Блоги LEPEL.BY

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ: 21.03.2017 (21:31) — 2 года назад

6) Генацыд на Лепельшчыне: БУЕВІЧЫ ПАМЕРЛІ Ў ВАГОНЕ. Шуневіч Анатоль

Тема: Генацыд на Лепельшчыне    Сегодня: 3, за неделю: 13, всего: 834

Заканчэнне. Пачатак глядзець тут, парярэднюю частку – тут.

Узгадваюць жыхары Барсукоў і Валовай Гары

 З хутара Папоў Кашэль арыштавалі Прываду Мікалая Лазаравіча, хаця данос быў напісаны на Прываду Мікалая Міронавіча. І калі першы сказаў, што выйшла памылка, дык яму адказалі, што ворганы не памыляюцца. Не адпусцілі, бо патрэбныя былі галовы, а не віна чалавека. Так і загінуў чалавек.

 …З хутара Будрэвічаха арыштавалі Будрэвіч Альжбету, і яна паўтара года правяла ў Аршанскай турме. Здароўе было падарванае, часта хварэла. Калі пасля прыходзіў брыгадзір, дык яна казала:

 - Праз цябе я жыццё паклала.

 На гэта ён адказваў:

 - Маўчы, баба, а калі многа будзеш балбатаць, то зноў там будзеш.

 Вядома, што быць там Альжбета не хацела.

 …З хутара Буевічаха выслалі сям’ю Буевіча Антона. Яна складалася з 11 чалавек. Дык вось, з усёй сям’і засталася адна дзяўчынка Юзя. Калі ў вагоне ўсе памерлі, і жыць заставаўся хворы бацька з дачкой, ён сказаў, каб яна вярталася дахаты. Нейкім цудам Юзі пашанцавала вярнуцца, дзе прысвоіла пашпарт памерлай жонкі брата. Давялося жыць пад чужым прозвішчам у Красналуках, дзе выйшла замуж за старшыню мясцовага калгаса. Далейшы лёс невядомы.

 …З хутара Мар’янова быў высланы Закрэўскі Браніслаў з сям’ёй, якая складала восем чалавек. Кажуць, што ўсе ў ссылцы загінулі, але ёсць сведчанне, што адна дзяўчынка засталася жывая.

 …Лёсы многіх рэпрэсаваных застаюцца невядомымі. Няма дзяцей, няма сваякоў. Высеклі страшэннай сякерай генацыду ўсіх пад корань.

 Вядома, што зямля без догляду не будзе радзіць. Тыя гаспадары, што засталіся кіраваць, менш за ўсё дбалі аб працы. А што маглі зрабіць голымі рукамі бедныя жанчыны ды іх дзеці. Грымнуўшая вайна падабрала старэйшых сыноў і ўвогуле лепшых людзей. Сталіншчына знішчыла ўвесь генафонд нашай шматпакутлівай бацькаўшчыны. Там, дзе калісьці кіпела жыццё, квітнелі палі, сёння магільная цішыня, ды зрэдку бегаюць звяры. Рэчкі забалоціліся, зараслі чаротам, Бярэзінская сістэма знішчана.

 Не пачуць тут вясёлых беларускіх песень, не чуваць прыгожай беларускай мовы. Моладзь увогуле пакінула гэтыя мясціны, ні дзяцячага смеху, а ні сабачага брэху. Бяздумна дзейнічалі колішнія партапаратчыкі, мала дбаюць і сёняшнія ўлады аб далейшым лёсе аднаго з прыгажэйшых куточкаў Лепельшчыны.

 Дзясяткі размоў давялося мне правесці з людзьмі, бацькі ці блізкія якіх загінулі ў тыя гады. Цяжка даюцца родным успаміны, але ўсё, вышэй напісанае, я пачуў з іх вуснаў, і толькі тры чалавекі адмовіліся ад размовы: адзін – камуніст-ветэран, двое – дагэтуль скованыя страхам жанчыны. З іх адна ўвогуле адраклася ад бацькі. Вось на чым і трымалася савецкая ўлада: на жывёльным страху, на нямым маўчанні, на рабскай пакорлівасці, на добраахвотным бяспамяцтве.

 Многіх з маіх суразмоўцаў ужо няма на гэтым свеце. Яны так і не дачакаліся рэабілітацыі сваіх продкаў.

 Лічу, што трэба дамагацца міжнароднага асуджэння сталінізму як злачыннай з’явы, як злачынства супраць чалавецтва на ўзроўні ААН, скласці мартыралог Беларусі, дзе пайменна будуць пазначаныя ахвяры сталінскіх рэпрэсіяў, і толькі тады будзе бачна, чаго вартыя рэвалюцыя 1917 году і тэорыя правадыроў камунізму.

1991 – 2017 гады.







Петр: 22.03.2017 в 14:41 — 2 года назад

Блукач, а нет ли у Вас воспомонаний Вашего коллеги Кривца Николая о своем отце Кривце Семене? В 70-е годы в "Ленинском сцяге" о нем некто Заболотский в восхитительных тонах писал как об организаторе первого колхоза и борце с кулачеством. Пишу без издевки, просто интересно было бы почитать, если такие материалы у Вас есть






Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
либо используйте:

Темы автора


  




Популярные за неделю


ЧЕЛОВЕК В ТРАНШЕЕ. ЛЮДЯМ ПОФИГУ — 4 дня назад,   за неделю: 602 
ДАСЯГАЕМ УЗРОЎНЮ ЎКРАІНЫ 2005 ГОДУ Ў СФЕРЫ ГАНДЛЮ — 3 дня назад,   за неделю: 368 
ПАДЕНИЕ ИНТЕРЕСА К ЧТЕНИЮ. Шуш Эсенскі — 6 дней назад,   за неделю: 358 
ПАДПОЛЬНАЯ ЗВАЛКА НАБІРАЕ РАЗМАХ — 2 дня назад,   за неделю: 329 
ЛАТЫШСКІ І БЕЛАРУСКІ БЕЛАРУСЫ ПРА СВАІХ ПРЭЗІДЭНТАЎ — 1 неделю назад,   за неделю: 295 
ПАПІЛІ-ЗАКУСІЛІ НАД ВЕРАБСКІМ КАНАЛАМ. ФотаФік — 1 неделю назад,   за неделю: 224 
668. А ШТО ЗА ЎСХОДНЯЙ МЯЖОЙ РАЁНА? Тухта Валер — 1 день назад,   за неделю: 148 
 

Copyright © 2009 - 2018 — Леонид Огурцов

LEPEL.BY - Карта Лепеля

Пользовательское соглашение