Блоги LEPEL.BY
БЛОГИ


 

 : 28.04.2017 (22:17) — 3 месяца назад

444. ФРАНТАВЫ ДЗЁННІК 1943 ГОДУ. Палонскі Пётр


Звесткі пра аўтара глядзець тут, папярднюю частку дзённіку - тут.

  1/1. Новы год сустрэлі выдатнымі поспехамі на франтах. Занятыя Вялікія Лукі. Учора ўвечары быў на прыёме ў к-та Паўлава.

 10/1. Больш за тры дні быў хворы. Заняты Маздок, Нальчык, Прахладны, Марозаўскі. Засталося да Растова менш за 100 кіламетраў.

 18/1. Ветрава. Нашы часці на Варонежскім напрамку прасунуліся на 50 - 90 кіламетраў. Захопленыя вялікія трафеі. Аб родных нічога невядома.

 11/2. Да 29/1 быў у “Кошчыным Шары”. Пачаў атрымліваць “Советскую Белорусь”. З 1 па 8 лютага быў у камандзіроўцы. У Сазонавай бабулі ў Маскве добра адпачыў. Работа ранейшая. Занятыя: Курск, Белгарад.

 17/2. Пакінулі Холмец. 9-га праехалі праз Гжацк. Занятая Сычоўка. Занятыя: Растоў, Варашылаўград, Харкаў. Бачыў Пятра Сцяпанавіча. Гутарыў з ім аб роднай Беларусі.

 16/3. 15-га праехаў Вязьмай. Уся разбураная. Спыніліся ў Сямлёве. Нашы перайшлі Дняпро ў раёне Холм - Жыркоўскі. Занятыя: Нова-Дугіно, Белы, Андрэеўск, Цёмкіна. Уперад на Захад.

 20/3. Сямлёва. Узгадваецца ліпень 1941 года. Ці давядзецца зноў сустрэцца з тымі, з кім я быў тут у 1941 годзе?

 31/3. Пакінуў Сямлёва. Шлях на Юхнаў. Начавалі з Іванам Мікалаевічам у вёсцы Вешкі, у Слабодцы.

 31/3. Грыдзенкі. Работа як у Арыхоўне. Загінуў Голубеў. Вельмі шкада земляка.

 8/4. 8 красавіка загінуў Гутар.

 21/4. Грыдзенкі. Паранены Бажыдараў. Астатнія дні нашы самалёты моцна “лупяць” Кёнігсберг, Данцыг. Учора бачыў у сне сваіх родных - бацьку, маці, Палагею.

 25/4. 23-га выехаў у камандзіроўку. Спяшаўся да месца прызначэння. Адчуваў сябе хворым. Пад вечар 24-га прыбыў у Русіно. Са здачай пошты атрымлівалася непаразуменне, але справу ўладкаваў. Адпачывалі ў адной гаспадыні, якая добра ведае Пшонку Іллю Іванавіча. Гамаюнаў іграў на сваім гармоніку.

 30/4. Заўтра 1 мая. Пакідаем Грыдзенкі. Напрамак на Гжацк. Крыху пацярпеў Бубноў. Наш урад парваў дыпламатычныя адносіны з Польшчай. Незадачлівы генерал Сікорскі.

 2/5. Мятліва. Зноў бачыў начальства грыдзенскае. Ім сёння пашанцавала.

 4/5. Пакінуў Маскву. Начаваў у Сазонавых знаёмых.

 7/5. Ліпцы. Нашы самалёты бамбілі Гомель, Мінск, Оршу, Бранск. На Кубані ідуць моцныя баі.

 10/5. Саюзнікі занялі Бізэрту і Туніс. Ідуць моцныя баі на Кубані. Часта задумваюся аб сям’і. Зіначка! Томачка! Чакайце! Хутка прыйду да вас!

 19/5. Нашы самалёты моцна бамбяць чыгуначныя станцыі, асабліва Бранск. Ваенныя дзеянні ў Тунісе закончыліся. Захоплена ў палон больш за 150 тысяч немцаў і італьянцаў. Чакаюцца новыя падзеі.

 26/5. Учора загінуў П.С. Казлоўскі. Вельмі шкада таварыша. Зібіраў са сваёй камандай выехаў у іншую брыгаду.

 29/5. Жыву па-ранейшаму.

 5/6. Шкада будзе пакінуць Ліпцы.

 7/6. Адчуваю сябе кепска. Заўтра будзе пастаноўка. Асабліва клапоціцца ініцыятар у гэтай галіне.

 11/6. Еду ў Сямлёва з Мішчанкам. Наступае лета. Чакаю ў Гжацку на станцыі цягніка.

 14/6. Змен асаблівых няма. Спяшаюся з камандзіроўкі ў Ліпцы.

