Блоги LEPEL.BY
БЛОГИ


 

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ: 29.04.2017 (23:20) — 7 месяцев назад

445. ФРАНТАВЫ ДЗЁННІК 1944 ГОДУ. Палонскі Пётр


Звесткі пра аўтара глядзець тут, папярэднюю частку дзённіку - тут.

 1-7/1. На франтах поспехі добрыя. Нашы ўступілі ў Вінніцкую вобласць. Адчуваю сябе хворым.

 11/1. Чацвёрты дзень ідуць моцныя баі за Аляксандраўку. Немчура моцна супраціўляецца. Загінуў Домкін. Заняты Кіраваград.

 13/1.       САПЁР.

 Кто не знает сапёрного дела,

 Тот не знает, что значит сапёр:

 Разрушает он, строит умело,

 С ним всегда автомат и топор.

     Если надо для танков дорога,

     Если мины врага на пути…

     Для сапёра проблем очень много,

     Без сапёра вперёд не пройти.

 Перед нами река. Переправу

 Кто построит? Отважный сапёр!

 Он гордится законно, по праву…

 С ним всегда автомат и топор.

     Если враг укрепился - ни с места,

     Даже «катя» его не берет,

     Для сапёра здесь главное место,

     Он подымет. Средства он найдёт.

 Изучайте сапёрное дело -

 Его должен знать каждый солдат,

 Он пути прокладает умело

 Всё вперёд и ни шагу назад!

               Александровка.

 15/1. Калінкавічы. Горад разбураны мала. Ідзём далей на захад.

 17/1. Наступленне працягваецца. Фронт ад Калінкавічаў за 20 - 25 кіламетраў.

 24/1. Ленінградскі і Волхаўскі франты працягваюць наступленне. Занятыя: Ноўгарад, Пецяргоф, Краснае Сяло, Мга.

 27/1. Занятыя: Краснагвардзейск, Пушкін.

 31/1. Церабова. Тры дні хворы. Немцы адкінуты ад Ленінграда на 65 - 100 кіламетраў.

 3/2. Ленінградскі, Волхаўскі і 2-гі Прыбалтыйскі прадаўжаюць наступленне.

 6/2. Войскі 1-га і 2-га Украінскіх франтоў атачылі 10 нямецкіх дывізіяў. Ідуць моцныя баі на іх знішчэнне. Занятыя Роўна, Луцк. Выпаў першы снег. Пачатак палескай зімы.

 23/2. 26 год Чырвонай Арміі. Занятыя: Старая Руса, Холм, Крывы Рог.

 24/2. Ракітна. Занятыя: Дно, Порхаў, Рагачоў. Перарэзана чыгунка Нарва - Талін, таксама: Пскоў - Ідрыца.

 7/3. Друк многа піша аб савецка-фінскіх адносінах.

 10/3. Сарны. Ідуць баі ў Цярнопалі. Фронт набліжаецца да Румыніі.

 14/3. Заняты Херсон.

 15/3. Смяротна параненыя Астапцоў і Гафіятаў.

 22/3. Раён Ковеля. Вораг моцна супраціўляецца. Занятыя: Вінніца, Магілёў-Падольскі.

 31/3. Вядзём моцныя баі. Загінуў Мішын. Занятыя: Мікалаеў, Чарнаўцы. Нашы выйшлі да граніцы Венгрыі і Румыніі.

 11/4. Занятая Адэса.

 14/4. Занятыя: Армянск, Джанкой, Керч, Феадосія. Нашы выйшлі да Чэхаславакіі.

 15/4. Занятыя: Еўпаторыя, Сімферопаль. У Крыму ўзятая 31 тысяча немцаў у палон.

 17/4. Заняты Цярнопаль.

 25/4.  ПРИВЕТ ЗИНЕ.

 Ей было всего четыре года…

 Зиночка любимая моя!

 Была ночь… Июльская погода…

 Собирался в путь далекий я.

     Из Берлина к нам война шагала.

     На рассвете тронулся я вдаль.

     В эту ночь и ты почти не спала.

     И тебе пришлось чего-то ждать.

 Ехала со мной ты до Полянов,

 Мама плакала: - Скажи, куда?

 - На восток, родные. Лес… Поляна…

 Там простился с вами я тогда.

     С той поры я не видал вас больше,

     Зиночка любимая моя!

     Мы дошли уже почти до Польши.

     Русским воином шагаю я.

