыбачэзную.

Адшукаю і тваё логава падводнае, злы Балотнік Багнавіч:

Блукача не напалохаеш тванню, Бабром створанаю.

Каб не пні таўшчэзныя, нават не паверыў бы, што раслі тут дрэвы высачэзныя.

Змрок наўкола стаіць, бы сонца схавалася.

Твая ўзяла, Лясун Багнавіч! Логава балотнае не знайду бяскрайнім разлівам восеньскім.

Наведаю цябе зімой сцюдзёнаю, калі балота замосцяць маразы лютыя. А пакуль адпачывай у самоце здранцвелай, міф бессмяротны.

Займуся лепш адпачынкам звыклым, мо да снегу апошнім.









Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
либо используйте:

Темы автора


  




Популярные за неделю


СВИНСТВО ВОКРУГ МЕНЯ. Шуш Эсенскі — 2 дня назад,   за неделю: 660 
СПОРТ НА СОВЕТСКОЙ ПЕРИФЕРИИ. Шуш Эсенскі — 5 дней назад,   за неделю: 491 
ПЕРАХОД СКРОЗЬ ПАЛІГОННЫ ЛЕС. ФотаФік — 1 неделю назад,   за неделю: 292 
ТУХТА ПРЭЗЕНТУЕ КНІЖКУ — 1 неделю назад,   за неделю: 140 
РЫБНЫЙ ДЕНЬ. Шуш Эсенскі — 2 недели назад,   за неделю: 69 
682. АДМЕТНАСЦІ ПАСЕЛІШЧА ПАЛЯКАЎ. Тухта Валер — 2 недели назад,   за неделю: 54 



 

Copyright © 2009 - 2018 — Леонид Огурцов

LEPEL.BY - Карта Лепеля

Пользовательское соглашение