19 янв 2022 в 13:05 — 5 дней назад


Звесткі аб аўтары глядзець тут.

(Працяг. Пачатак глядзець тут, папярэднюю частку - тут.)

 Ідэальна выраўненае і ўтрамбаванае Левановічава поле, што знаходзілася на ўскрайку Валовай Гары з боку Барсукоў, пасля першых маразоў 1942 году было было прыдатнае для пасадкі лёгкіх самалётаў. Цяпер амаль кожную ноч на яго прызямляліся “кукурузнікі” з ваенным грузам, а з сабой забіралі цяжка параненых партызанаў, бо баі ішлі на Пышняншчыне і ў напрамку Ушачаў.

[...]

 501      3  13  Тема: Генацыд на Лепельшчыне
07 авг 2021 в 08:24 — 6 месяцев назад


Звесткі аб аўтары глядзець тут.

(Працяг. Пачатак глядзець тут, папярэднюю частку - тут.)

 Улетку 1942 года па дарозе з суседніх Барсукоў у родную Валову Гару мама папярэдзіла мяне, каб нікому не расказваў пра тое, што здарылася з намі ў гасцях. Я паабяцаў аб усім маўчаць, але калі браток Бронічка падзяліўся сакрэтам, што ў нас на гарышчы штоноч па чарзе жывуць партызаны, і дзед Юзік ці яго сын Яська носяць ім ежу, а яшчэ што прыязджаў бранявік і грузавік поўныя немчуры, і зноў лавілі курэй, а дзядзька Франік Левановіч называў іх “курашчупамі”, у мяне таксама развязаўся язык. І я, парушыўшы дадзенае маці абяцанне маўчаць і ўзяўшы з братка слова “быць магілай”, распавёў аб тым, як мяне хацеў застрэліць немец за будзёнаўскі шлем на галаве.

[...]

 1 667 7  Тема: Генацыд на Лепельшчыне
08 апр 2021 в 14:37 — 10 месяцев назад


Звесткі аб аўтары глядзець тут.

(Працяг. Пачатак глядзець тут, папярэднюю частку - тут .)

 На Тройцу 1942 году мы з маці наведалі яе родных у Барсуках. Яна была задаволеная спатканнем з роднымі, а я радаваўся, што памяняў бацькаву егерскую шапку на сапраўдную будзёнаўку з вялікай чырвонай зоркай.

[...]

 613 5  Тема: Генацыд на Лепельшчыне
01 мар 2021 в 09:37 — 11 месяцев назад


Звесткі аб аўтары глядзець тут.

(Працяг. Пачатак глядзець тут, папярэднюю частку - тут.)

 Увечары канца жніўня 41-га году моладзь Валовай Гары па звычцы сабралася на вечарынку ў школе. Смех, жарты, як бы і не было вайны. Ну, вядома, энергія маладых б’е крыніцай, дзесьці яе трэба выплюхнуць. Вось і круцяць пад гармонік польку, лявоніху ды ўсялякія гульні прыдумляюць. А за кіламетр ад чацвёртага шлюзу адпачываюць каля сваіх хат дарослыя.

[...]

 552 5  Тема: Генацыд на Лепельшчыне





Темы автора




Последние комментарии


Торонковичские камни  — 3 дня назад  — Несцерка
ИЗЛИШЕК ПРИРОДЫ ПОЖИРАЕТ ОСТАВШУЮСЯ. Валацуга  — 5 дней назад  — Микола Паравоз
884. ХУЛИГАНЬЁ, ВОРЬЁ... ДЕТСТВО ВСЁ СПИШЕТ. Шушкевич Анатолий  — 2 недели назад  — Блукач ВАЛАЦУЖНЫ


Популярные за неделю


Торонковичские камни  за неделю: 288 


Лучшие записи








НА ГЛАВНУЮ