Блоги LEPEL.BY
БЛОГИ


 

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ: 16.03.2017 (22:54) — 8 месяцев назад

1) Генацыд на Лепельшчыне: ЖАКОВІЧА ПАСЕКЛІ НА КАВАЛКІ… Шуневіч Анатоль


 Нарадзіўся ў 1940 годзе ў вёсцы Валова Гара. Жыве ў Лепелі.

Пачатак.

  Жыццё вёскі Валова Гара пачалося з таго часу, як была пабудаваная Бярэзінская водная сістэма, злучыўшая рэкі Заходнюю Дзвіну і Бярэзіну, а ўвогуле – Чорнае і Балтыйскае моры. Жылі тут і раней людзі на невялікіх хутарах, але потым пачалі сяліцца на берагах выкапанай канавы.

 Спачатку ў “калавурках” жыла абслуга шлюзаў Сістэмы, затым сюды трапілі прадстаўнікі шляхты, пазбаўленыя дваранскіх тытулаў, званняў, маёмасці за ўдзел у супраціве царскаму рэжыму ды падтрымцы войск Напалеона.

 Падчас Сталыпінскіх рэформаў многія з іх за сімвалічную цану выкупілі надзелы на балотных астравах, лясных высечках. З цягам часу пабудавалі сядзібы, зрабілі раскарчоўку і меліярацыю, пасадзілі сады, абзавяліся цяглом ды іншай хатняй жывёлай.

 З надыходам калектывізацыі ўсіх хутарцаў прымусова перасялілі ў адно месца, уздоўж берагоў канавы. Маёмасць была абагулена ў калгас, зямля адышла ў карыстанне запаведніку альбо калгасу.

 Вёска на той час называлася Валова Гара – ад слова “вал”. Вакол вёскі такіх валоў некалькі, але самыя вялікія з іх Белая гара і Сіняя гара. Ніхто толкам не ведае, якія прыродныя з’явы альбо гаспадарчая дзейнасць чалавека ўтварылі тыя валы, невядомая і іх роля ў прыродзе. 

  Амаль такая ж гісторыя і вёскі Барсукі, толькі там канавы няма, а вёску падзяляе невялікая рэчка Цягбіца, што выцякае з Домжарыцкага балота. Пры ўтварэнні Бярэзінскага запаведніку вёска апынулася на яго мяжы, цяпер уваходзіць у яго склад. З пачатку 30-х гадоў пачалося будаўніцтва шашы Мінск – Віцебск, якая праходзіла паўз Барсукі.

 Гістарычна склалася так, што Валову Гару і Барсукі яднаюць аднолькавыя лёсы, а таксама лёсы людзей, пацярпелых ад сталінізму ды фашызму. У адным калгасе працавалі, на адных могілках хавалі сваіх блізкіх, мелі адзін лес, які быў і абаронцам, і карміцелем, дый адлегласць паміж вёскамі невялікая – тры кіламетры.

 Калі пачалася павальная калектывізацыя, дык ніхто дужа і не супраціўляўся. Але тых, хто не жадаў уступаць у калгас, прылічвалі да кулакоў і скіроўвалі далей ад радзімы, дзе большасць з іх загінула па дарозе з годаду ці на лютым сібірскім марозе.

 Нялёгка жылося ў калгасе, бо за працу нічога не атрымлівалі, а сям’ю неяк трэба было карміць. Прысядзібныя 40 сотак зямлі хіба што не давалі памерці з голаду.

 Вось так і жылі ў тыя гады. У 1937 годзе пачалося рабіцца штосьці незразумелае для людзей. З самага пачатку года даволі часта ноччу на хутары і ў вёскі наведвалася чорная машына і забірала калгаснікаў. “Хапуном”, “чорным воранам”, “крумкачом” называлі тыя машыны. Але арыштоўвалі людзей і міліцыянты, калі “крумкач” не мог даехаць з-за бездарожжа. Дык што ж гэта было?

 У 1964 годзе, калі я быў яшчэ юнаком, давялося працаваць у Лепельскім тэхнічным вузле сувязі манцёрам. Аднойчы, прымаючы ўчастак, старэйшыя мае калегі паклікалі на палудзень следчага, які ўжо быў на добрым падпітку. Дадаўшы яшчэ, ён пачаў скардзіцца на цяжкі лёс, што прыпаў на яго долю, ды распавядаць пра такія-сякія акалічнасці свайго жыцця і службы. Ці гарэлка, як кажуць, гаварыла ў ім, ці сумленне калі-небудзь прачыналася - вызначыць цяжка.

