Блоги LEPEL.BY

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ: 07.12.2011 (08:00) — 7 лет назад

РЫБАНЕЦ НА ПАЛІГОНЕ

Тема: Прырода Лепельскага краю    Сегодня: 1, за неделю: 3, всего: 540

Пра возера рыбанец мала хто ведаў у ранейшыя часіны. Прычына таму -- знаходжанне яго на былым вайсковым палігоне, на сярэдзіне шляху паміж ваеннымі гарадкамі Заслонава і Бароўка, куды цывільнаму люду забаранялася заязджаць і заходзіць.

У першы зімовы выхадны рушыў адпачываць на Рыбанец. Найкарацейшы шлях да яго -- з Мінскай шашы ў Старым Лядне звярнуў на Вялікае Жэжліна, за ім -- Малое Жэжліна і Ірынполле, у Экімані заехаў у густы лес, які праз пару кіламетраў прывёў на Палігон (гэтую назву мясцовасць будзе насіць вечна). Па ім роўна сцелецца бойкая пясчаная дарога. Там, дзе не так даўно гойсалі танкі і выбухалі снарады, паспеў вырасці спецыяльна пасаджаны малады соснік. Гэта прыродзе дапамаглі рэкультываваць былы вайсковы аб’ект ахоўнікі лесу з Лепельскага лясніцтва Крупскага ваеннага лясгаса. Добра захаваліся шырокія і глыбокія барозны ад лесапасадачнага плуга.

У кірунку Заслонава злева да дарогі падступае больш сталы сасновы лес. За ім адгадваецца спуск у нізіну, далёка за якой у воблачнай смузе зімовага бясснежнага дня паўстае сіняватая палоска лесу. Інтуіцыя падказвае, што ў нізіне і павінен знаходзіцца Рыбанец. Ды вось і лясная дарога адгаліноўваецца да яго. Упіраецца яна прама ў прагал сярод чароту.

Азёрная катлавіна лопасцевай формы выцягнутая з захаду на ўсход. Вадазбор плошчай 2,11 квадратнага кіламетра спадзіста-хвалісты складзены з пяскоў, 44 працэнты пад лесам.

Рыбанец уваходзіць у басейн Улы. Выцягнуўся ён на 1,27 кіламетра, змяшчае ў сабе 1,23 мільёна кубаметраў вады, плошча воднага люстра -- 0,34 квадратнага кіламетра.

Заглыбленне пясчанага дна паступовае. Далёка ад берага добра праглядваецца белы грунт, нягуста ўсланы гнілымі расліннымі парэшткамі. Найбольшая глыбіня возера -- 11,2 метра, сярэдняя -- 3,6 метра. Празрыстасць вады -- 1,9 метра. Слаба праточнае -- з захаду выцякае ручай у раку Бярозаўку. Зарастае на двухметровай глыбіні. Шырыня палосы надводнай узбярэжнай расліннасці ад пяці да 25 метраў. Яна рэдка дзе падпускае да адкрытай вады. Водзяцца лешч, гусцяра, шчупак, акунь, плотка, карась, лінь.

Найбольшая шырыня Рыбанца 440 метраў. Добра бачна, як на супрацьлеглым беразе парослая лесам града ці дамба цягнецца на некалькі дзясяткаў метраў. Пад спускам з яе -- утульны бераг. Хацелася б перакінуцца туды, аднак першапачаткова такую задачу перад сабой не ставіў.

Берагавая лінія працягласцю 4,58 кіламетра ўтварае два плёсы з глыбінёй сем і 11,2 метра. Берагі нізкія, зліваюцца са схіламі, пясчаныя, задзерванелыя, месцамі пад хмызняком. На поўнач і поўдзень невялікімі ўчасткамі пойма мае шырыню ўсяго да пяці кіламетраў.

З боку галоўнага палігоннага шляху ўздоўж берага цягнецца слаба прытоўчаная дарога. Яна капіруе канфігурацыю воднага ўрэзку. Схілы вышынёй ад двух да 10 метраў спадзістыя, пясчаныя і супясчаныя, параслі дрэва-хмызняковай расліннасцю.

Для прывалу выбіраю іглістую пляцоўку між соснамі побач з паваленай і засохлай хваінай -- гатовыя дровы для вогнішча. Для адпачынку месца зручнае, для рыбалкі -- непрыдатнае. Да возера не падступіцца -- хмызняк і чарот не пускаюць. Набраць вады можна толькі ў прагале пры першапачатковым пад’ездзе з бойкай дарогі.

Час бег, але пакідаць палігон не хацелася -- з-за хмар час ад часу вызірала бляклае сонейка, весела трашчаў агонь, у палатцы было зусім цёпла, быццам улетку.

