Блоги LEPEL.BY
БЛОГИ


 

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ: 08.12.2015 (00:08) — 2 года назад

Галопом по Африке. ГАБОН...


 

 Я здзіўлены, уражаны і адначасова напалоханы. У інтэрнэце пад доменам Габонcкай Рэспублікі (ga) створаны мой асабісты сайт  valatcu.ga

На сайце сабраныя мае працы за шмат гадоў. Зроблена ўсё прыстойна, пісьменна, за выключэннем некалькіх слоў на беларускай мове з памылкамі. Праведзена каласальная праца. Пра мяне змешчаныя дакладныя звесткі з раздзелу Об автореблогу Валадара Шушкевіча. Аднак я азадачаны тым, што да сайту не маю ніякага дачынення, і аб ім даведаўся літаральна ўчора ад сябрука, які выпадкова натрапіў на ўзгаданы сайт.

 Калі гэта зроблена з добрых памкненняў, я ўдзячны невядомаму стваральніку за прапаганду маёй творчасці. Добра, што ён не ўказаў мае кантакты. Няхай і надалей робіць тое, што, па сутнасці, павінен рабіць я сам. Аднак я ўмешвацца не буду, паколькі не ведаю, што рабіць. Зайсці на “свой” сайт для ўнёску нейкага тлумачэння не магу, паколькі ён патрабуе рэгістрацыі. А рэгістравацца я баюся: раптам гэта правакацыйная падстава, каб дыскрэдытаваць мяне ў будучыні. Там няма мадэратараў, тэкст невядома хто кантралюе, хіба толькі сам падпольны стваральнік. Ад майго імя там могуць такога нагарадзіць, за што мяне прыцягнуць да адказнасці. Таму я вымушаны публічна заявіць, што адмяжоўваюся ад сайту valatcu.ga Як наведвальнік заходзіць на яго буду, аднак ніякіх творчых унёскаў і каментароў рабіць не збіраюся.

 Калі раптам з´явіцца нейкае тлумачэнне гэтай незвычайнай падзеі ў інтэрнэт-прасторы, паведамлю ў раздзеле "Блукач в тридевятом княжестве" майго блогу.

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ.

7-12-2015.







Леонид: 08.12.2015 в 01:18 — 2 года назад

Прикольно! Поздравляю! Увас поклонник тайный появился




Василина Романовна 19: 08.12.2015 в 02:10 — 2 года назад

самопиар!!!Инфа 100500%




Блукач ВАЛАЦУЖНЫ: 08.12.2015 в 09:36 — 2 года назад

Унізе раздзела "Карта сайта" ёсць спасылка на заснавальніка Powered by Xmap

Быццам нічога страшнага ў тым няма:




Леонид: 08.12.2015 в 12:13 — 2 года назад

Не, это информация о разработчике программной платформы. Joomla - это бесплатная система.Об авторе ничего нет






Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
либо используйте:

Темы автора




 

Copyright © 2009 - 2017 — Леонид Огурцов

LEPEL.BY - Карта Лепеля

Пользовательское соглашение