 На дворе апрельская погода.

 На Берлин держим мы свой маршрут.

 Было ей всего четыре года,

 Но года идут, идут, идут…

     Уже три прошло военных года…

     Значит, стало доченьке сем лет.

     Вот и май наш - праздник для народа.

     Зиночка любимая, привет!

 Как окончим битву с немчурою,

 К вам с победой возвращусь и я.

 Этот день уже не за горою,

 Доченька любимая моя!

     Ковельский район.

 3/5. 1 Мая святкаваў нядрэнна.

 11/5. Заняты Севастопаль.

 14/5. Саюзнікі пачалі наступленне ў Італіі.

 24/5. З 18-га ў Мар’янаўцы на вучобе. Павышаем веды па сваёй спецыяльнасці. Усяляк можа здарыцца.

 4/6. З 30 мая ідуць моцныя баі ў раёне Яс. Немец поспеху не дамогся. Набліжаецца вялікая бітва на ўсіх франтах.

 8/6. Баі ў раёне Яс працягваюцца. 6 чэрвеня адкрыўся другі фронт у Паўночнай Францыі. Дэсант высадзіўся з 4000 караблёў і прыкрываўся 11000 самалётаў. За два дні саюзнікі прасунуліся на 19 кіламетраў па фронце ў 80 кіламетраў.

 10/6. Пачалося наступленне на Карэльскім перашыйку. 9/6 атрымаў медаль “За адвагу”. Бацькамі сталі Новы, Долуд. Кузняцоў ад’язджае.

 19/6. Прарваная трэцяя лінія абароны фінаў - лінія Маняргейма. Узмоцненая бамбардзіроўка Баранавічаў, Пінска, Мінска, Брэста, Беластока, Оршы… Наступленне саюзнікаў у Францыі працягваецца паспяхова.

 20/6. Заняты Выбарг.

 25/6. 23 чэрвеня пачалося наступленне ў Беларусі. Я вельмі цікаўлюся падзеямі на Віцебшчыне. Там пражывае сям’я. Мае вы дочачкі!

 29/6.  ЛЕПЕЛЬ.

 Здравствуй, Лепель родной!

 Прими с фронта привет.

 Тебе пишет сын твой

 После долгих трёх лет.

     Сорок первый был год…

     Ты остался в плену,

     Но советский народ

     Тебя снова вернул.

 Мрак и пытки прошли,

 Немцев там уже нет,

 Наши к Минску пошли

 С песней славных побед.

     Солнце светит для нас,

     Мы к Берлину идем.

     Выполняя приказ,

     Там зверюгу добьём.

 Кончим битву, домой

 Я с победой вернусь.

 Это пишет сын твой -

 Твой солдат. Я. Петрусь.

              Мобитовска

 30/6. Занятыя: Віцебск, Жлобін, Магілёў, Орша, Бабруйск, Асіповічы. 28 чэрвеня заняты Лепель. Якая радасць! Я маю магчымасць пісаць родным пісьмы. Ужо тры пісьмы даслаў. Заняты Петразаводск. Саюзнікі занялі Шэрбур.

 5/7. 3 ліпеня занятыя Мінск, Вілейка, Полацк.

 10/7. 6-га заняты Ковель. Ідзём уперад. Занятыя: Баранавічы, Ліда, Навагрудак.

 17/7. Заняты Вільнюс. Пачаў наступленне 2-гі Прыбалтыйскі фронт.

 21/7. 16-га занятае Гродна. 18-га прарваная абарона немцаў заходней Ковеля. Да Буга засталося восем кіламетраў. Пачаў наступленне 1-ы Украінскі фронт. Нашы падышлі да Львова. Моцна працуе наша авіяцыя.

 22/7. У 10-45 я пераступіў Буг. Заняты востраў. Здароўе нармальнае.

 26/7. Занятыя: Пскоў, Хелм, Люблін. Знаходзімся ў раёне Бялай. Мясцовае польскае насельніцтва адносіцца да нас добра. Бачыў польскіх партызанаў.

 28/7. Занятыя: Нарва, Дземблін.

 30/7. Занятыя: Беласток, Львоў, Станіслаў, Дзвінск, Рэжыца, Шаўляй, Брэст, Пярэмышль.