 Я добра памятаю тую размову. Ён гаварыў, што да вайны працаваў у органах НКУС (Народнага камісарыяту ўнутраных спраў). З вобласці на пэўны час даводзілі план, колькі трэба раскулачыць, колькі выслаць падкулачнікаў, а колькі арыштаваць “ворагаў народу”. План – закон, трэба выконваць. Тэлефанавалі ў сельскія саветы альбо калгасы і рабілі заказ на пэўную колькасць галоў. Старшыні енчылі, што ўсіх, каго трэба, арыштавалі, раскулачылі, саслалі, працаваць ужо няма каму. Даводзілася крычаць:

 - Сам хочаш пайсці на Салаўкі? Ці табе шкада “кашачай крыві”? (так называлі людзей каталіцкага веравызнання).

 Факты сведчаць аб тым, што ў першую чаргу былі вынішчаны беларускія сяляне-католікі. Потым пайшлі ўсе запар і, як факт, самыя бедныя ды тыя, што знаходзіліся далей ад актыву калгасу. Падпісваліся пад даносамі па чарзе актывісты, падключылі і непісьменных людзей ставіць крыжыкі, нават сваякоў ахвяраў. Стваралася кругавая зарука.

 Супрацоўнікі НКУС ехалі туды, дзе людзі жылі на водшыбе, на хутарах, каб ніхто не пачуў плач дзяцей, енк жанчын, дзе былі добрыя дарогі і моцныя масты. Арышты праводзілі ноччу. Тэхніка была нескладаная. На нейкай адлегласці ад сядзібы ахвяры спынялі “крумкача”, атачалі хату, двое грукалі ў дзверы.

 Допыты вяліся ў Лепелі. Здекваліся жудасна. Наш суразмоўца-следчы казаў, што ніводзін не вытрымліваў і падпісваў усё, у чым абвінавачвалі. Лепельцаў нейкі час трымалі ў Лепелі. Пасля прысуду скіроўвалі ў Воршу, дзе ў хуткім часе забівалі. Людзей з іншых раёнаў расстрэльвалі і ў Лепелі, у садзе “Дынама” (што пазней рабілі і фашысты). На месцы брацкіх магілаў цяпер знаходзіцца школа №3. Падчас яе будаўніцтва дзеці гуляліся з чарапамі, у якіх былі дзіркі ад куль. Расстрэльвалі людзей і дзесьці на беразе возера, але месца тое невядомае.

 Быў такі выпадак, калі жыхара Лепеля, Жаковіча, выклікаў следчы на допыт ды пачаў здзеквацца, і той не вытрымаў, даў рэшты так, што службовец два тыдні адбыў у шпіталі. Жаковіча ў тую ж ноч забілі, пасеклі на кавалкі ды прымусілі вартаўніка дзесьці закапаць. Вартаўнік так і зрабіў. Але злачынства нейкім чынам выкрылася. Прыехалі з Мінска следчыя разбірацца ў гэтай справе. Вядома, што жонцы нябожчыка сплацілі дзве тысячы рублёў.

 Сваю жудасную справу каты запівалі алкаголем. Для гэтых мэтаў ім спецыяльна выдавалі спірт. Наш суразмоўца-следчы казаў, што ролю катаў выконваў гурт з Расеі. Вядома, што пасля выканання забойстваў у “імпартаваных” катаў і іх мясцовых лёкаяў рукі былі па локці ў крыві.

 А людзі маўчалі, тоячы ў сабе і гора, і слёзы, і страх. Дый што маглі зрабіць жанчыны супраць страшнай машыны па знішчэнні людзей у мірны час, а не ў ваеннае ліхалецце? Трэба было зберагчы дзяцей для будучыні. Нават сёння падчас размовы пра той хапун, жанчыны, пацярпелыя ад генацыду, сцішаюць голас да шэпту, зашчэпліваюць дзверы ды засоўваюць на вокнах фіранкі, просячы нідзе не ўзгадваць іх прозвішчы. Колькі ж трэба было перанесці здзекаў, колькі жыць пад страхам ды няпэўнасцю, каб і сёння баяцца сказаць на поўны голас слова праўды?