 22/6. Споўнілася два гады Айчыннай вайне. За апошні час многае давялося пабачыць. Многаму давялося навучыцца. Наступіў трэці год вайны - год поўнай перамогі над ворагам. Час поўнай расплаты набліжаецца. На франтах зацішша - перад навальніцай. Хмарыцца неба над Германіяй. Маланка ўжо пачынае… Знаходжуся ў раёне Валакаламска па справе Сідарава. Заўтра - у зваротны шлях. Думаю пабачыцца зноў з Косцем…

 28/6. 26-га вярнуўся з камандзіроўкі. Начаваў у К. Знаходжуся ў Гжацку. Шукаю Кузняцова. Давядзецца ехаць у Мажайск.

 2/7. Два гады як пакінуў Свяды. Узгадваю ясны гарачы дзень. Успамінаю мінуты выезду са Свядаў. Успамінаю наш увесь шлях да Вязьмы.

            СВЯДЫ.

 Лепель… Свяды… Велевщина… Фоня…

 Вспоминаю прошлые года.

 Даша… Дуня… Господарик… Соня…

 Не забыть мне Свяды никогда.

     Мы там жили как семья едина:

     Веселились, били домино.

     А порою полная корзина

     Нас встречала хлебом и вином.

 Патефон играл нам для забавы,

 А пластинок сколько - на выбор…

 Вместе дружно мы для Свядской славы

 Вечерами заводили хор.

     Нас любили, все нас почитали,

     И просили: спойте: «Сулико».

     И мы пели, и стихи читали…

     А теперь так Свяды далеко.

 Где, друзья вы? Я про вас не знаю,

 Писем теплых я от вас не жду.

 Придет время - я про вас узнаю,

 Возвращайтесь в Свяды - там я вас найду!

 7/7. На Арлоўска-Курскім і Белгародскім напрамках пачалося наступленне немчуры. Усе атакі адбіты. 4 ліпеня быў у Ліпцах. Пераходзім у іншую брыгаду. Атрымаў пасылку ад Косці. Пабачыцца не давялося.

 14/7. Лапасня. Далейшай службы яшчэ не ведаю. На Арлоўска-Курскім і Белгародскім напрамках ідуць моцныя баі. Саюзнікі высадзіліся на Сіцыліі.

 19/7. Сябры ад мяне разышліся. Пайшоў і Альховіч. Думаю, што заўтра і сам атрымаю прызначэнне. На Арлоўска-Курскім участку фронту нашы войскі прасоўваюцца на захад. Саюзнікі ў Сіцыліі займаюць усё новыя гарады. набліжаецца рашучая бітва.

 23/7. Атрымаў новае прызначэнне. Там Кузняцоў, Ліскоў, Салаўёў, Яблонскі. Я па сваёй спецыяльнасці. Шкадую, што не трапіў да Цыганова. На новым месцы ўсе не так, як было ў 144.

 24/7. Заняты горад Болхаў.

 28/7. На Арлоўска-Курскім напрамку нашы войскі працягваюць наступленне. За 26-га прасунуліся на 5 - 10 кіламетраў. Мусаліні пайшоў у адстаўку. Яго месца заняў Бадальё, які ў сваім выступленні заявіў, што вайна працягваецца. Нядоўга і яму давядзецца быць “верхаводам”. Пачаліся баі на Ленінградскім фронце.

 30/7. У Італіі распушчаная фашысцкая партыя. Як бачна, Італія хутка выйдзе з вайны. Не зусім прыемна гэта для Гітлера.

 2/8. Пачаліся баі на паўднёвы захад ад Варашылаўграда, у раёне Мгі. На Сіцыліі ваенныя дзеянні набліжаюцца да заканчэння. Падзеі ў Італіі яшчэ не зусім зразумелыя. Адно вядома - італьянскаму фашызму надышоў крах. Пачаліся дэманстрацыі супраць немцаў у Будапешце. Трэба чакаць новых падзей.

 3/8. На Арлоўскім напрамку наша наступленне працягваецца. Да горада засталося восем кіламетраў. У раёне Варашылаўграда немцы атакі спынілі. Саюзнікі моцна бамбяць Неапаль.

 7/8. 5-га заняты: Арол, і Белгарад. Масква салютавала нашым воінам. Трэба чакаць новых поспехаў.

 14/8. Заняты Чугуеў. Нашы знаходзяцца за восем кіламетраў ад Харкава і за сем кіламетраў ад Карачава.

 20/8. Нашы знаходзяцца за 30 кіламетраў ад Бранска. Ваенныя дзеянні ў Сіцыліі закончыліся поўнай перамогай саюзнікаў. Чэрчыль і Рузвельт прадаўжаюць у Канадзе нараду. Аб чымсьці дамовяцца.

