Блоги LEPEL.BY

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ: 24.12.2011 (21:43) — 7 лет назад

ДЭНДРАПАРК

Тема: Прырода Лепельскага краю    Сегодня: 2, за неделю: 6, всего: 475

Пры наведванні іншых райцэнтраў, заўсёды аглядаю мясцовыя дэндрапаркі, калі такія ёсць. Быў у беднаватым шумілінскім, дагледжаным лёзненскім, непараўнальным глыбоцкім, які па памерах калекцыі дрэўных насаджэнняў саступае толькі сталічнаму батанічнаму саду. Нарэшце вырашыў прайсціся і па лепельскаму дэндрапарку, аб якім пісаў неаднойчы са слоў адказных работнікаў лясгаса.

З вядомых мне дэндрапаркаў лепельскі выглядае самым бяднейшым.

Прычына крыецца ў тым, што пачатак яго стварэння прыпаў на эканамічны развал канца мінулага стагоддзя. Распрацоўкі праектантаў і захады заснавальнікаў сталі неажыццявімыя з-за разрыву эканамічных сувязяў паміж краінамі і збядненнем бюджэту лесагаспадарчай службы. Складана лясгасаўцам набыць саджанцы, скажам, у Амерыцы ці Афрыцы. І ўсё ж паглядзець у дэндрапарку ёсць што. Расце больш за тысячу рэдкіх дрэў і кустоў. Колькасць іх відаў перавальвае за паўсотні.

Месціцца амаль сямігектарны дэндрапарк паміж Мінскай шашой і пасёлкам цагельні. З боку выезду ад былога шпіталю яго ўскраек займае прыродны ельнік, які дапаўняе інтэр’ер парку. Вароты за ўказальнай шыльдай на замку.

Растуць дрэўцы дзе алеямі, дзе парамі, дзе паштучна. Наўрад ці садзілі іх па адным. Хутчэй за ўсё саджанцы не прыжыліся ці знішчаны браканьерамі.

Мо на шэсць метраў вымахалі таполі берлінскія — іх ужо не знішчаць ніякія прыродныя катаклізмы. Толькі на паўметра ад зямлі адрасла аронія чарнаплодная. Некаторыя расліны засохлі. Лепш прыжываецца клён ясенялісцёвы. Звычайнымі здаюцца трох—чатырохметровыя бярозы, аднак шыльда ля іх сцвярджае, што яны адносяцца да віду павіслых. А вось сфармаваны ў вострую піраміду ядловец падаецца незвычайным, аднак на шыльдзе чытаю: “Ядловец звычайны”.

На ўзгорку ўзвышаецца драўляная альтанка. За ёй выкапана даволі вялікая сажалка прамавугольнай формы. Ад альтанкі ў копанку збягаюць шырокія трох’ярусныя ўсходы з дошак. У воднай тоўшчы ляніва паводзяць хвастамі маляўкі рыбы, хутчэй за ўсё карасёў. Вада светлая. Выразна бачна жоўтае дно.

За альтанкай пастаўлены кантэйнер для смецця. Аднак яно пакінута наведвальнікамі ў самім збудаванні — хтосьці лішніх дзесятак крокаў паленаваўся зрабіць.

Высокія берагі штучнага вадаёма засаджаны дрэвамі.

Далей знаходзіцца меншая сажалка. Вада ў ёй жоўтая, непразрыстая, таму дна не бачна.

Дзве вузкія і доўгія сажалкі адмежаваны ад шашы бетоннай дэкаратыўнай агароджай. Паміж сабой злучаны пратокай, цераз якую перакінуты дугападобны масток. Месцамі трава на беразе вытаўчана — карасёў вудзілі.

Бетонная агароджа пастаўлена толькі ўздоўж аўтатрасы. Па астатнім перыметры дэндрапарк абнесены сеткай. З боку пасёлка два пралёты яе украдзены.

Месцамі роўнымі шэрагамі тырчаць пустыя калкі — саджанцы ля іх загінулі ці ўкрадзены. Густым гайком растуць акацыі з шэрымі патрэсканымі струкамі, з якіх ад дотыку высыпаецца чорнае насенне.

Прыродныя лагчыны, горкі надаюць ландшафту своеасаблівасць і маляўнічасць. Скрыжаванні прагулачных дарожак упрыгожваюць валуны. Замілаванне прыродай узмацняюць нават мухаморы, што чырванеюць у ельніку.

Шмат месца пустуе, чакае новых пасяленцаў.

Стан дэндрапарку пракаменціраваў галоўны ляснічы лясгаса Сяргей Маркавец:

— Дэндрапаркі фарміруюцца дзесяцігоддзямі. Пакуль заклалі толькі першую чаргу. Цяжка здабываць саджанцы экзатычных дрэў. Усё ж знаходзім сродкі і магчымасці для павелічэння колькасці відаў дрэў і кустоў. Абкошваем тэрыторыю. Сочым за парадкам.

ВАЛАДАР ШУШКЕВІЧ (ВАЛАЦУГА)







Минчанин: 24.12.2011 в 23:35 — 7 лет назад

вось цяпер зразумела што гэта такое. я выпадкова апынуўся каля яго гады 3-4 таму і нічога не зразумеў. я ўбачыў перапаханае поле, ды зачыненыя вароты з надпісам дэндрапарк.

вялікі пры вялікі дзякуй!!!






Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
либо используйте:

Темы автора


  




Популярные за неделю


ЧАЛАВЕК У КАНАВЕ. ЛЮДЗІ НЕПАКОЯЦЦА — 3 дня назад,   за неделю: 458 
ПАДПОЛЬНАЯ ЗВАЛКА НАБІРАЕ РАЗМАХ — 6 дней назад,   за неделю: 436 
ЛЕПЕЛЬСКУЮ ГІСТОРЫЮ КАПАЮЦЬ НАВУКОЎЦЫ — 4 дня назад,   за неделю: 350 
ДАСЯГАЕМ УЗРОЎНЮ ЎКРАІНЫ 2005 ГОДУ Ў СФЕРЫ ГАНДЛЮ — 1 неделю назад,   за неделю: 274 
668. А ШТО ЗА ЎСХОДНЯЙ МЯЖОЙ РАЁНА? Тухта Валер — 5 дней назад,   за неделю: 247 



 

Copyright © 2009 - 2018 — Леонид Огурцов

LEPEL.BY - Карта Лепеля

Пользовательское соглашение