 Памятаю, як у 1953 годзе, калі прыйшлі звесткі аб смерці Сталіна, усе ў школе плакалі альбо рабілі выгляд, што плачуць. Я апасля жалобнага мітынгу прыбег дахаты і яшчэ з парога трагічным голасам выгукнуў:

 - Мама, Сталін памёр! Усе настаўнікі і дзеці плакалі.

 Маці, абіраючы дробязную бульбу, не паварочваючы галавы, ціха прамовіла:

 - Ну і дзякуй богу. На аднаго гада меней стала. Але, хто мне верне бацьку, сястру, брата, дзядзькоў?

 З таго выпадку ў мяне вялікае сумненне зарадзілася наконт станоўчай ролі Сталіна ў гісторыі чалавецтва.

Напісана ў 1991 – 2017 гадах.

Працяг глядзець тут.







Иван: 17.03.2017 в 12:05 — 8 месяцев назад

Понравилась изложенная автором жестокая правда истребления не винных людей. И не просто убитых, а замученных предворительно в пытках. Жалко женщин - вдов оставленных палачами на долгие годы в муках ростить сирот - детей. И молчать, молчть как бы не заподозрили власти в их не лояльности к ним. Дед-всевед.




Кикимора Болотная: 17.03.2017 в 19:01 — 8 месяцев назад

Кто-бы сомневался........Иван, а мне жалко Вас, что Вы ничего хорошего не помните из своего Советского прошлого, а только репрессии, доносы, трупы. Неужели всё так плохо было? Так Вас обидела Советская власть? Как- никак работали Вы главным бухгалтером, значит получили какое-то образование. Заработали пенсию, и кажется не бедствоовали, не голодали. Промышляете писательством. Что не так-то? Откуда такие мрачные мысли? Перетряхивание правды-кривды.... Зачем? Почему? Ведь есть настоящая жизнь, вот она - здесь и сейчас, с проблемами сегодняшними. Всё остальное - история, для всех разная, и пусть лучше она будет светлая, потому что это была молодость, и неповторимые лучшие годы.




Дядя: 17.03.2017 в 19:59 — 8 месяцев назад

Каждая кикимора свое болото хвалит. А эта еще и нас туда тащит, чтобы манкуртами звались.




Кикимора Болотная: 17.03.2017 в 20:46 — 8 месяцев назад

Дядя, вот ты и иже с тобой, и есть манкурты, потому что помните только плохое, и забываете хорошее.




Николай: 17.03.2017 в 23:28 — 8 месяцев назад

Кикимора. Удивлён тебе !!! А ведь так и было. Что забыть миллионы уничтоженных? Предать забвению растерзанные судьбы, горе одиноких матерей, слезы детей "врагов народа"?

Да знать и помнить об этом надо. И надо не ради мести, а ради того, чтоб это не повторилось. Надо, чтоб люди жили и трудились на родных местах, или там где пожелают. Надо, чтоб не везли их в товарных вагонах в Сибирь или в Магадан и не выбрасывали их зимой среди тайги на мучительную смерть, да ещё с детишками. А КУРАПАТЫ?




Кикимора Болотная: 18.03.2017 в 01:15 — 8 месяцев назад

НИКОЛАЙ, да согласна я с тобой, помнить нужно, что-б не повторялось, но почему только плохое? И почему муссолить без конца, разжигать, копаться в грязи, ну противно же.. ноют и ноют....я другое помню о Советском Союзе и сама, и то, что рассказывали родители, и бабушки мои. Например, в нашей деревне всё делали коллективно, и работали, и отдыхали.... и пели..,ах, как пели да плясали, душа разворачивалась, и между прочим дома на замки не закрывались, вот как жили, открыто и просто.