Сабраў валацужны рыштунак толькі а 17-й гадзіне. Падышоў да матацыкла і абамлеў -- задняе кола было канчаткова здзьмутае. Уключыў халастыя абароты ды збоку сам пайшоў. На хаду падрэгуляваў работу рухавіка пад хуткасць пешахода, каб не бегчы. Пакуль пераадолеў тры кіламетры да Экімані, зусім сцямнела. Пагрукаў у першую асветленую хату. Мужык, не адчыняючы дзверы, сказаў, што ў вёсцы жывуць адны дачнікі, іх цяпер няма, і помпу знайду хіба што ў Ірынполлі. Там вясковец зусім збіў настрой паведамленнем, што яна іожа быць толькі ў Малым Жэжліне ў Лёнькі-трактарыста. Хату яго па наводцы Ірынпольца адшукаў лёгка. Быў гэта пенсіянер Леанід Яршоў. Ён не толькі даў помпу, але і дапамог выраўняць штуцэр у зрушанай камеры…







Склифасовский: 07.12.2011 в 14:54 — 7 лет назад
Нормальный расказ такой, интересное и полное описание озера, ни разу не был. На простой машине по-прежнему не проехать?



Валацуга: 07.12.2011 в 17:38 — 7 лет назад

Скліфасоўскаму! Праехаць на легкавіку лёгка з Заслонава -- там жа пясчаная дарога. З яе будзе бачны Рыбанец.




Cvetik: 07.12.2011 в 17:58 — 7 лет назад

Проехать к Рабанцу можно с нескольких сторон. И именно к тому месту, где все оборудовано под отдых. Со стороны Иринполья, но там препятствие небольшое - ручей, но машины проезжают. Со стороны Халимонава, и со стороны Боровки. Два последних пути практически нормальные. Но ехать туда лучше летом. можно совместить приятное с полезным: сбором грибов, и купанием. Грибы там практически под ногами, и берег хороший. Я там в своё время каждый кустик знала.




Cvetik: 07.12.2011 в 18:39 — 7 лет назад

Ещё хочу добавить. Это озеро на меня произвело немного мрачное впечатление. Оно вплотную окружено лесом, и все деревья, окружающие Рабанец, отражаются в прибрежных водах, а так как озеро небольшое, то и кажется оно мрачноватым. Компанией, конечно, отдыхать хорошо, но я была одна и мне было жутковато.




Batas: 07.12.2011 в 19:01 — 7 лет назад

Мой дед был лесником в данном районе, будучи пацаном, мне приходилось там кататься с дедам. Со стороны Иринполья ручей вполне проезжаем, Склиф, можно ехать и на простой машине, проверено))) Дом деда был самым последним, как раз ближайшем к ручью))))) Помню пацаном был еще, катался там верхом на лошади, до ручья и назад, поля еще с обеих сторон были засажены морковкой и свеклой))))




Минчанин: 07.12.2011 в 23:01 — 7 лет назад

ВАЛАЦУГА! вот ты знаешь практически каждое озеро в районе.а ты можешь подсказать в каком озере или реке, в лепельском районе, водится СОМ.( только если не затруднит, то на русском языке).

РЕБЯТА КТО ЗНАЕТ ТОЖЕ ПОДСКАЖИТЕ. ПОМОГИТЕ НЕСВЯДОМАМУ МИНЧАНИНУ.




ЛОВ: 07.12.2011 в 23:13 — 7 лет назад

Летом у нас на Рыбанце( это озеро) их даже слышно вечером




Валацуга: 08.12.2011 в 07:57 — 7 лет назад

Мінчаніну! Самы на Лепельшчыне вывеліся, бы цмокі. Іх ловяць у Уле на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна -- вышэй за сярэднюю плынь ракі. Не выключана, што яны могуць заплываць і ў вярхоўі. Не чуў, каб хтосьці вывудзіў сама ў Лепельскіх азёрах. Да вайны ж яны вадзіліся нават у Бярэшчы.






Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
либо используйте:

Темы автора


  




Популярные за неделю


РЫБНЫЙ ДЕНЬ. Шуш Эсенскі — 7 дней назад,   за неделю: 507 
ТУХТА ПРЭЗЕНТУЕ КНІЖКУ — 21 час назад,   за неделю: 257 
682. АДМЕТНАСЦІ ПАСЕЛІШЧА ПАЛЯКАЎ. Тухта Валер — 4 дня назад,   за неделю: 245 
ЮШКИ — 1 неделю назад,   за неделю: 140 
ВЫЙШЛА КНІЖКА ПРА ЛЕПЕЛЬСКІХ КАВАЛЕРАЎ. Шуш — 7 месяцев назад,   за неделю: 51 
681. «ПОЛЬСКІЯ ШПІЁНЫ». ШКОЛА. Тухта Валер — 2 недели назад,   за неделю: 50 



 

Copyright © 2009 - 2018 — Леонид Огурцов

LEPEL.BY - Карта Лепеля

Пользовательское соглашение