Блоги LEPEL.BY

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ: 06.11.2016 (10:45) — 2 года назад

367. ЧЫГУНАЧНЫ МОСТ НАД ТАЎПЯНКАЙ. Тухта Валер

Тема: Лепельщина без прикрас    Сегодня: 3, за неделю: 5, всего: 1126

Звесткі пра аўтара тут.

 Дзевяноста адзін год таму назад, у маі 1925 года, пачалося будаўніцтва чыгункі, якая злучыла паміж сабой буйны транспартны вузел Орша з Лепелем. Ваенныя чыгуначнікі падчас будаўніцтва  сутыкнуліся з шэрагам прыродных перашкод, якія паўсталі на іх шляху. Чыгуначнае палатно мусіла пралегчы па моцна перасечанай мясцовасці са шматлікімі забалочанамі нізінамі і балотамі.

 Але самай галоўнай перашкодай з’яўляліся ручаі і рачулкі, якія паўставалі на шляху да намечанай мэты і зніжалі тэмпы быдаўніцтва. Праз водныя аб’екты было пабудавана шэраг драўляных мастоў. Пасля афіцыяльнага адкрыцця чыгункі Орша – Лепель восенню 1925 года работы па ўдасканальванню  магістралі працягвалі на працягу наступных некалькіх год.

 Першыя месяцы эксплуатацыі паказалі недасканаласць выкананых у спешцы работ, асабліва гэта тычылася  мастоў,  небяспекай для якіх  былі вясновыя паводкі. Прыродныя катаклізмы сталі асноўнай прычынай затрымкі руху па чыгунцы,  выводзілі яе з эксплуатацыі. Тады  было прынята рашэнне  аб будаўніцтве жалезнабетонных  мастоў.

 Адзін з такіх мастоў перакінуўся недалёка ад вёскі Горкі праз рэчку Таўпянку, што выцякае з возера Чэрцы і ўпадае ў раку Улу.

 На бакавой частцы бетоннага насцілу моста  будаўнікі пазначылі дату яго будаўніцтва “1929”.

  Лічбы зробленыя з цэментнага раствору добра захаваліся да нашага часу. Шкада, што цяпер такім чынам не ўвекавечваюць пабудаваныя аб´екты.

Напісана ў 2016 годзе.








Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
либо используйте:

Темы автора


  




Популярные за неделю


ПОИСКИ ПОХМЕЛЬНОЙ КРИНИЦЫ — 7 дней назад,   за неделю: 266 
СУРРОГАТЫ СОВЕТСКОГО ПЕРИОДА. Шуш Эсенскі — 2 дня назад,   за неделю: 241 
631. ВОЮЩЕЕ БОЛОТО ЗА БОРОМ. Демко (Шкирандо) Фаина — 1 неделю назад,   за неделю: 145 
635. КОНЦЛАГЕРЬ ВДОЛЬ ЖЕЛЕЗКИ. Апанович Виктор — 3 дня назад,   за неделю: 140 
 

Copyright © 2009 - 2018 — Леонид Огурцов

LEPEL.BY - Карта Лепеля

Пользовательское соглашение