Иван: 18.03.2017 в 13:28 — 8 месяцев назад

Забыть -значить простить, или простить и забыть.Нет дорогие, у иеня это не получается. Бог даровал мне жизнь, послав на речку Таню Позднякову, чтобы она спасла мне жизнь, и она это сделала. (Из Памяти о прошлым). Разве можно забыть: как НКВД-ист при оресте отца не дал мне обнять его, а при выводе схватил меня за шиворот и швырнул в угол к родным; как шли мы по улице, проважая живого отца в последний путь, мать ревела навзрид,а мы выли как щенки отнятые от суки; как у нас не было дров, и мама носила на спине в мешке обрезки за три километра со стройзавода; как дома не было ни копейки денег и она пошла на работу голодная, жалея маму побежал вперёд, нашёл в пруду у райиполкмо, на счастье целую бутылку, сдал, а полученные 50 коп. отдал маме; как я голодный, придя со школы искал чтобы что-нибудь сьесть, но ничего не было ни дома , ни в огороде, уснул голодый, заметила это соседка- еврейка и дала маме стакан овсянки на кашу; а как мы с мамой пилили на дрова тупой пилой сухой ствол яблыни, как пила елозила по дереву, не проникая вглубЬ, как мама со слезами, проклиная Сталина, побежала в дом и плюнула на его портрет, вскорости вернулось и вытерла портрет насухо, как бы кто не заметил и саму не посадили. А разве можно забыть, как на первом курсе Белорусской сельско хозяйственной аккадемии на общим собрани НКВД-ист велел, у кого родители враги народа и не указано в автобиографии, пойти и указать. Пришлось взять докуметы и вернуться доиой в Лепель. "Память о прошлом" Это разве всё? Дед-всевед

Было и хорошое к месту вспоминаю, и говорю, и пишу, но здесь пришлось ответить на вызов форумчанки.




Кикимора Болотная: 18.03.2017 в 16:40 — 8 месяцев назад

опять щенки и суки.....это уже мания...., а как же вы всё-таки стали главбухом, при таком клейме?




Иван: 23.03.2017 в 23:47 — 8 месяцев назад

Не пойму почему К.Б. коробит название самки - сука, самца -кобель из семейства псовых. Я считаю не правильным называть в объявлениях самца - мальчиком, а суку - девочкой. Пожалуйста не делайте мне замечаний по этому поводу.. Хорошее в моей жизни было, вот, например, лето 1938 г. меня приняли в детский сад , был солнечный день, игрушек много, кормили хорошо, на завтрак дали манной каши, яичко и стакан какао с булкой, намазанной настоящим маслом. Такой еды дома не было, но стоило тёте Фрузепостращатьменя милиционером, если не буду слушаться её, как сразу пропало всякое желание ходить в садик, и я больше до школы не ходил. Врагом народа меня никто не называл, но чувствовал я, что могут сказать, приходилось всегда быть начеку.К счастью, в скором времени началась война и к нам пришли немцы. Всё на время замерло для нас детей.До войны ребята, зная моё положение, помогали мне, сын командира Красной Армии одноклассник всегда делился французской булочкой, а второй одноклассник еврейчек Сеня сообщал мне куда повезут завтра бакалейные товары (отец у него работал на базе.) После войны старался быть не заметным не вызывая на себя отрицательного внимания, как бы кто не вспомнил какого я поля ягода. Взяли на работу на радио узел, помню,по сей день ,с благодарностью КН - Начальника Канторы Пшонко Ивана Миныча, а мог и не взять. Главным бухгалтером стал после института в 1967 г. Поступал в 1959 в Хрущёвскую оттепель. оттемы ушёл из-за К.Б, но вернусь. Дед-всевед.




Кикимора Болотная: 24.03.2017 в 00:42 — 8 месяцев назад

ИВАН, меня коробит не именнно названия, а ваши сравнения псовых с человеками. Поверьте мне, я понимаю, что может быть даже не вправе делать вам замечания, но вот опять:

""К СЧАСТЬЮ, В СКОРОМ ВРЕМЕНИ НАЧАЛАСЬ ВОЙНА И К НАМ ПРИШЛИ НЕМЦЫ", вот как прикажите понимать эту фразу? Лично в моём понимании, война - это несчастье, как и для большинства нормальных людей.

Я несколько раз перечитала, думала, может у меня крыша едет., нет, крыша на месте, и фраза на месте, как говорится, что написано пером, не вырубишь топором.




Иван: 14.11.2017 в 20:30 — 5 дней назад

Отвечаю: 1) Почему Вас не коробит, когда сучонку называют девочкой, а кобелька мальчиком?

2) С началом войны изменилось состояние психики. Пред военный постоянный стрес "сына врага народа" сменился на страх войны, о котором я слышал из советской пропаганды.Немецкий страх предстояло ещё узнать, а Советский уже ушёл. Как оказалось потом по национальному признаку безвинно пострадали только евреи. Мне лично было их жалко и тогда, и теперь...

3) К.Б. олишите о своей счастливой жизне в Стране Советов и всё в розовых красках! Дед-всевед.






Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
либо используйте:

Темы автора




 

Copyright © 2009 - 2017 — Леонид Огурцов

LEPEL.BY - Карта Лепеля

Пользовательское соглашение