Блоги LEPEL.BY
БЛОГИ


 

 : 22.01.2017 (22:05) — 6 месяцев назад

395. ВАЛАТОЎКІ: ПАДАРОЖЖА Ў ВЁСКУ-ПРЫВІД. Тухта Валер


Звесткі пра аўтара глядзець тут.

 

 Наш  чарговы шлях ляжыць у вёску Валатоўкі, якая схавалася ад цікаўных вачэй у самых што не ёсць дрымучых лясах Свядскай Пушчы. Апошнія жыхары з’ехалі з Валатовак больш за дзесяць гадоў таму назад.

  Назву вёсцы надалі курганы, якія знаходзяцца ад паселішча за некалькі кіламетраў. Дзевяць насыпаў паўсферычнай формы ўтвараюць невялікі курганны могільнік. Некалькі насыпаў падчас нашага наведвання могільніку ў 1999 годзе былі раскапаныя “чорнымі капальнікамі”. Наўкол валяліся чалавечыя косткі і два чарапы. Адзін вялізны курган знаходзіўся ўзбоч ляснога шляху, які ад Валатовак вядзе да дарогі Рэўтполле – Забаенне. У Забаенні, яшчэ раней нам распавядалі, што зямлю з кургана-валатоўкі бралі на падсыпку дарогі. На здымку вы можаце назіраць, што засталося ад старога пахавання тысячагадовай даўніны.

 Амаль штогод шляхі нашчадкаў праходзяць праз Валатоўкі. Таму маем магчымасць назіраць, як змяняюцца краявіды паселішча. Пачынаецца падарожжа ад гадзіўлянскага мосту, які знаходзіцца амаль у роўнай аддаленасці ад Слабады і Велеўшчыны. У восем гадзін раніцы слабадскія і велеўшчынскія сябры гуртка “Нашчадкі” дамовіліся сустрэцца ў гэтым месцы. Робім фота на памяць ля знака “Калгас “Радзіма” і рушым у дарогу.

 Шлях ляжыць лясной дарогай паралельна звілістай Эсе, якая хаваецца ад наз за лясным гушчарам справа. Крыху даводзіцца паблукаць пакуль дарога не выводзіць у даліну ракі Байны, прытоку Эсы. У адначассе хлопцы заўважаюць рэдкую птушку – чорнага бусла.

 Пераправіцца ўброд праз мелкае русла ракі не склала вялікіх цяжкасцей. Яшчэ некалькі кіламетраў - і мы ў Валатоўках.

 Вёска размяшчалася на вялікай пасчанай паляне, не мела правільнай планіроўкі. Хаціны былі раскіданыя па полі хаатычна, не ўтвараючы вуліцы. Але цэнтральная дарога праз вёску праходзіла. Яна і зараз бачная. Уздоўж яе ўжо высокай сцяной стаіць малады соснік, які пасадзілі па ўсёй плошчы Валатовак леснікі.

 Пра тое, што навакольныя мясціны, пакінутыя чалавекам, аблюбаваў мадзведзь, сведчаць сляды на дарозе. На працягу апошніх год ляснога касалапага госця часта бачаць у навакольных лясах.

 Валатоўкі – вёска-прывід, як і многія іншыя вясковыя паселішчы, пакінутыя апошнімі насельнікамі. Аб тым, што тут жылі людзі, нагадваюць апусцелыя пабудовы. Большую частку хат і гаспадарчых будынін разрабавалі марадзёры. Што засталося, прыйшло ў занядбанне, зарастае кустоўем і разбураецца.

 Нават бусел услед за вяскоўцамі пакінуў неседжанае месца.

 Фатаграфуемся ля адной з самых старых хацін.

 Яшчэ два гады таму гэта была даволі дыхтоўная будыніна. Але час няўмольны…

 Надышоў час рушыць у зваротную дарогу. У чарговы раз пераходзім уброд Байну, якая цячэ за некалькі соцень метраў ад Валатовак. Маршрут наш праходзіць праз заказнік “Клецішча”. Аб гэтым сведчыць адпаведная шыльда.

 Апошнія кіламетры маршруту даюцца ўсім з цяжкасцю. Сілы забіраюць пякельныя промні сонца. Але вось і гадзіўлянскі мост. У засені прыдарожных кустоў робім прывал. З апетытам даядаем рэшткі прысмакаў. Развітваемся і рушым па-хатах.

2014 год.







Мартин: 22.01.2017 в 22:41 — 6 месяцев назад

Кто и когда использовал курганные захоронения? Каковы были их религиозные убеждения? Кроме территории современной РБ где либо ещё имеются такие курганы?




Терентий: 22.01.2017 в 23:44 — 6 месяцев назад

Да! А у меня были одноклассники с Волотовок, каждый день в школу ездили, только зимой в интернате жили.






Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
либо используйте:

Темы автора




 

Copyright © 2009 - 2017 — Леонид Огурцов

LEPEL.BY - Карта Лепеля

Пользовательское соглашение