 9/8. На Вісле. 40 кіламетраў ад Варшавы. Атрымаў першае пісьмо ад Жэні. Даведаўся, што яна мела сына. Мне і пабачыць не давялося. Мая Зіначка! Мая Томачка! Вы жывыя. Гэтаму я вельмі рады. Аб астатніх родных невядома. Нашы перайшлі Віслу. Ідзе бой за плацдарм. Саюзнікі зноў пачалі наступленне ў Францыі. Поспехі добрыя. Занятыя: Бендэры, Кішынёў, Ізмаіл. Румынія абвясціла вайну Германіі.

 29/8. Цалкам вызвалена Малдаўская ССР. Перайшлі Дунай. Заняты порт Канстанца. Бухарэст заняты румынамі.

 30/8. Занятыя Плоешці. Утвораны новы ўрад у Венгрыі. Будзем чакаць новых навін.

 1/9. Нашы ўступілі ў Бухарэст. Пад Варшавай ідуць моцныя баі. Фінляндыя зноў просіць перамір’я. Знаем прастытутку. Жывём у Фаленіцы.

 8/9. Наш урад аб’явіў аб становішчы вайны з Балгарыяй. У Румыніі нашы войскі выйшлі на граніцу мяжы з Югаславіяй. Саюзнікі занялі Брусель і ўступілі ў Галандыю і Люксембург.

 20/9. Занятая Прага. Заняты: Валга і больш за 2800 населеных пунктаў. Заключанае перамір’е з Румыніяй і Фінляндыяй. Нашы ўступілі ў Сафію. Саюзнікі прарвалі лінію “Зігфрыда”. Ідуць баі ў самым логаве фашызму.

 11/10. Зах. Шауляй, у Венгрыі нашы моцна стукнулі немчуру.

 18/10. Занятае Петсамо. Ідуць баі ў Белгарадзе. 15-га украінскі народ святкаваў сваё вызваленне ад нямецкіх захопнікаў. Садоўскі піша, што партызаны знішчылі Барбару і Клаўдзю. Так ім і трэба

 23/10. Жэня піша, што аддзялілася… Заняты Бялград.

 25/10. Нашы 23-га ўступілі ў Прусію. Занятыя больш за 400 населеных пунктаў.

 26/10. Нашы ўступілі ў Нарвегію. Цалкам вызваленая Пячэнгская вобласць.

 30/10. Занятыя Яблона - Легіёнава. У Чэхаславакіі занятыя: Мукачава, Ужгарад. Надышлі халады.

 8/11. 27 кастрычніка адзначыў за рубяжом. Жывем у зямлянцы: я, Каламіец, Мамантаў. Выпіў 200 грамаў. Увечары прачытаў новыя гістарычныя дакументы таварыша Сталіна. Задача адна - дабіць нямецкага звера ў яго логаве. Дзень штурму набліжаецца. Да двух гадзін ночы праводзілі “501”. Набраў 540. Доўга няма з дому пісем.

 15/11. У Венгрыі наступленне працягваецца.

 21/11. Ноч. На дварэ восень. Блізкасць фронту дае сябе ведаць. Паранены Цысар. Атрымаў пісьмо ад Жэні з Юркавай Сцяны. Для мяне справа незразумелая. З дому пішуць, што брат Міхась пайшоў у Чырвоную Армію.

 26/11. Цалкам вызвалены востраў Саарэмаа. У Венгрыі і Чэхаславакіі наступленне нашых войск працягваецца. Шэсць арміяў саюзнікаў перайшлі ў наступленне. Выконваем родную задачу. Загінуў Дрыцэвіч. Атрымаў пісьмо ад сястры Арыны. Перайшоў у наступленне 3-і Украінскі фронт. Прасунуліся на 40 кіламетраў, па фронце на 150 кіламетраў. Занятыя 300 населеных пунктаў. Сёння ўвечары была невялікая вячэра. Атрымаў пісьмо ад брата Сашы.

 7/12. Легіёнава. Пасля выканання задання прыступілі да вучобы. Сёння быў у брыгадзе. У Венгрыі, Чэхаславакіі і Югаславіі наступленне нашых войск працягваецца. Чакаем новую задачу…

 11/12. Зноў трапілі ў знаёмы горад Л. Наступленне нашых войскаў у Венгрыі паспяхова працягваецца. Хутка трэба чакаць заняцця Будапешта. Там і Вена. Здароўе ў парадку.