 25/8. 23-га вырваны з нямецкіх лапаў Харкаў. На паўднёвы захад ад Варашылаўграда нашы прарвалі нямецкую абарону і прасунуліся на 30 - 35 кіламетраў. Жыву па-ранейшаму.

 30/8. Заняты Сеўск. Сёння фатаграфаваўся. Заняты Таганрог.

 3/9. Занятыя Рыльск, Ельня, Дарагабуж, Чысцякова, Лісічанск, Варашылаўград. Сумы.

 4-5/9. Масква. Бачыў кінакарціну “Паветраны рамізнік”. Занятыя: Горлаўка, Макееўка. Саюзнікі высадзіліся ў Паўднёвай Італіі.

 7/9. Занятыя: Канстанцінаўка, Чырвонаармейскае, Бахмач, Баравянкова, Марыупаль. Італія капітулявала.

 13/9. Занятая Валнаваха. У Італіі развярнуліся падзеі супроць немцаў.

 19/9. Пакінулі Матарэцкае. Едзем на фронт. Занятыя Новарасійск, Бранск.

 20/9. Занятыя Прылукі, Лубны, Краснаград, Ярцава, Паўлаград, Едзем далей.

 24/9. Занятыя: Веліж, Дзямідаў, Унеча, Чарнігаў, Палтава, Сінельнікава. Нашы падышлі да Дняпра.

 26/9. Арол. Занятыя: Смаленск, Рослаўль.

 28/9. На Днепрапятроўскім, Кіеўскім, Крамянчужскім напрамках нашы падышлі да Дняпра. З’явіліся новыя напрамкі - Магілёўскі і Віцебскі. Родная Беларусь! Бачыў кіно - карціну “Сакратар райкому”. Занятыя: Крычаў. Церахава. Хутчэй бы Віцебск! А там і Лепель. Настрой ва ўсіх бадзёры.

 29/9. Занятыя: Мсціслаўль, Клімавічы, Касцюковічы. Сабраўся пісаць на Лепельшчыну.

 3/10. На Украіне. Першы раз.

 4/10. Нежын. Вось яна, залатая Украіна.

 9/10. Прыбылі да Дняпра. Занятае Лёзна.

 18/10. Любеч. Выбылі са строю Карпенка, Задзірэй, Прыхно, Шаўцоў. Занятае Запарожжа. Бацькам стаў Кузняцоў.

 20/10. Занятыя: Пяціхаткі, Лоеў.

 22/10. Учора варожая авіяцыя разбурыла пераправу. Ужо адрамантавалі.

 24/10. Фокін - памочнік Кузняцова. У нас - Ленскі. Сёння ў Сямёнава. Ён прыняў і пачаставаў мяне добра.

 26/10. Гэтымі днямі ў мяне боты…

 3/11. Занятыя: Кахоўка, Сураж. Нашы падышлі да Перакопа.

 8/11. Заняты Кіеў. На Керчанскім паўвостраве высаджаны наш дэсант. Я свята правёў нядрэнна.

 13/11. Выпаў першы сняжок.

 17/11. Учора пакінулі Любеч. Знаходзімся ў Лоеўскім раёне. Заняты Жытомір. Перарэзаная чыгунка Гомель - Калінкавічы.

 21/11. Занятыя: Корасцень, Рэчыца, Оўруч. Часова пакінуты Жытомір. Тры дні як вельмі хворы.

 29/11. Васілевіцкі раён. Першая вёска на Беларусі не спаленая. Прымаем шлях на Калінкавічы.

 1/12. Маленькі марозік. Занятыя: Прапойск, Ельск.

 5/12. Дзень Сталінскай канстытуцыі. Пакінулі часова Корасцень.

 7/12. У Тэгеране адбылася сустрэча Сталіна, Рузвельта і Чэрчыля.

 6/12. Вярнуўся з Кабылёва. Там мяне частавалі беларускімі блінамі.

 20/12. Хойнікі. Прыехаў атрымаць партдакумент. Начую ў Іванова. Пачаў наступленне 1-ы Прыбалтыйскі фронт. Вызвалена больш за 500 населеных пунктаў. Занятае Мехава.

 29/12. На Віцебскім напрамку заняты Гарадок. Перарэзаныя шаша і чыгунка Віцебск - Полацк. На Жытомірскім напрамку нашы зноў пачалі наступленне. Занятыя: Радомышль, Корасташаў, Брусілаў. Праз два дні Новы год - год канчатковай перамогі над немчурой.

Перапісана з аўтэнтычнага дзённіку і апрацавана ў 2015 годзе.

Заключную частку фотадзённіку глядзець тут.









Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
либо используйте:

Темы автора




 

Copyright © 2009 - 2017 — Леонид Огурцов

LEPEL.BY - Карта Лепеля

Пользовательское соглашение