 18/12. Учора вярнуўся з Кабылкі. Мяне чакалі шэсць пісем. Ад бацькі, ад Жэні, два ад Садоўскага, два ад Шышкоўскага. Жэня паведамляе, што дзеці вельмі хворыя. Гэта для мяне вялікая непрыемнасць. Дапамагчы нічым не магу. На франтах - зацішша перад навальніцай. У Венгрыі ідуць моцныя баі. 50 нямецкіх генералаў звярнуліся да нямецкага народа з адозвай канчаць вайну. Час расплаты блізкі. Здароўе нармальнае.

          Я ПРИДУ.

 Ты теперь от меня далеко,

 И письма от тебя не дождать…

 До тебя мне дойти нелегко,

 Но с тобой говорю я всегда…

     Про тебя мне шептали кусты

     Зимней вьюгой под самой Москвой.

     Каждый вечер я слушал, как ты

     Напевала про край родной свой.

 Про тебя мне шумела в бою

 Волга-матушка, наша река.

 Под Орлом слушал песню твою

 С автоматом и щупом в руках.

     В сорок третьем году, в ноябре

     Мы свой праздник справляли большой,

     Пил я воду святую в Днепре…

     Ты ласкала меня всей душой.

 Я под Ковелем грелся в мороз…

 Ту мне ночь не забыть никогда.

 Поцелуй твой мне ветер принёс

 Через всю Белорусь в проводах.

     Я на Буге купался с тобой,

     Целовал там тебя много раз

     Под кривою ветвистой вербой…

     Слёзы радости капали с глаз.

 Под Варшавой в жестоких боях

 Ты письмом говорила со мной.

 «Значит, жива…» - шептал себе я.

 В первый раз я ответил родной…

     Ты теперь от меня далеко,

     Но я вижу любимую тут.

     До тебя мне дойти нелегко…

     Через Берлин к тебе мой маршрут.

 Я пройду! Я с победой приду…

 Даже мыслей других во мне нет.

 Я вернусь в сорок пятом году!

 А пока, дорогая, привет.

   18/12-44 г. Легионово.

 22/12. Зноў вярнуліся ў Юзэфаў. У ноч на 21-га быў у такім становішчы, як калісьці 1 мая. Асаблівых здарэнняў не адбылося. Наступленне ў Венгрыі і Чэхаславакіі працягваецца паспяхова. Немцы пачалі наступленне на Заходнім фронце. Далейшыя падзеі будуць бачныя. Становішча ў Грэцыі яшчэ невядомае. Заключаны дагавор з Францыяй.

 25/12. Усё па-ранейшаму. 3-ці Украінскі зноў прарваў абарону немцаў і адрэзаў усе шляхі адступлення ворагу на захад ад Будапешта. У Венгрыі створаны часовы ўрад з дэмакратычных сілаў. На захадзе становішча не зусім яснае.

Перапісана з аўтэнтычнага дзённіку і апрацавана ў 2015 годзе.

 

 







Мартин: 30.04.2017 в 06:53 — 7 месяцев назад

Блукач, можа вядомы падрабязнасьці знішчэння партызанамі Барбары і Клаўдзі ? (18.10.1944).




Блукач ВАЛАЦУЖНЫ: 30.04.2017 в 08:05 — 7 месяцев назад

Пра аперацыю па знішчэнні Барбары і Клаўдзіі ўпершыню пачуў з дзённіку. Можа Валер Тухта штосьці ведае, дык было б добра, каб паведаміў у каментары. І сам Пётр Палонскі нічога пра тое не распавядаў, хоць сваім вучням пра многія эпізоды вайны даносіў. Ён быў маім класным кіраўніком у 6, 7 (далей не памятаю) класах. Асабліва запомнілася яго антынікатынавая агітацыя. Заклікаў вучняў не курыць, а сам смаліў бясконца. Тлумачыў гэта тым, што навучыўся ў акопах: у цяжкі час як зацягнешся махоркай, дык усе цяжкія думкі і пакідаюць істоту, робіцца лягчэй. Такое тлумачэнне мяне вельмі зацікавіла, захацелася, каб было лягчэй заўсёды і я пачаў курыць.




Блукач ВАЛАЦУЖНЫ: 30.04.2017 в 21:36 — 7 месяцев назад

Пётр Палонскі ў траўні 1945 году.

Фота ад Валера Тухты






Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
либо используйте:

Темы автора




 

Copyright © 2009 - 2017 — Леонид Огурцов

LEPEL.BY - Карта Лепеля

Пользовательское соглашение